Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Да Цябе́, Прачы́стай Бо́жай Ма́ці, прыпада́ючы, я, акая́нны, малю́ся: Ты ве́даеш, Цары́ца, што я безупы́нна грашу́ і гняўлю́ Сы́на Твайго́ і Бо́га майго́, і хаця́ шматразо́ва ка́юся, але лжы́вым перад Бо́гам ака́зваюся, і ка́юся са стра́хам: ці не паразі́ць мяне́ ўжо Гаспо́дзь, а по́тым зноў то́е са́мае раблю́; ве́даючы гэ́та, Улады́чыца мая́ Спада́рыня Багаро́дзіца, малю́, каб Ты памі́лавала, каб умацава́ла і до́брае рабі́ць каб дапамагла́ мне. Бо Ты ве́даеш, Улады́чыца мая́ Багаро́дзіца, што я ца́лкам ненаві́джу мае́ ліхі́я ўчы́нкі і ўсім разуме́ннем люблю́ зако́н Бо́га майго́; але не ве́даю, Спада́рыня Прачы́стая, чаму́ я люблю́ то́е, што ненаві́джу, і ад до́брага адступа́ю. Не дапуска́й, Прачы́стая, каб мая́ во́ля здзяйсня́лася, бо няго́дная яна́, а няха́й бу́дзе во́ля Сы́на Твайго́ і Бо́га майго́: няха́й Ён мяне́ спасе́ і наста́віць на ро́зум, і дасць благада́ць Свято́га Ду́ха, каб ад гэ́тага ча́су я пакі́нуў ліхі́я спра́вы і дале́й жыў па за́паведзях Сы́на Твайго́, Яко́му нале́жыць уся́кая сла́ва, паша́на і ўла́да з Беспача́тным Яго́ Айцо́м, і Прасвяты́м, і До́брым, і Жыватво́рчым Яго́ Ду́хам цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.