Сын беспача́тнага Ба́цькі, Бог і Гаспо́дзь, уцяле́сніўшыся ад Дзе́вы, яві́ўся нам, каб прасвятлі́ць азмро́чаных і сабра́ць рассе́яных. Таму́ ўсі́мі апява́емую Багаро́дзіцу мы веліча́ем.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Вось Хрысто́с, спажыва́йце і глядзі́це: Гаспо́дзь, ста́ўшы не́калі такі́м, як мы, і дзе́ля нас адно́йчы Сябе́ прынёсшы ў ахвя́ру Айцу́ Свайму́, пастая́нна зако́лваецца, асвяча́ючы прыча́снікаў.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Прычашчэ́ннем Свяшчэ́нных Тайн няха́й асвячу́ся я, Уладару́, душо́ю і це́лам, няха́й прасвятлю́ся, няха́й спасу́ся, няха́й ста́ну до́мам Тваі́м, ма́ючы Цябе́, Дабрадзе́ю Мнагамі́ласцівы, пасе́леным ува мне з Айцо́м і Ду́хам.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу.
(Або: Вярні́ мне ра́дасць спасе́ння Твайго́ і Ду́хам улада́рным умацу́й мяне́).
Няха́й бу́дуць мне, Спасі́целю мой, Це́ла Тваё і Найпачэ́снейшая Кроў як аго́нь, што вынішча́е лес грахо́ў і спа́львае це́рні страсце́й, і як святло́, што ўсяго́ мяне́ прасвятля́е, каб я пакланя́ўся Бажаству́ Твайму́.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́екі вяко́ў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Бог уцяле́сніўся ад чы́стай крыві́ Тваёй. Таму́ ко́жнае пакале́нне апява́е Цябе́, Улады́чыца, і мно́ства ду́хаў сла́вяць, бо праз Цябе́ яны́ я́сна ўба́чылі Таго́, Хто улада́рыць над усі́мі, ў чалаве́чай прыро́дзе.