Няварты я, Уладару́ Го́спадзі, каб Ты ўвайшо́ў пад дах душы маёй, але пако́лькі Ты, Чалавекалюбец, хо́чаш жыць ува мне, то я адва́жваюся прыступіць. Ты зага́дваеш, і я адчыню́ дзверы, якія Ты адзін зрабіў, і ўво́йдзеш Ты чалавекалюбна, як уласціва Табе, уво́йдзеш і прасвятліш мой азмро́чаны ро́зум. Верую, што зро́біш Ты гэ́та, бо Ты не адышо́ў ад распусніцы, якая са слязьмі прыйшла да Цябе; і мытара, які пакаяўся, не адкінуў; і разбо́йніка, які прызнаў у Табе Цара, не прагнаў, і ганіцеля, які пакаяўся, не пакінуў такім, як ён быў, а ўсіх, што прыйшлі да Цябе з пакаяннем, Ты ўключыў у лік сябро́ў Сваіх, Адзіны Благаславенны заўжды, цяпер і на бяско́нцыя вякі. Амінь.