Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Табе́, найвышэ́йшай Ваяво́дзе, у го́нар перамо́гі мы, зба́ўленыя ад бед рабы́ Твае́, Багаро́дзіца, падзя́ку ўзно́сім; Ты ж, ма́ючы моц неперамо́жную, ад уся́кіх нас бед вызваля́й, каб мы ўскліка́лі да Цябе́: ра́дуйся, Няве́ста, Яка́я застала́ся Дзе́ваю.

Найслаўне́йшая Вечнадзе́ва, Ма́ці Хрыста́ Бо́га, прынясі́ на́шу малі́тву Сы́ну Твайму́ і Бо́гу на́шаму, каб Ён спас праз Цябе́ ду́шы на́шы.

Усё спадзява́нне маё на Цябе́ ўсклада́ю, Ма́ці Бо́жая, захава́й мяне́ пад по́крывам Тваі́м.

Багаро́дзіца Дзе́ва, не пагарджа́й мно́ю грэ́шным, які патрабу́е Тваёй дапамо́гі і Твайго́ засту́пніцтва, бо на Цябе́ спадзяе́цца душа́ мая́, і памі́луй мяне́.