Мнагамі́ласцівы і Усямі́ласцівы Бо́жа мой, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, дзе́ля вялі́кай любо́ві Ты сышо́ў і ўцяле́сніўся, каб спасці́ усіх. Дык вось, Спасі́целю, спасі́ мяне́ па благада́ці, малю́ Цябе́; бо калі за ўчы́нкі спасе́ш мяне́, то гэ́та не благада́ць і дар, а хутчэ́й абавя́зак. О, бага́ты шчо́драсцямі і невымо́ўны ў мі́ласці! Ты сказа́ў, Хрысце́ мой: хто ве́руе ў Мяне́, той жывы́ бу́дзе і не ўба́чыць сме́рці наве́кі. Калі ж ве́ра ў Цябе́ спаса́е тых, хто ў адча́і, то вось я ве́рую, спасі́ мяне́, бо Ты мой Бог і Ствары́цель. І ве́ра заме́ст учы́нкаў няха́й залі́чана бу́дзе мне, Бо́жа мой, бо Ты зусі́м не зно́йдзеш учы́нкаў, якія апраўда́юць мяне́. Але той ве́ры маёй няха́й дастатко́ва бу́дзе заме́ст усіх іх, яна няха́й адка́звае, яна няха́й апраўда́е мяне́, яна няха́й зро́біць мяне ўдзе́льнікам ве́чнай сла́вы Тваёй. Каб не вы́краў мяне́ сатана́ і не пахвалі́ўся, Сло́ва *, што ён забра́ў мяне́ з Тваёй рукі́ і з-пад Тваёй ахо́вы. Але ці хачу́, ці не хачу́, спасі́ мяне́, Хрысце́ Спасі́целю мой, паспяшы́ ско́ра, бо ху́тка загі́ну: Ты ж Бог мой ад уло́ння ма́ці маёй. Спадо́бі мяне́, Го́спадзі, цяпе́р узлюбі́ць Цябе́, як не́калі я любі́ў той са́мы грэх; і ўжо служы́ць Табе́ без ляно́ты шчы́ра, як я служы́ў ране́й сатане́ лжы́ваму. Лепш бу́ду служы́ць Табе́, Го́спаду і Бо́гу майму́ Іісу́су Хрысту́, ва ўсе дні жыцця́ майго́, цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.