*Го́спадзі, дай мне з душэ́ўным спако́ем сустрэ́ць усё, што прынясе́ мне сённяшні дзень. Дай мне ца́лкам адда́цца во́лі Тваёй свято́й. У ко́жную пару́ гэ́тага дня ва ўсім накіру́й і падтрыма́й мяне́. Якія б я не атрыма́ў зве́сткі на праця́гу дня, навучы́ мяне́ прыня́ць іх са спако́йнай душо́ю і цвёрдай упэ́ўненасцю, што на ўсё свята́я во́ля Твая́.
Ва ўсіх сло́вах і спра́вах маіх кіру́й маімі ду́мкамі і пачу́ццямі. Ва ўсіх непрадба́чаных вы́падках не дай мне забы́ць, што ўсё пасла́на Табо́ю.
Навучы́ мяне́ шчы́ра і разу́мна абыхо́дзіцца з ко́жным чле́нам сям'і маёй, ніко́га не бянтэ́жачы і не засмуча́ючы.
Го́спадзі, дай мне сілу перане́сці сто́му сённяшняга дня і ўсе падзе́і на праця́гу дня. Кіру́й маёю во́ляю і навучы́ мяне малі́цца, ве́рыць, спадзява́цца, цярпе́ць, прабача́ць і любі́ць. Амі́нь.