Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

Го́спаду нале́жыць зямля́ і ўсё, што напаўня́е яе́, сусве́т і ўсе жыхары́ яго́, бо Ён заснава́ў яго́ на мо́рах і на рэ́ках усталява́ў яго́. Хто ўзы́дзе на гару́ Гаспо́днюю, або́ хто ста́не на святы́м ме́сцы Яго́? Той, у каго́ ру́кі бязві́нныя і сэ́рца чы́стае, хто не кля́ўся душо́ю сваёю ма́рна і не бажы́ўся лжы́ва [бліжняму свайму], — той атрыма́е благаславе́нне ад Го́спада і мі́ласць ад Бо́га, Спасі́целя свайго́. Такі́ род тых, якія шука́юць Яго, шука́юць аблі́чча Твайго́, Бо́жа Іа́каваў! Падымі́це, бра́мы, вярхі́ свае́, і падымі́цеся, дзве́ры ве́чныя, і ўво́йдзе Цар сла́вы! Хто́ гэ́ты Цар сла́вы? — Гаспо́дзь, мо́цны і ду́жы, Гаспо́дзь, ду́жы ў бі́тве. Падымі́це, бра́мы, вярхі́ свае́, і падымі́цеся, дзве́ры ве́чныя, і ўво́йдзе Цар сла́вы! Хто гэ́ты Цар сла́вы? — Гаспо́дзь сіл, Ён — Цар сла́вы.