Ірмос: Цара́ Нябе́снага, Яко́га апява́юць * во́інствы А́нгелаў, апява́йце і ўслаўля́йце і высо́ка ўзно́сьце ва ўсе вякі́.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Не пагарджа́й, Дзе́ва, ты́мі, хто про́сіць Тваёй дапамо́гі, апява́ючы і высо́ка ўзно́сячы Цябе́ наве́кі.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
* Не́мачы душы́ маёй і цяле́сныя хваро́бы Ты ацаля́еш, Дзе́ва, каб я праслаўля́ў Цябе́, Чы́стая, наве́кі*.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ацале́нняў мно́ства Ты выліва́еш на тых, хто апява́е Цябе́, Дзе́ва, і высо́ка ўзно́сіць невымо́ўна Наро́джанага Табо́ю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
На́ціскі спаку́с і напа́ды страсце́й адганя́еш Ты, Дзе́ва, таму́ мы апява́ем Цябе́ ва ўсе вякі́.