Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, не дапусці́, каб мітуслі́васць, самалю́бства, пачуццёвасць, нядба́йнасць, гнеў панава́лі нада мно́ю і выкрада́лі мяне́ ў любо́ві Тваёй… О, Го́спадзі, Ствары́целю мой, усё спадзява́нне маё! Не пакінь мяне без удзе́лу ў блажэ́ннай ве́чнасці; зрабі так, каб і я пасле́даваў свято́му пры́кладу Твайму, быў пако́рны ўла́дам, нада мно́ю паста́ўленым; дай мне тую чысціню́ ду́ху, тую прастату́ сэ́рца, якія ро́бяць нас дасто́йнымі любо́ві Тваёй.

Да Цябе, о Бо́жа мой, узно́шу душу́ і сэ́рца маё: не дай загі́нуць стварэ́нню Твайму, а пазба́ў мяне ад адзі́нага і найвялі́кшага зла — граху́. Зрабі, Го́спадзі, так, каб я перано́сіў з тако́й са́май цярплі́васцю хвалява́нні і скру́хі душэ́ўныя, з яко́ю ра́дасцю прыма́ю ўце́хі сардэ́чныя. Калі Ты хо́чаш, Го́спадзі, — мо́жаш ачы́сціць і асвяці́ць мяне́. Вось, аддаю́ сябе Тваёй до́брасці з про́сьбаю вы́нішчыць ува мне ўсё супраці́ўнае Табе́ і далучы́ць да лі́ку выбра́ннікаў Тваіх.

Го́спадзі, адымі́ ад мяне́ бяздзе́йнасць ду́ху, якая марну́е час; мітуслі́васць ду́мак, якая перашкаджа́е Тваёй прысу́тнасці і рассе́йвае маю́ ўва́гу ў час малі́твы; і калі на малі́тве я ўхіля́юся ад Цябе́ сваімі ду́мкамі, то памажы́ мне, каб гэ́тая рассе́янасць не была́ наўмы́снай, і, ухіля́ючы ро́зум, каб не адвярну́ў я сэ́рца сваё ад Цябе.

Вызнаю́ пе́рад Табо́ю, Го́спадам Бо́гам маім, усе грахі́ майго́ беззако́ння, цяпе́р і ране́й учы́неныя пе́рад Табо́ю: адпусці́ мне іх дзе́ля імя́ Твайго́ свято́га, і спасі́ душу́ маю́, яку́ю Ты адкупі́ў кашто́ўнаю Крывёю Тваёю. Аддаю́ сябе́ міласэ́рнасці Тваёй, аддаю́ся во́лі Тваёй, рабі́ са мно́ю паво́дле до́брасці Тваёй, а не паво́дле зласлі́васці і беззако́ння майго́. Навучы́ мяне́, Го́спадзі, размярко́ўваць свае́ спра́вы так, каб яны садзе́йнічалі праслаўле́нню Твайго́ свято́га імя́.

Змі́луйся, Го́спадзі, над усімі хрысція́намі; пачу́й жада́нне ўсіх, хто клі́ча Цябе, пазба́ў ад уся́кага зла, спасі́ рабо́ў Тваіх (імёны), пашлі́ ім ра́дасць, уце́ху ў журбе́ і мі́ласць Тваю святу́ю. Го́спадзі! Малю́ Цябе асаблі́ва за тых, хто мяне́ чым-небудзь пакры́ўдзіў і засмуці́ў або́ якое-не́будзь зло ўчыні́ў мне: не кара́й іх за мяне́, грэ́шнага, а вылі́ на іх до́брасць Тваю…

Го́спадзі, малю́ Цябе за ўсіх, каго́ я, грэ́шны, засмуці́ў, пакры́ўдзіў або́ спакусі́ў сло́вам, учы́нкам, ду́мкаю, наўмы́сна ці незнаро́к. Го́спадзі Бо́жа! Дару́й нам на́шы ўзае́мныя кры́ўды; вы́гані, Го́спадзі, з сэ́рцаў на́шых усяля́кае абурэ́нне, падазрэ́нне, гнеў, злапа́мятнасць, сва́ркі і ўсё то́е, што мо́жа перашкаджа́ць любо́ві і змянша́ць браталю́бства.

Памі́луй, Го́спадзі, тых, якія даручы́лі мне, грэ́шнаму, недасто́йнаму, малі́цца за іх! Памі́луй, Го́спадзі, ко́жнага, хто про́сіць Тваёй дапамо́гі. Го́спадзі! Зрабі́ гэ́ты дзень днём міласэ́рнасці Тваёй, пада́й ко́жнаму паво́дле про́сьбы яго́; будзь па́стырам тых, што заблудзі́лі, правадыро́м і святло́м для недасве́дчаных, наста́ўнікам для неразу́мных, ба́цькам для асіраце́лых, памо́чнікам для прыгне́чаных, ле́карам для хво́рых, суцяша́льнікам для тых, што пры смерці, і прывядзі́ нас усіх да жада́нага канца́ — да Цябе, прыста́нішча на́шага і блажэ́ннага ўпакае́ння. Амі́нь.