Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

Перахрысціся і гавары малітву Пачэснаму Крыжу:

Няха́й уваскрэ́сне Бог і рассе́юцца во́рагі Яго́, і няха́й бягу́ць ад аблі́чча Яго́ ты́я, хто ненаві́дзіць Яго́. Як зніка́е дым, так няха́й зні́кнуць; як растае́ воск ад агню́, так няха́й згі́нуць дэ́маны пе́рад аблі́ччам тых, хто лю́біць Бо́га і асяня́е сябе́ знаме́ннем Крыжа́ і ра́дасна прамаўля́е: ра́дуйся, Найпачэ́снейшы і Жыватво́рны Крыж Гаспо́дні, ты праганя́еш дэ́манаў сі́лаю на табе́ распя́тага Го́спада на́шага Іісу́са Хрыста́, Які сышо́ў у пе́кла і зні́шчыў сі́лу дыя́вала, і даў нам цябе́, Крыж Свой Пачэ́сны, для прагна́ння ўся́кага супаста́та. О, Найпачэ́снейшы і Жыватво́рны Крыж Гаспо́дні! Дапамага́й мне са Свято́ю Спада́рыняю Дзе́ваю Багаро́дзіцаю і з усі́мі святы́мі на ве́кі. Амі́нь.

Або коратка:

Засцеражы́ мяне́, Го́спадзі, сі́лаю Пачэ́снага і Жыватво́рнага Твайго́ Крыжа́ і захава́й мяне́ ад уся́кага зла.