Ірмос: Ваду́ прайшо́ўшы ні́бы су́шу і егі́пецкага лі́ха пазбе́гнуўшы, ізраільця́нін ускліка́ў: Збаві́целю і Бо́гу на́шаму спява́йма.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Мно́гімі апанава́ны выпрабава́ннямі, да Цябе́ я звярта́юся ў по́шуках спасе́ння: О, Ма́ці Сло́ва і Дзе́ва, ад ця́жкіх бе́дстваў спасі́ мяне́.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Турбу́юць мяне́ напа́ды страсце́й, які́я напаўня́юць душу́ маю́ вялі́каю марко́таю; супако́й яе́ мі́рам Сы́на і Бо́га Твайго́, Дзе́ва Усебеззага́нная.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Цябе́, што нарадзі́ла Спасі́целя і Бо́га, малю́ я, Дзе́ва, пра збаўле́нне мяне́ ад бе́дстваў; да Цябе́ цяпе́р звярта́ючыся, я скіро́ўваю і душу́, і ро́зум.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Хво́рага це́лам і душо́ю, наве́двання Бо́жага і кло́пату ад Цябе́ спадо́бі, адзі́ная Багама́ці, бо Ты до́брая і До́брага нарадзі́ла.