Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Ірмос: Малі́тву я пралію́ да Го́спада і Яму́ адкры́ю бе́ды мае́, таму́ што́ злом душа́ мая́ напо́ўнена і жыццё маё да пе́кла наблі́жана. І малю́ся я, як Іо́на: ад згу́бы, Бо́жа, вы́баў мяне́.

Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.

Як Сам Той, Хто адда́ў Сябе́ на смерць, спас ад сме́рці і згу́бы маю́ істо́ту, ахо́пленую згу́баю і сме́рцю, так Ты, Дзе́ва, малі́ Го́спада і Сы́на Твайго́ зба́віць мяне́ ад ліхадзе́йства во́рагаў.

Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.

Як абаро́нніцу жыцця́ Цябе́ зна́ю і захава́льніцу надзе́йную, Дзе́ва, Яка́я спыня́е мно́ства спаку́с * і адво́дзіць зло́бу дэ́манаў; і малю́ся заўжды́: ад згу́бы страсце́й маі́х збаў мяне́.

Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Мы ма́ем, Цябе́, Дзе́ва, як сцяну́ абаро́нную, як уседаскана́лае спасе́нне душ і ўце́ху ў няго́дах, і святлу́ Твайму́ заўжды́ ра́дуемся. О, Улады́чыца, і цяпе́р нас ад страсце́й і бед урату́й.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.

У пасце́лі цяпе́р я хво́ры ляжу́, і няма́ ацале́ння пло́ці маёй, але́ да Цябе́ я малю́ся, До́брай, Яка́я нарадзі́ла Бо́га і Спасі́целя све́ту, і Збаві́целя ад не́мачаў: ад згу́бы не́мачаў падымі́ мяне́.