Дзя́кую Табе́, Го́спадзі Бо́жа мой, што Ты не адкі́нуў мяне́, грэ́шнага, а быць супо́льнікам Святы́нь Тваі́х спадо́біў мяне́. Дзя́кую Табе́, што мяне́, недасто́йнага, прычасці́цца Прачы́стых Тваі́х і Нябе́сных Даро́ў спадо́біў Ты. Але, Уладару́ Чалавекалю́бны, Які́ за нас памёр і ўваскрэ́с, і даў нам Стра́шныя гэ́тыя і Жыватво́рчыя Та́йны для до́брага ўздзе́яння і асвячэ́ння душ і цел на́шых, дай, каб яны́ былі́ і мне для ацале́ння душы́ і це́ла, для адгна́ння ўся́кага праці́ўніка, для прасвятле́ння вачэ́й сэ́рца майго́, для мі́ру душэ́ўных маі́х сіл, для ве́ры непахі́снай, для любо́ві некрываду́шнай, для напаўне́ння праму́драсцю, для выкана́ння за́паведзяў Тваі́х, для памнажэ́ння Бажэ́ственнай Тваёй благада́ці і Твайго́ Ца́рства ўнасле́давання, каб у асвячэ́нні Тваі́м і́мі захава́ны, Тваю́ благада́ць я по́мніў заўжды́, і ўжо не для сябе́ жыў, а для Цябе́, на́шага Уладара́ і Дабрадзе́я. І каб так адышо́ўшы з гэ́тага жыцця́ з надзе́яй на жыццё ве́чнае я дасягну́ў ве́чнага спако́ю, дзе святку́ючых го́лас несціха́ны і невымо́ўная асало́да сузіра́льнікаў невыка́знага хараства́ аблі́чча Твайго́. Бо Ты — сапра́ўдная мэ́та жада́ння і невымо́ўная ра́дасць для тых, хто лю́біць Цябе́, Хрысце́ Бо́жа наш, і Цябе́ апява́е ўсё стварэ́нне наве́кі.