Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

Нібы сто́ячы перад Табо́ю на страшным і справядлівым судзе Тваім, Хрысце́ Бо́жа, слухаючы абвінавачанні і расказваючы пра зро́бленыя мно́ю злыя ўчынкі, я сёння, пакуль яшчэ́ не прыйшо́ў дзень суда нада мно́ю, каля свято́га Твайго́ ахвярніка сто́ячы перад Табо́ю і перад страшнымі і святымі Тваімі Ангеламі, з абцяжа́раным сумленнем, прыно́шу злыя і беззако́нныя мае́ ўчынкі, аб'яўляю іх і выкрываю. Паглядзі, Го́спадзі, на пако́ру маю́ і прабач усе грахі мае́; паглядзі: беззако́нняў маіх стала больш, чым валасо́ў на галаве маёй. Яко́га зла не ўчыніў я! Яко́га граху не зрабіў! Яко́га зла не задумаў у душы маёй! Я і ва ўчынках праявіў распусту, пралюбадзейства, го́рдасць, пыхлівасць, дакаранне, ганьбаванне, пустасло́ўе, непрысто́йны смех, п'янства, абжо́рства, аб'ядзенне, нянавісць, зайздрасць, срэ́бралюбства, сквапнасць, кары́слівасць, самалю́бства, славалю́бства, крадзе́ж, няпраўду, атрыманне нячыстых прыбыткаў, абурэ́нне, паклёп, беззако́нне. Ко́жнае маё пачу́цце, ко́жны о́рган я апаганіў, разбэ́сціў, зрабіў няго́дным, будучы заўжды прыладаю дыявала. І ведаю я, Го́спадзі, што беззако́нні мае́ перавысілі галаву маю. Але бязмерна вялікая міласэ́рнасць Твая і невымо́ўная міласць лаго́днай до́брасці Тваёй, і няма граху, які перамо́г бы чалавекалюбства Тваё. Таму, дзіво́сны Цару, лаго́дны Го́спадзі, праяві і на мне, грэ́шным, дзіўныя міласці Твае, пакажы сілу до́брасці Тваёй і яві моц спагадлівай міласэ́рнасці Тваёй і прымі мяне, грэ́шнага, які звяртаецца да Цябе. Прымі мяне, як прыня́ў Ты блуднага, разбо́йніка, распусніцу. Прымі мяне, які бязмерна саграшыў перад Табо́ю сло́вам і ўчынкамі, і непрысто́йнай пажа́длівасцю, і безразважнай думкаю. І як прыня́ў Ты тых, што прыйшлі каля адзінаццатай гадзіны і не зрабілі нічо́га дасто́йнага, так прымі і мяне, грэ́шнага, бо мно́га я саграшыў і апаганіў сябе, і засмуціў Духа Твайго́ Свято́га, і зажурыў чалавекалюбнае сэ́рца Тваё і ўчынкам, і сло́вам, і думкаю, удзень і ўначы, яўна і тайна, сваяво́льна і няво́льна. І ведаю я, што Ты вы́ставіш грахі мае́ перада мно́ю такімі, якімі яны зро́блены мно́ю, і запатрабуеш адказу ў тым, у чым ро́зум мой не дасць апраўдання. Але не судзі мяне, Го́спадзі, Го́спадзі, праведным судо́м Тваім у лютасці Тваёй і не карай мяне ў гневе Тваім; памілуй мяне, Го́спадзі, не то́лькі таму, што я не́мачны, але і таму, што я — стварэ́нне Тваё. Ты, Го́спадзі, умацаваў ува мне страх перад Табо́ю, а я зло перад Табо́ю ўчыніў. Перад Табо́ю адзіным саграшыў я, але малю Цябе: не пачынай цяжбы з рабо́м Тваім. Бо калі Ты, Го́спадзі, будзеш заўважаць беззако́нні, то хто, Го́спадзі, устаіць? Я — бяздо́нне граху, я недасто́йны і няварты ўзвесці во́чы і паглядзець на вышыню нябесную з-за мно́ства грахо́ў маіх, якім ліку няма: бо ўсякае злачынства, і каварства, і сатанінская хітрасць, і распуста, выцяканне, рукаблудства, нячыстыя зно́сіны з дзецьмі, злапамятлівасць, парады на грэх, казытанне і іншыя шматлікія страсці не пакінулі мяне. Якімі грахамі я не разбэ́сціў сябе! Якімі ўчынкамі злымі не быў захо́плены! Усякі грэх я зрабіў, ўсякую нечыстату́ ўвабраў у душу́ маю́; няго́дным я стаў і перад Табо́ю, Бо́гам маім, і перад людзьмі. Хто падыме мяне, які ўпаў у такія злыя і такія шматлікія саграшэ́нні? Го́спадзі, Бо́жа мой! На Цябе спадзяюся я: калі ёсць мне надзея на спасенне, калі чалавекалюбства Тваё перавышае мно́ства беззако́нняў маіх, то будзь маім Спасіцелем і па міласэ́рнасці Тваёй і міласцях Тваіх аслаб, адпусці, прабач мне ўсё, чым я саграшыў перад Табо́ю; бо ўсякім злом напо́ўнена душа мая і няма ўва мне надзеі на спасе́нне. Памілуй мяне, Бо́жа, па вялікай міласці Тваёй і не карай мяне за справы мае́, і не асудзі мяне за ўчынкі мае, а засцеражы́, абарані, збаў душу́ маю́ ад зла, яко́е ўзрастае ў ёй, і ад згубных ура́жанняў. Спасі мяне дзеля міласці Тваёй; няхай там, дзе памно́жыўся грэх, яшчэ́ бо́льшай будзе благадаць Твая, і я буду хваліць і праслаўляць Цябе заўжды, ва ўсе дні жыцця майго́. Бо Ты Бог тых, што каюцца, і Спасіцель тых, што грашаць, і Табе мы славу ўзно́сім з беспачатным Тваім Айцо́м і Прасвятым і До́брым, і Жыватво́рчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.