Ірмос: Пачу́ў я, Го́спадзі, пра таі́нства заду́мы Тваёй, уразуме́ў спра́вы Твае́ і прасла́віў Тваё Бажаство́.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Страсце́й маі́х узбурэ́нне і бу́ру маі́х саграшэ́нняў уціхамі́р, Боганяве́ста, Яка́я нарадзі́ла Стырнаво́га — Го́спада.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Пада́й мне Тваю́ бязме́жную міласэ́рнасць у адка́з на мой за́клік да Цябе́, Яка́я нарадзі́ла Міласэ́рнага і Спасі́целя ўсіх, хто апява́е Цябе́.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Ма́ючы асало́ду ад Тваі́х даро́ў, Прачы́стая, мы спява́ем удзя́чную пе́сню, прызнаючы́ Цябе́ за Багама́ці.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
На ло́жы ў хваро́бе сваёй і не́мачы ляжу́ я, таму́ дапамажы́ мне як Добралюбі́вая*, адзі́ная Вечнадзе́ва.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Надзе́ю і апо́ру, і непахі́сную сцяну́ спасе́ння ма́ючы ў Табе́, Усяпе́тая, мы ад уся́кай ця́жкасці збаўля́емся.