глас 6
Ірмос: Ні́бы па су́шы прайшо́ўшы па бе́здані нага́мі і ба́чачы, як то́не гані́цель-фарао́н, Ізра́іль ускліка́ў: запяе́м Бо́гу пе́сню перамо́гі.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Цяпе́р прыступі́ў я, грэ́шны і абцяжа́раны, да Цябе́, Уладара́ і Бо́га майго́; але́ не сме́ю глядзе́ць на не́ба, то́лькі малю́ся, ка́жучы: дай мне, Го́спадзі, ро́зум, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
О, го́ра мне, грэ́шнаму! Бо́льш за ўсіх людзе́й акая́нны я, пакая́ння ня́ма ўва мне; дай мне, Го́спадзі, слёзы, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Неразу́мны, акая́нны чалаве́к, у ляно́це ты час марну́еш; паду́май пра жыццё тваё, і звярні́ся да Госпада Бо́га, і апла́квай учы́нкі свае́ го́рка.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Маці Бо́жая Прачы́стая, глянь на мяне́, грэ́шнага, і ад па́сткі дыя́вала збаў мяне́, і на шлях пакая́ння скіру́й мяне́, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка!
Ірмос: Го́спадзі, няма́ тако́га свято́га, як Ты, Бо́жа мой, Які́ ўзвы́сіў го́днасць ве́руючых у Цябе́, До́бры, і ўмацава́ў нас на ка́мені запаве́ту Твайго́.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Калі́ паста́ўлены бу́дуць прасто́лы на Стра́шным Судзе́, тады́ ўчы́нкі ўсіх людзе́й адкры́юцца; го́ра там бу́дзе грэ́шным, на му́ку адпра́ўленым; і ве́даючы гэ́та, душа́ мая́, пака́йся ў злых учы́нках тваі́х.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Пра́веднікі ўзра́дуюцца, а грэ́шнікі бу́дуць пла́каць, тады́ ніхто́ не змо́жа дапамагчы́ нам, а ўчы́нкі на́шы асу́дзяць нас; таму́, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пака́йся ў злых учы́нках тваі́х.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Го́ра мне, мнагагрэ́шнаму, апага́ненаму ўчы́нкамі і ду́мкамі, ні кро́плі слёз не ма́ю я, бессардэ́чны; цяпе́р падымі́ся з зямлі́, душа́ мая́, і пака́йся ў злых учы́нках тваі́х.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Вось звярта́ецца, Спада́рыня, Сын Твой, і настаўля́е нас на до́брае, а я, грэ́шны, ад дабра́ заўжды́ ўцяка́ю; але Ты, Мі́ласцівая, памі́луй мяне́, каб я пака́яўся ў злых учы́нках маі́х.
Разважа́ю пра дзень стра́шны і апла́кваю мае́ злыя ўчы́нкі: які́ адка́з дам я пе́рад Бессмяро́тным Царо́м і як адва́жуся глядзе́ць на Суддзю́ я, блу́дны? Міласэ́рны О́йча, Сы́не Адзінаро́дны і Дух Святы́, памі́луй мяне́.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Звя́заны цяпе́р мно́гімі ако́вамі грахо́ў і апанава́ны лю́тымі страсця́мі і бе́дамі, да Цябе́ звярта́юся, майго́ рату́нку, і ўскліка́ю: дапамажы́ мне, Дзе́ва, Ма́ці Бо́жая.
Ірмос: “Хрысто́с — мая́ сі́ла, Бог і Гаспо́дзь”, — свята́я Ца́рква богадасто́йна спява́е, ускліка́ючы, ад чы́стага сэ́рца ў го́нар Го́спада святку́ючы.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Шыро́кая тут даро́га і прыда́тная, каб раско́шна жыць, але го́рка бу́дзе ў апо́шні дзень, калі́ душа́ з це́лам разлуча́цца бу́дзе; сцеражы́ся гэ́тага, чалаве́к, дзе́ля Ца́рства Бо́жага.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Чаму́ бе́днага ты кры́ўдзіш, пла́ту на́йміту затры́мліваеш, бра́та свайго́ не лю́біш, імкне́шся да распу́сты і го́нару? Пакі́нь гэ́та, душа́ мая́, і пака́йся дзе́ля Ца́рства Бо́жага.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
О, неразу́мны чалаве́ча, даку́ль ты бу́дзеш вя́знуць, як пчала́, збіра́ючы бага́цце сваё? Яно́ ж ско́ра згі́не, як пыл і по́пел; таму́ лепш імкні́ся да Ца́рства Бо́жага.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Спада́рыня Багаро́дзіца, памі́луй мяне́, грэ́шнага, і ў дабрадзе́йнасці ўмацу́й, і ахава́й мяне́, каб рапто́ўная смерць не забра́ла мяне́ негато́вым, і давядзі́ мяне́, Дзе́ва, да Ца́рства Бо́жага.
Ірмос: Бажэ́ственным святло́м Тваі́м, До́бры, азары́, малю́ся, ду́шы тых, што звярта́юцца да Цябе́ зра́нку з любо́ўю, каб спазна́лі яны́ Цябе́, Сло́ва Бо́жае, і́сціннага Бо́га, Які́ з це́мры грахо́ўнай да Ся́бе клі́ча.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Успо́мні, акая́нны чалаве́ча, як з-за грахо́ў ты стаў рабо́м хлусні́, паклёпу, разбо́ю, хваро́б — лю́тых звяро́ў; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты?
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Трымця́ць мае́ чле́ны, бо ўсі́мі я правіні́ўся: калі́ глядзе́ў вачы́ма, калі́ слу́хаў вуша́мі, калі́ языко́м гавары́ў зло́е, я ўсяго́ сяб́е́ гее́не адда́ў; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты?
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Блудніка́ і разбо́йніка пакая́нне Ты прыня́ў, Спасі́целю; то́лькі я адзі́н ляно́таю грахо́ўнаю абцяжа́раны і злы́мі ўчы́нкамі заняво́лены; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты?
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Дзі́ўная і ско́рая памо́чніца ўсім лю́дзям, Ма́ці Бо́жая, памажы́ мне, недасто́йнаму, бо душа́ мая́ грэ́шная гэ́тага захаце́ла.
Ірмос: Жыццёвае мо́ра, усхвалява́нае бу́раю напа́сцей, ба́чачы і да ці́хай пры́стані Тваёй прыплы́ўшы, я клі́чу да Цябе́: вы́ратуй ад гі́белі жыццё маё, Мнагамі́ласцівы.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Жыццё на зямлі́ я блу́дна пражы́ў і душу́ ў це́мру адда́ў; цяпе́р жа малю́ Цябе́, Мі́ласцівы Уладару́: вы́звалі мяне́ з гэ́тага ра́бства во́рага і дай мне ро́зум выко́нваць во́лю Тваю́.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Хто ро́біць тако́е, як я? Бо як свіння́ ляжы́ць у гра́зі, так і я граху́ служу́. Але́ Ты, Го́спадзі, вы́цягні мяне́ з бру́ду гэ́тага і схілі́ маё сэ́рца выко́нваць за́паведзі Твае́.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Павярні́ся, акая́нны чалаве́ча, да Бо́га, успо́мніўшы свае́ саграшэ́нні, прыпада́ючы да Тварца́ са слязьмі́ і е́нкам; і Ён, бу́дучы міласэ́рным, дасць табе́ ро́зум для пазна́ння во́лі Яго́.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Багаро́дзіца Дзе́ва, ад ба́чнага і няба́чнага зла захава́й мяне́, Прачы́стая, і прымі́ малі́твы мае́, і прынясі́ іх Сы́ну Твайму́, каб Ён даў мне ро́зум для выкана́ння во́лі Яго́.
Душа́ мая́, наво́шта ты граха́мі багаце́еш, наво́шта во́лю дыя́вала выко́нваеш, на што надзе́ю ўсклада́еш? Пераста́нь рабі́ць гэ́та і звярні́ся да Бо́га з пла́чам, ускліка́ючы: міласэ́рны Го́спадзі, памі́луй мяне́, грэ́шнага.
Ікас
Паду́май, душа́ мая́, пра го́ркую гадзі́ну сме́рці і Стра́шны Суд Тварца́ твайго́ і Бо́га: бо А́нгелы гро́зныя во́зьмуць цябе́, душа́, і ў ве́чны аго́нь увяду́ць; таму́, паку́ль не прыйшла́ смерць, пака́йся, ускліка́ючы: Го́спадзі, памі́луй мяне́, грэ́шнага.
Ірмос: Расада́йнаю зрабіў А́нгел печ святы́м юнака́м, а нака́з Бо́жы, які халдзе́яў апалі́ў, перакана́ў мучы́целя ўсклі́кнуць: благаславёны Ты, Бо́жа айцо́ў на́шых.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Не спадзява́йся, душа́ мая́, на тле́ннае бага́цце і на здабы́так няпра́ведны, бо не ве́даеш ты, каму́ пакі́неш усё гэ́та, таму́ ўсклі́кні: памі́луй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Не разлі́чвай, душа́ мая́, на цяле́снае здаро́ўе і на прыгажо́сць, яка́я ху́тка зніка́е, ты ж ба́чыш, што ду́жыя і малады́я паміра́юць, таму́ ўсклі́кні: памі́луй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Успо́мні, душа́ мая́, пра ве́чнае жыццё — пра Ца́рства Нябе́снае, прыгатава́нае святы́м, і пра це́мру зне́шнюю і гнеў Бо́жы — злым, і ўсклі́кні: памі́луй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Прыпадзі́, душа́ мая́, да Бо́жай Ма́ці і памалі́ся Ёй, бо Яна́ — ско́рая памо́чніца тым, хто ка́ецца, Яна́ ўмо́ліць Сы́на Хрыста́ Бо́га, і Ён памі́луе мяне́, недасто́йнага.
Ірмос: З по́лымя расу́ для святы́х утвары́ў Ты і ахвя́ру пра́веднага вадо́ю спалі́ў: бо Ты ўсё ро́біш, Хрысце́, як то́лькі захо́чаш. Цябе́ мы праслаўля́ем на ўсе вякі́.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Як магу́ не пла́каць я, калі паду́маю пра смерць? Я ж ба́чыў, як у труне́ ляжа́ў брат мой, бяссла́ўны і бры́дкі. Чаго́ я чака́ю і на што спадзяю́ся? То́лькі дай мне, Го́спадзі, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Як магу́ не пла́каць я, калі паду́маю пра смерць? Я ж ба́чыў, як у труне́ ляжа́ў брат мой, бяссла́ўны і бры́дкі. Чаго́ я чака́ю і на што спадзяю́ся? То́лькі дай мне, Го́спадзі, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Я ве́ру, што Ты пры́йдзеш судзі́ць жывы́х і мёртвых і ўсе ў сваі́м чы́не ста́нуць, стары́я і малады́я, уладары́ і князі́, дзе́вы і свяшчэ́ннікі; дзе апыну́ся я? Таму́ я ўскліка́ю: дай мне, Го́спадзі, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Прачы́стая Багаро́дзіца, прымі́ недасто́йную малі́тву маю́, і захава́й мяне́ ад рапто́ўнай сме́рці, і пада́й мне, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.
Ірмос: Бога лю́дзям немагчы́ма ба́чыць, бо на Яго і чыны́ а́нгельскія глядзе́ць не сме́юць; але́ праз Цябе́, Усячы́стая, ба́чным ста́ла для смяро́тных * Сло́ва ўцяле́сненае; Яго́ веліча́ючы, мы з нябе́снымі во́інствамі Цябе́ ўблажа́ем.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Цяпе́р да вас я звярта́юся, А́нгелы, Арха́нгелы і ўсе нябе́сныя сі́лы, які́я каля́ прасто́ла Бо́жага стаіце́: малі́цеся да Тварца́ свайго́, каб Ён зба́віў душу́ маю́ ад му́кі ве́чнае.
Памі́луй мяне́, Бо́жа, памі́луй мяне́.
Цяпе́р з пла́чам я звярта́юся да вас, святы́я патрыя́рхі, цары́ і праро́кі, апо́сталы і свяці́целі, і ўсе выбра́ннікі Хрысто́вы: дапамажы́це мне на Судзе́, каб Ён спас душу́ маю́ ад сі́лы варо́жай.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Цяпе́р да вас я ўзніма́ю ру́кі, святы́я му́чанікі, пустэ́льнікі, няві́ннікі, пра́веднікі і ўсе святы́я, што мо́ліцеся да Го́спада за ўвесь свет: няха́й памі́луе Ён мяне́ ў гадзі́ну сме́рці маёй.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Ма́ці Бо́жая, дапамажы́ мне, я ве́льмі спадзяю́ся на Цябе́, умалі́ Сы́на Свайго́, каб Ён паста́віў мяне́, недасто́йнага, спра́ва ад Сябе́, калі ся́дзе і бу́дзе судзі́ць жывы́х і мёртвых. Амі́нь.
Уладару́ Хрысце́ Бо́жа, Ты паку́тамі Тваі́мі мяне́ ад паку́т пазба́віў і ра́намі Тваі́мі мае́ ра́ны загаі́ў, пада́й мне, які́ мно́га пе́рад Табо́ю награшы́ў, слёзы жа́лю; раствары́ ў маі́м це́ле пах Жыватво́рчага Це́ла Твайго́, і дай асало́ду душы́ маёй Тваёю Кашто́ўнаю Крывёю заме́ст той го́рычы, яко́ю праці́ўнік мяне́ напаі́ў; ро́зум мой, да долу пані́клы, узвы́сь да Сябе́ і адвядзі́ ад про́рвы пагі́бельнай, бо няма́ ў мяне́ пакая́ння, няма́ жа́лю, няма́ слязы́ суцяша́льнай, яка́я прыво́дзіць дзяце́й да і́хняй спа́дчыны. Я азмро́чыў сво́й ро́зум жыце́йскімі страсця́мі, не магу́ скірава́ць на Цябе́ свой по́гляд у час хваро́бы, не магу́ сагрэ́цца сляза́мі любо́ві да Цябе́. Але́ Ты, Уладару́ Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Ска́рбніца дабра́, пада́й мне пакая́нне ўсяцэ́лае і сэ́рца руплі́вае, каб шука́ць Цябе́; пада́й мне благада́ць Тваю́ і аднаві́ ўва мне ры́сы Твайго́ во́браза. Я пакі́нуў Цябе́, але́ Ты не пакі́нь мяне́; вы́йдзі на по́шукі мяне́; прывядзі́ на па́шу Тваю́ і далучы́ мяне́ да аве́чак вы́бранага Твайго́ ста́да; узгаду́й мяне́ з і́мі, жы́вячы Бажэ́ственнымі Тваі́мі Таі́нствамі, па малі́твах Прачы́стай Тваёй Ма́ці і ўсіх святы́х Тваі́х. Амі́нь.