Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Уладару́ Хрысце́ Бо́жа, Цару́ вяко́ў і Ствары́целю ўсяго́! Дзя́кую Табе́ за ўсё до́брае, што Ты даў мне, і за прычашчэ́нне Прачы́стых і Жыватво́рчых Тваі́х Тайн. І малю́ Цябе́, До́бры і Чалавекалю́бны: захава́й мяне́ пад по́крывам Тваі́м і ў за́сені кры́лаў Тваі́х; і дай мне з чы́стым сумле́ннем, да са́мага апо́шняга майго́ дыха́ння дасто́йна прычашча́цца Святы́нь Тваі́х для адпушчэ́ння грахо́ў і для жыцця́ ве́чнага. Бо Ты — хлеб жыцця́, крыні́ца асвячэ́ння, пада́цель дабра́, і Табе́ мы сла́ву ўзно́сім з Айцо́м і Святы́м Ду́хам цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Госпаду Хрысьце Божа, Уладару вякоў і Творца усяго! Дзякую Табе за ўсё добрае, што Ты даў мне, і за прычашчэньне Тваіх Найсьвятшых і Жыцьцятворных Тайнаў. І прашу Цябе, Добры й Людалюбівы: захавай мяне пад пакровам Тваім і пад апекай крыльляў Тваіх, і дай мне да апошняга дыху майго з чыстым сумленьнем прычашчацца Сьвятасьцяў Тваіх на адпушчэньне грахоў і ў жыцьцё вечнае. Бо Ты ёсьць Хлеб Жыцьця, крыніца сьвятасьці, падаўца дабра, і Табе славу засылаем з Айцом і Сьвятым Духам, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.