Перад дзвярыма храма Твайго́ стаю я, а паганых думак не пакіда́ю, але Ты, Хрысце́ Бо́жа, мытара апраўдаў і хананея́нку памілаваў, і разбо́йніку адчыніў дзверы раю, адчыні і мне чалавекалюбнае сэ́рца Тваё і прымі мяне, які прыхо́дзіць і дакранаецца да Цябе, як прыня́ў Ты распусніцу і кро́ватачывую, бо адна, дакрануўшыся да кра́ю адзення Твайго́, адразу атрымала ацаленне; другая, абняўшы Твае прачыстыя но́гі, панесла з сабо́ю прабачэ́нне грахо́ў. Я ж, няшчасны, адважыўшыся ўсё Тваё Цела прыня́ць, няхай не апякуся; а прымі мяне, як прыня́ў Ты іх, і прасвятлі пачу́цці душы маёй, спальваючы мае грахо́ўныя правіны, па малітвах Той, Якая без семені нарадзіла Цябе, і нябесных Сіл; бо благаславёны Ты на ве́кі вяко́ў. Амінь.