Уладару́ Го́спадзі, Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, Ты адзіны маеш уладу дарава́ць людзям грахі. Як до́бры і Чалавекалюбны, прабач усе мае́ свядо́мыя і несвядо́мыя правіны і спадо́бі мяне неасуджана * прычасціцца Бажэ́ственных, слаўных, прачыстых і жыватво́рных Тваіх Тайн не на абцяжарванне *, не на му́ку, не на памнажэ́нне грахо́ў, а на ачышчэ́нне, асвячэ́нне, у зало́г будучага жыцця і Царства, на ахо́ву, дапамо́гу і на адагнанне во́рагаў, на знішчэ́нне мно́гіх маіх саграшэ́нняў. Бо Ты — Бог міласцівы, спагадлівы і чалавекалюбны, і Табе мы славу ўзно́сім з Айцо́м і Святым Духам цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.