Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

Ад паганых вуснаў, ад мярзо́тнага сэ́рца, ад нячыстага языка, ад душы апаганенай прымі малітву, Хрысце́ мой, і не адхілі ні слоў маіх, ні бессаро́мных учынкаў. Дай мне шчыра выказаць то́е, што я хачу, Хрысце мой, а лепш навучы мяне, што мне трэ́ба рабіць і казаць. Саграшыў я больш, чым распусніца, якая, даведаўшыся, дзе Ты знахо́дзішся, і купіўшы міра, адважылася падысці памазаць но́гі Твае, Бо́га майго́, Уладара́ і Хрыста майго́ *. Як не адкінуў Ты яе, што прыйшла ад шчырага сэ́рца, так не пагрэ́буй і мно́ю, Сло́ва, а дазво́ль мне Твае но́гі і трымаць, і цалаваць, і пато́камі слёз, нібы шматкашто́ўным мірам, адва́жыцца пама́заць іх. Абмый мяне слязьмі маімі, ачысці мяне імі, Сло́ва. Дару́й і правіны мае́, і прабачэ́нне мне дай, Ты ведаеш мно́ства злых маіх учынкаў, ведаеш і раны мае́, бачыш і язвы мае́, але і веру ведаеш, і стараннасць бачыш, і сто́гны чуеш. Не ўтаіцца ад Цябе, Бо́жа мой, Тво́рца мой, Адкупіцелю мой, ані кро́пля слёз, ні нават часцінка кро́плі той. Недако́нчанае мно́ю бачаць во́чы Твае, а ў кнізе Тваёй запісана Табо́ю і то́е, што яшчэ́ не рабілася. Паглядзі на пако́ру маю, паглядзі, які цяжа́р на мне, і грахі ўсе дару́й мне, Бо́жа ўсяго́ свету, каб я з чыстым сэ́рцам, трапятліваю думкаю і скру́шанаю душо́ю прычасціўся чыстых Тваіх і Прасвятых Тайн, якімі ажыўля́ецца і абагаўля́ецца ко́жны, хто есць і п'е іх з чыстым сэ́рцам. Бо Ты сказаў, Уладару́ мой: ко́жны, хто есць Маю́ Плоць і п'е Маю́ Кроў, той ува Мне прабывае, і Я ў ім. Праўдзівае ко́жнае сло́ва Уладара́ і Бо́га майго́, бо той, хто прычашчаецца Бажэ́ственных і Жыватво́рчых Даро́ў, ужо́ не само́тны *, а з Табо́ю, Хрысце мой, Святло́м трохсо́нечным, яко́е асвятляе свет. Таму, каб не застацца мне само́тным, без Цябе, жыцця Падацеля, дыхання майго́, жыцця майго́, радасці маёй, спасення свету, я і прыступіў да Цябе, як Ты бачыш, са слязьмі і душо́ю скрушанаю; прашу даць мне прабачэ́нне маіх правінаў і спадо́біць неасуджана прычасціцца Тваіх жыццядайных і беззаганных Тайн, каб Ты быў, як і казаў Ты, са мно́ю, самым няшчасным, і каб спакуснік, убачыўшы мяне пазбаўленым Тваёй благадаці, не авало́даў мно́ю каварна і, збіўшы з даро́гі, не адвёў мяне ад багатво́рных Тваіх слоў. Таму я прыпада́ю да Цябе і го́рача ўскліка́ю Табе: як Ты прыня́ў блуднага і распусніцу, што прыйшла да Цябе, так прымі, Міласцівы, і мяне, распуснага і блуднага, які з душо́ю скрушанаю цяпер прыхо́дзіць да Цябе *. Ведаю, Спасіцелю, што ніхто́ так не саграшыў перад Табо́ю, як я, і не зрабіў таго́, што я ўчыніў. Але ведаю таксама і то́е, што ні цяжкасць правін, ні мно́ства грахо́ў не перавышае вялікага доўгацярпе́ння і надзвыча́йнага чалавекалю́бства Бо́га майго́, а тых, што го́рача каюцца, Ты алеем спагады і ачышчаеш, і прасвятляеш, і далучаеш да святла, шчо́дра даючы́ ім супо́льнасць з Бажаство́м Тваім, і, на дзіва ангелам і чалавечаму разуменню, часта з імі размаўляеш, як з сапраўднымі сябрамі Тваімі. Гэ́та дае мне адвагу, гэ́та акрыля́е мяне, Хрысце́ мой. І, спадзеючы́ся на Твае шчо́дрыя нам дабрадзе́йствы, я з радасцю і ў той жа час з трымце́ннем аго́нь прымаю, будучы траво́ю, і — дзіўны цуд — неспадзявана пакрываюся расо́ю, як некалі цярно́вы куст гарэ́ў і не згараў. Таму ўдзячнаю думкаю, удзячным сэ́рцам, удзячнымі часцінкамі душы́ і цела майго́ я пакланяюся, велічаю і славасло́ўлю Цябе, Бо́жа мой, як благаславёнага цяпер і наве́кі.