Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

Адзіны чысты і цэ́льны Го́спадзі, Ты з невымо́ўнага жалю і чалавекалюбства ўспрыня́ў усю нашу змешаную прыро́ду ад чыстай дзяво́цкай крыві Той, Якая надпрыро́дна нарадзіла Цябе праз сашэ́сце Бажэ́ственнага Духа і па во́лі Вечнага Айца. Хрысце Іісусе, Прамудрасць Бо́жая, мір і сіла! Ты ўспрыня́таю Табо́ю пло́ццю прыня́ў жыватво́рныя і спасіцельныя пакуты: крыж, цвікі, кап'ё, смерць; умярцві мае́ душазгубныя страсці цялесныя. Пахаваннем Сваім Ты спусто́шыў царства пякельнае; пахавай до́брымі разва́гамі мае́ злыя задумы і злых духаў паразганяй. Жывано́сным Сваім уваскрасеннем на трэ́ці дзень Ты ўзняў паўшага праайца́; узнімі і мяне, што ўпаў у грэх, прапану́ючы мне шляхі пакаяння. Слаўным Сваім узнясеннем Ты абагавіў успрыня́тую пло́ць і ўшанаваў яе, пасадзіўшы па правую руку́ ад Айца; спадо́бі і мяне праз прычашчэ́нне Святых Тваіх Тайн стаць па правы бок са спасёнымі. Сашэ́сцем Уцяшы́целя Духа Ты зрабіў святых Сваіх вучняў пачэ́снымі сасудамі, учыні і мяне ёмішчам Яго́ прышэ́сця. Ты маеш зноў прыйсці, каб судзіць свет праведна, спадо́бі і мяне сустрэ́ць Цябе на абло́ках, Суддзю і Стварыцеля майго́, з усімі святымі Тваімі, каб я бяско́нца славасло́віў і апяваў Цябе з беспачатным Тваім Айцо́м і з Усесвятым і До́брым і Жыватво́рчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.