Потым, кланяючыся да зямлі, кажы:
Кла́няюся Табе́, Прасвята́я Тро́іца, Адзінасу́тная, Жыватво́рчая і Нераздзе́льная, О́йча, і Сы́не, і Святы́ Ду́ху: ве́рую ў Цябе́ і, вызнаючы́, сла́ўлю, дзя́кую, шану́ю, высо́ка ўзно́шу Цябе́ і малю́: памі́луй мяне́, няго́днага раба́ Твайго́. (Тройчы. Тры паклоны)
Кла́няюся Табе́, Прасвята́я Багаро́дзіца; Наро́джаным Табо́ю Ты паказа́ла нам святло́ і́сціннае, Цары́ца не́ба і зямлі́, Надзе́я безнадзе́йных, Памо́чніца няду́жым і Хада́йніца за ўсіх грэ́шных. Ты мяне́ ахава́й і абарані́ ад усіх бед і няста́ч душэ́ўных і цяле́сных, і будзь мне, малю́ся, засту́пніцай усясі́льнымі Тваі́мі малі́твамі. (Паклон)
Прасвята́я Улады́чыца Багаро́дзіца, прымі́ гэ́тае мало́е мале́нне і прынясі́ яго́ Сы́ну Твайму́ і Бо́гу на́шаму, каб Ён спас і прасвятлі́ў дзе́ля Цябе́ ду́шы на́шы. (Паклон)
Усе нябе́сныя чыны́ — Серафі́мы, Херуві́мы, Прасто́лы, Гаспо́дствы, Сі́лы, Ула́ды, Нача́льствы, Арха́нгелы і А́нгелы — малі́цеся Бо́гу за мяне́, грэ́шнага; я малю́ся і ўмаля́ю вас. (Паклон)
Святы́ вялі́кі Іаа́не, Праро́к, Прадце́ча і Хрысці́целю Гаспо́дні, які́ паку́таваў дзе́ля Хрыста́ і набы́ў адва́гу да Уладара́, памалі́ся за мяне́, грэ́шнага, каб я спа́сся Тваі́мі малі́твамі. (Паклон)
Святы́я Бо́жыя апо́сталы, праро́кі, му́чанікі, свяці́целі, по́снікі, прападо́бныя, пра́ведныя, пустэ́льнікі, чарнары́зцы, патрыя́рхі і ўсе святы́я, які́я паку́тавалі дзе́ля Хрыста́ і набылі́ адва́гу да Уладара́, малі́цеся за мяне́, грэ́шнага, каб я спа́сся ва́шымі малі́твамі. (Паклон)
Святы́ Іаа́не Залатаву́сты з Васі́ліем Вялі́кім, Грыго́рыем Багасло́вам і Цудатво́рцам Мікала́ем, і з ўсімі святы́мі іера́рхамі, памажы́це і памі́луйце мяне́ малі́твамі і засту́пніцтвам ва́шым перад Бо́гам. (Паклон)
Святы́я свяці́целі ру́скія Міхаі́ле, Пётра, Аляксі́е, Іо́на, Філі́пе і Ермаге́не са святы́мі цудатво́рцамі і паку́тнікамі, ру́скімі князя́мі Рама́нам і Даві́дам, і са святы́м роўнаапо́стальным кня́зем Уладзі́мірам, малі́це Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)
Прападо́бныя і багано́сныя айцы́ на́шы Анто́ніе і Феадо́сіе, Яўфі́міе, Феакці́сце, Са́ва, Ану́фрые, Варсано́фіе, Паі́сіе, Па́ўле Про́сты, Марк і ўсе прападо́бныя, малі́це Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)
Усе святы́я жанчы́ны — мірано́сіцы, му́чаніцы, прападо́бныя і дзе́вы, які́я Хрысту́ дасто́йна паслужы́лі, са свято́ю вялікаму́чаніцаю Варва́раю, малі́це Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)
Неперамо́жная і Бажэ́ственная сі́ла Пачэ́снага і Жыватво́рнага Крыжа́ Гаспо́дняга, не пакі́нь мяне́, грэ́шнага, а сі́лаю тваёю ахава́й мяне́ ад уся́кае спаку́сы, душэ́ўнае і цяле́снае. (Паклон)
Прачы́стая Улады́чыца Багаро́дзіца, спадзява́нне ўсіх хрысція́н, пако́лькі і́ншага спадзява́ння і надзе́і няма́ ў мяне́, акрамя́ Цябе́, Найчысце́йшая Улады́чыца мая́ Спада́рыня Багаро́дзіца, Ма́ці Хрыста́, Бо́га майго́: таму́ памі́луй і збаў мяне́ ад усіх бед маі́х і ўмалі́ мі́ласцівага Сы́на Свайго́ і Бо́га майго́, каб Ён памі́лаваў акая́нную душу́ маю́ і зба́віў мяне́ ад ве́чных мук, і спадо́біў мяне́ Ца́рства Свайго́. (Паклон)
Святы́ А́нгеле, ахо́ўнік мой, ахіні́ мяне́ кры́ламі тваёй до́брасці і адгані́ ад мяне́ ўся́кае ліхо́е дэ́манскае ўздзе́янне, і малі́ Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)