Каго́ бу́ду клі́каць, Улады́чыца? Да каго́ звярну́ся ў журбе́ маёй, калі́ не да Цябе́, Цары́ца Нябе́сная? Хто плач мой і ўздыха́нне маё пры́ме, калі́ не Ты, Найбеззага́ннейшая, надзе́я хрысція́н і прыста́нішча нам, грэ́шным? Хто лепш за Цябе́ ў напа́сцях абаро́ніць? Пачу́й жа стогн мой і схілі́ ву́ха Тваё да мяне́, Улады́чыца, Ма́ці Бо́га майго́, і не пагарджа́й мно́ю, які́ патрабу́е Тваёй дапамо́гі, і не адкі́нь мяне́, грэ́шнага. Наста́ў на ро́зум і навучы́ мяне́, Цары́ца Нябе́сная; не адступі́ ад мяне́, раба́ Твайго́, за нарака́нне маё, а бу́дзь мне Ма́ці і Засту́пніцай. Уруча́ю сябе́ мі́ласцівай апе́цы Тваёй: прывядзі́ мяне́, грэ́шнага, да ці́хага і спако́йнага жыцця́, каб я апла́кваў грахі́ свае́. Бо да каго́ звярну́ся я, вінава́ты, калі́ не да Цябе́, надзе́і і прыста́нішча для грэ́шных, акрыля́емы спадзява́ннем на невымо́ўную мі́ласць Тваю́ і шчо́драсці Твае́? О, Улады́чыца, Цары́ца Нябе́сная! Ты мне надзе́я і прыста́нішча, прыту́лак, і засту́пніцтва, і дапамо́га. Цары́ца мая́ найдабрэ́йшая і ско́рая Засту́пніца! Пакры́й Тваі́м хада́йніцтвам мае́ саграшэ́нні, абарані́ мяне́ ад во́рагаў ба́чных і няба́чных; змякчы́ сэ́рцы злых людзе́й, што паўстаю́ць на мяне́. О, Ма́ці Го́спада майго́, Тварца́! Ты — ко́рань дзяво́цтва і неўвяда́льная кве́тка чысціні́. О, Багаро́дзіца! Ты пада́й дапамо́гу мне, не́мачнаму ад пло́цкіх страсце́й і няду́жаму сэ́рцам, бо то́лькі Тваё і з Табо́ю Твайго́ Сы́на і Бо́га на́шага ма́ю засту́пніцтва; і Тваі́м найцудо́ўнейшым засту́пніцтвам няха́й зба́ўлюся я ад уся́кае бяды́ і напа́сці, о, найбеззага́ннейшая і найслаўне́йшая Бо́жая Ма́ці Мары́я. Таму́ я з надзе́яй гавару́ і ўскліка́ю: ра́дуйся, Благада́тная, раду́йся, Абра́даваная; ра́дуйся, Найблагаславе́ннейшая, Гаспо́дзь з Табо́ю.