Калі Літургія св. Васілія Вялікага:
Твой го́лас прагуча́ў па ўсёй зямлі́, дзе прыня́та было́ сло́ва тваё, праз яко́е бажэ́ственным і́сцінам дасто́йна навучы́ў ты, су́тнасць усяго́ растлума́чыў ты, чалаве́чыя звы́чаі пале́пшыў ты. Ца́рскае свяшчэ́нства, о́йча прападо́бны, малі́ Хрыста́ Бо́га за спасе́нне душ на́шых.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу.
З‘явіўся ты непахі́снаю асно́ваю Царквы́, даючы́ ўсім лю́дзям невыкрада́льны скарб, запяча́таўшы яго́ Тваі́м вучэ́ннем, сла́ўны да нябёс Васі́ліе прападо́бны.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Абаро́на хрысція́н надзе́йная…