Ірмос: Нябе́снага ку́пала Верхатво́рца Го́спадзі і Царквы́ Ствары́цель, умацу́й мяне́ ў любо́ві да Цябе́, Ты, мэ́та маі́х імкне́нняў, апо́ра ве́рных, адзі́ны Чалавекалю́бец.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Абаро́наю і по́крывам жыцця́ майго́ лічу́ я Цябе́, Богарадзі́целька Дзе́ва: Ты мяне́ скіру́й да пры́стані Тваёй, Віно́ўніца дабро́т, апо́ра ве́рных, адзі́ная Усяпе́тая *.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Малю́ Цябе́, Дзе́ва: душэ́ўную збянтэ́жанасць і бу́ру сму́тку майго́ разгані́, бо Ты, Боганяве́ста, крыні́цу спако́ю — Хрыста́ нарадзі́ла, адзі́ная Прачы́стая.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ты нарадзі́ла Дабрадзе́я, дабра́ Віно́ўніка, а таму́ бага́ццем дабрадзе́йства ўсіх адары́, бо Ты ўсё мо́жаш, пако́лькі мо́цнага сі́лаю Хрыста́ нарадзі́ла Ты, Богаблажэ́нная.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Дзе́ва, Ты дапамажы́ мне, зму́чанаму лю́тымі не́мачамі і балю́чымі страсця́мі, бо я зна́ю Цябе́, Найбеззага́ннейшая, як ска́рбніцу ацале́нняў бага́тую і невычарпа́льную.