Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Што́ Табе́ прынясу́ або́ чым Табе́ аддзя́чу, мнагашчо́дры Бессмяро́тны Цару́, шчо́дры і чалавекалю́бны Го́спадзі, за то́е, што мяне́, які ляну́ецца служы́ць Табе́ і нічо́га до́брага не зрабі́ў, Ты давёў да канца́ гэ́тага міну́лага дня, скіро́ўваючы да пако́рнасці і спасе́ння душу́ маю́? Будзь мі́ласцівы да мяне́, грэ́шнага, які не ма́е нія́кага до́брага ўчы́нку, аднаві́ прапа́шчую маю́ душу́, апага́неную незлічо́нымі саграшэ́ннямі і адхілі́ ад мяне́ ўсе ду́мкі ліхі́я гэ́тага ба́чнага жыцця́. Праба́ч, адзі́ны Бязгрэ́шны, мае́ саграшэ́нні, які́мі пе́рад Табо́ю я саграшы́ў у гэ́ты дзень свядо́ма і несвядо́ма, сло́вам, і ўчы́нкам, і ду́мкаю, і ўсі́мі маі́мі пачу́ццямі. Ты Сам, ахіна́ючы, захава́й мяне́ ад уся́кага варо́жага напа́ду Бажэ́ственнаю Тваёю ўла́даю, і невымо́ўным чалавекалю́бствам, і сі́лаю. Ачы́сці, Бо́жа, ачы́сці бе́зліч грахо́ў маі́х. Будзь ласка́вы, Го́спадзі, вы́зваліць мяне́ з па́сткі нячы́стага, і спасі́ паку́тную маю́ душу́, і ахіні́ мяне́ святло́м аблі́чча Твайго́, як пры́йдзеш у сла́ве, і цяпе́р дай мне сном без асуджэ́ння засну́ць, і ахава́й ду́мкі раба́ Твайго́ ад летуце́ння і збянтэ́жанасці, і ўсё сатані́нскае дзе́янне адгані́ ад мяне́, і прасвятлі́ духо́ўныя во́чы майго́ сэ́рца, каб не засну́ў я смяро́тным сном. І пашлі́ мне Ангела мі́ру, ахо́ўніка і наста́ўніка душы́ і це́лу майму́, каб ён ратава́ў мяне́ ад во́рагаў маіх; каб, уста́ўшы з пасце́лі маёй, я прынёс Табе́ ўдзя́чныя малі́твы. О, Го́спадзі, пачу́й мяне́, грэ́шнага і ўбо́гага во́ляю і сумле́ннем раба́ Твайго́; дай мне, як уста́ну, навуча́цца сло́ву Твайму́, і нядба́ласць дэ́манскую далёка адгані́ ад мяне́ праз Тваі́х А́нгелаў; каб я благаслаўля́ў імя́ Тваё свято́е, і праслаўля́ў, і сла́віў Прачы́стую Багаро́дзіцу Мары́ю, Яку́ю Ты даў нам, грэ́шным, для засту́пніцтва; прымі́ ж Тую, што мо́ліцца за нас; бо ве́даю, што Яна перайма́е Тваё чалавекалю́бства і малі́цца не перастае́. Яе засту́пніцтвам, і Пачэ́снага Крыжа́ знаме́ннем, і дзе́ля ўсіх святы́х Тваі́х убо́гую душу́ маю́ зберажы́, Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, бо Ты Святы́ і найбо́льш прасла́ўлены на ве́кі. Амі́нь.