Памі́луй нас, Го́спадзі, памі́луй нас; бо, нія́кага апраўда́ння не знахо́дзячы, гэ́тую малі́тву Табе́ як Уладару́ мы, грэ́шныя, прыно́сім: памі́луй нас.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу.
Го́спадзі, памі́луй нас, бо мы на Цябе́ спадзяёмся *; не загне́вайся на нас ве́льмі і не ўспаміна́й беззако́нняў на́шых, а паглядзі́ і цяпе́р, як міласэ́рны, і збаў нас ад во́рагаў на́шых; бо Ты Бог наш і мы лю́дзі Твае́, усе — стварэ́нне рук Тваі́х і імя́ Тваё прызыва́ем.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Міласэ́рнасці дзве́ры адчыні́ нам, благаславе́нная Багаро́дзіца, каб мы, ма́ючы надзе́ю на Цябе́, не загі́нулі, а каб пазба́віліся праз Цябе́ ад бед, бо Ты — спасе́нне ро́ду хрысція́нскага.
Го́спадзі, памі́луй. (12 разоў)