Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Го́спадзі, Цару́ Нябе́сны, Уцяшы́целю, Ду́ху і́сціны, змі́луйся і памі́луй мяне, грэ́шнага раба́ Твайго́, і адпусці́ мне, недасто́йнаму, і праба́ч ўсё, чым я саграшы́ў пе́рад Табо́ю сёння як чалаве́к, а на́ват і не як чалаве́к, а горш за скаці́ну, во́льныя мае́ грахі́ і міжво́льныя, свядо́мыя і несвядо́мыя, ты́я, што з-за маладо́сці і ад зло́га кава́рства, і ты́я, што ад запа́льчывасці і з-за нядба́ласці. Мо́жа, і́мем Тваім я кля́ўся або́ знява́жыў яго́ ў ду́мках сваі́х; або́ каго́ папракну́ў; або́ ўзвёў на каго́ паклёп у гне́ве сваі́м, або́ каго́ засмуціў, або́ з-за чаго́сьці загне́ваўся; або́ няпра́ўду сказа́ў, або́ заўча́сна спаў, або́ жабра́к прыйшо́ў да мяне́, і я пагрэ́баваў ім; або́ бра́та майго́ засмуці́ў, або́ пачына́ў сва́ркі, або́ каго́ асудзі́ў; або́ ўзвыша́ў сябе́, або́ ганары́ўся, або́ загне́ваўся; або́ калі́ я стая́ў на малі́тве, ро́зум мой злом све́ту гэ́тага захапля́ўся, або́ хі́трыя ду́мкі я меў; або́ аб`яда́ўся, або́ апіва́ўся, або́ бязду́мна смяя́ўся; або́ зло́е заду́маў, або́, даскана́ласць чужу́ю ўба́чыўшы, пазайздро́сціў у сэ́рцы, або́ непрысто́йнае гавары́ў, або́ з граху́ бра́та майго́ пасмяя́ўся, тады́ як мае́ саграшэ́нні незлічо́ныя; або́ пра малі́тву не дбаў, або́ і́ншае што нядо́брае зрабі́ў, не по́мню, бо ўсё гэ́та і больш яшчэ́ зрабі́ў я. Памі́луй мяне́, Тво́рца мой і Уладару́, пану́рага і недасто́йнага раба́ Твайго́, і дару́й мне, і адпусці́, і праба́ч мне, як До́бры і Чалавекалю́бны, каб спако́йна лёг, засну́ў і адпачы́ў я, блу́дны, грэ́шны і акая́нны, і каб паклані́ўся і апе́ў, і прасла́віў найпачэ́снейшае імя́ Тваё з Айцо́м і Адзінаро́дным Яго́ Сы́нам цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі. Амі́нь.