Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Прыйшо́ў не пасла́ннік, не Ангел, а Сам Гаспо́дзь, Які ўцяле́сніўся ад Дзе́вы і спас усяго́ мяне́, чалаве́ка. Таму ўскліка́ю да Цябе́: сла́ва сі́ле Тваёй, Го́спадзі.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Дзе́ля нас уцяле́сніўшыся, Мнагамі́ласцівы, Ты пажада́ў быць зако́латым, як аве́чка, за грахі́ людскі́я, таму́ малю́ Цябе́: і мае́ ачы́сці саграшэ́нні.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Ацалі́ ра́ны душы́ маёй, Го́спадзі, і ўсяго́ асвяці́, і спадо́бі, Уладару́, мяне́, няшча́снага, прычасці́цца Та́йнай Тваёй Бажэ́ственнай Вячэ́ры.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Умі́ласціў і да мяне́, Улады́чыца, Наро́джанага Табо́ю, і захава́й мяне́, раба́ Твайго́, чы́стым і беззага́нным, каб, прыма́ючы духо́ўны жэ́мчуг, я асвяці́ўся.