Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

Уладару́, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, крыні́ца жыцця́ і бессмяро́тнасці, усяго́ стварэ́ння ба́чнага і няба́чнага Тво́рца, беспача́тнага Айца́ роўнаве́чны і такса́ма беспача́тны Сы́не, Ты па бязме́рнай до́брасці ў апо́шнія дні плоць успрыня́ў і быў распя́ты і пахава́ны за нас, няўдзя́чных і неразу́мных, і Сваёю Крывёю абнаві́ў зняве́чаную грахо́м прыро́ду нашу; Сам, Бессмяро́тны Цару́, прымі́ і ад мяне́, грэ́шнага, пакая́нне, і нахілі́ ву́ха Тваё да мяне́, і пачу́й сло́вы мае́. Бо саграшы́ў я, Го́спадзі, саграшы́ў су́праць Не́ба і пе́рад Табо́ю, і недасто́йны я ўзве́сці во́чы мае́ на вышыню́ сла́вы Тваёй; бо я ўгняві́ў Тваю́ до́брасць, пару́шыўшы Твае́ за́паведзі і не паслу́хаўшы Тваі́х нака́заў. Але Ты, Го́спадзі, незласлі́вы, доўгацярплі́вы і мнагамі́ласцівы, не даў мне загі́нуць з беззако́ннямі маі́мі, заўсёды чака́ючы майго́ навярта́ння. Бо Ты сказа́ў, Чалавекалю́бец, праз праро́ка Твайго́: Я не жада́ю сме́рці грэ́шніка, а жада́ю, каб ён навярну́ўся і быў жывы́. Не хо́чаш Ты, Уладару́, каб загі́нула стварэ́нне рук Тваі́х, і непрыхі́льна ста́вішся да пагі́белі людзе́й, а жада́еш, каб усе спаслі́ся і да пазна́ння і́сціны прыйшлі́. Таму́ і я, хаця́ і недасто́йны ні не́ба, ні зямлі́, ні само́га гэ́тага міну́чага жыцця́, бо ўсяго́ сябе́ я пакары́ў граху́ і адда́ў у няво́лю пачуццёвым асало́дам і апага́ніў у сабе́ Твой во́браз, але, бу́дучы Тваі́м стварэ́ннем і вы́рабам, я, няшча́сны, не адча́йваюся ў сваі́м спасе́нні і асме́льваюся прыступі́ць да Тваёй бязме́рнай міласэ́рнасці. Прымі́ ж і мяне́, Чалавекалю́бны Го́спадзі, як распу́сніцу, як разбо́йніка, як мы́тара і як блу́днага сы́на, і здымі́ з мяне́ цяжа́р грахо́ў, бо Ты бярэ́ш на Сябе́ грэх све́ту і не́мачы людскі́я ацаля́еш, знясі́леных і прыгне́чаных да Сябе́ клі́чаш і заспако́йваеш, бо Ты прыйшо́ў заклі́каць да пакая́ння не пра́веднікаў, а грэ́шнікаў. І ачы́сці мяне́ ад уся́кай нечыстаты́ пло́ці і ду́ху і навучы́ мяне́ право́дзіць свято́е жыццё ў стра́ху Тваі́м, каб я, прыма́ючы з чы́стым све́дчаннем сумле́ння свайго́ часці́нку Святы́нь Тваі́х, злучы́ўся са Святы́м Це́лам Тваі́м і Крывёю і каб Ты жыў і прабыва́ў ува Мне з Айцо́м і Святым Тваім Ду́хам. Так, Го́спадзі Іісусе Хрысце, Бо́жа мой, не на асуджэ́нне няха́й бу́дзе мне прычашчэ́нне Прачы́стых і Жыватво́рных Тайн Тваіх, і няха́й не зраблю́ся я не́мачным душо́ю і це́лам ад недасто́йнага іх прычашчэ́ння, а дай мне да апо́шняга майго́ дыха́ння неасу́джана прыма́ць часці́нку Святы́нь Тваі́х для супо́льнасці з Ду́хам Святы́м, для падтры́мкі ў жыцці́ ве́чным і для нале́жнага адка́зу на Стра́шным Судзе́ Тваі́м, каб і я з усі́мі абра́ннікамі Тваі́мі стаў удзе́льнікам паўнаты́ Тваі́х дабро́т, прыгатава́ных Табо́ю тым, хто лю́біць Цябе́, Го́спадзі, у якіх Ты прасла́ўлены наве́кі. Амі́нь.