Свяшчэннік пачынае так:
Благаславёны Бог наш заўжды́, цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
А міранін пачынае так:
Па малі́твах святы́х айцо́ў на́шых, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, памі́луй нас. Амі́нь.
Сла́ва Табе́, Бо́жа наш, сла́ва Табе́.
Цару́ Нябе́сны, Уцяшы́целю, Ду́ху і́сціны, Ты ўсю́ды прысу́тны і ўсё напаўня́еш, Ска́рбніца дабра́ і жыцця́ Пада́целю, прыйдзі́ і ўсялі́ся ў нас, і ачы́сці нас ад уся́кай нечыстаты́ і спасі́, До́бры, ду́шы на́шы.
Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памі́луй нас. (Тройчы)
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Прасвята́я Тро́іца, памі́луй нас; Го́спадзі, ачы́сці грахі́ на́шы; Уладару́, праба́ч беззако́нні на́шы; Святы́, наве́дай і ацалі́ не́мачы на́шы дзе́ля імя́ Твайго́.
Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы)
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
О́йча наш, Які ёсць на нябёсах! Няха́й свяці́цца імя́ Тваё, няхай пры́йдзе Ца́рства Тваё, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ як на не́бе, так і на зямлі́. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і дару́й нам даўгі́ на́шы, як і мы дару́ем даўжніка́м на́шым; і не ўвядзі́ нас у спаку́су, але збаў нас ад зло́га.
Свяшчэннік: Бо Тваё ёсць Ца́рства, і сі́ла, і сла́ва — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха — цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Го́спадзі, памі́луй. (12 разоў)
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Прыйдзі́це, пакло́німся Цару́ на́шаму — Бо́гу. (Паклон)
Прыйдзі́це, пакло́німся і прыпадзём да Хрыста́, Цара́ на́шага, Бо́га. (Паклон)
Прыйдзі́це, пакло́німся і прыпадзём да Само́га Хрыста́, Цара́ і Бо́га на́шага. (Паклон)
Молитвами святих отців наших, Господи Ісусе Христе, Боже наш, помилуй нас. Амінь.
Слава Тобі, Боже наш, слава Тобі.
Царю Небесний, Утішителю, Душе істини, що всюди єси і все наповняєш, Скарбе добра і життя Подателю, прийди і вселися в нас, і очисти нас від усякої скверни, і спаси, Благий, душі наші.
Святий Боже, Святий Кріпкий, Святий Безсмертний, помилуй нас (тричі).
Слава Отцю, і Сину, і Святому Духові і нині, і повсякчас, і на віки віків. Амінь.
Пресвята Тройце, помилуй нас; Господи, очисти гріхи наші; Владико, прости беззаконня наші; Святий, зглянься і зціли немочі наші імені Твого ради.
Господи, помилуй (тричі).
Слава Отцю, і Сину, і Святому Духові нині, і повсякчас, і на віки віків. Амінь.
Отче наш, що єси на небесах, нехай святиться ім’я Твоє; нехай прийде Царство Твоє; нехай буде воля Твоя, як на небі, так і на землі. Хліб наш насущний дай нам сьогодні; і прости нам провини наші, як і ми прощаємо винуватцям нашим; і не введи нас у спокусу, але визволи нас від лукавого.
Господи, помилуй. (12 разів)
Слава Отцю, і Сину, і Святому Духові нині, і повсякчас, і на віки віків. Амінь.
Прийдіть, поклонімось Цареві нашому, Богу.
Прийдіть, поклонімось і припадімо до Христа, Царя і Бога нашого.
Прийдіть, поклонімось і припадімо до Самого Христа, Царя і Бога нашого.
Гаспо́дзь — Па́стыр мой; я ні ў чым не бу́ду мець няста́чы: Ён па́свіць мяне́ на зялёных ні́вах, на ці́хія во́ды во́дзіць мяне́, падмацо́ўвае душу́ мае́, накіро́ўвае мяне́ на сце́жкі пра́ўды дзе́ля імя́ Свайго́. Калі́ я пайду́ на́ват далі́наю смяро́тнага це́ню, не збаю́ся зла, бо Ты са мно́ю; Тваё жазло́ і Твой по́сах — яны́ суцяша́юць мяне́. Ты прыгатава́ў для мяне́ трапе́зу на вача́х во́рагаў маі́х; нама́сціў але́ем галаву́ маю́; ча́ша мая́ перапо́ўнена. Так, до́брасць і мі́ласць [Твая] няха́й спадаро́жнічаюць мне ва ўсе дні жыцця́ майго́, і я бу́ду жыць у до́ме Гаспо́днім мно́гія дні.
Господь Пастир мій, і я ні в чому не матиму недостатку. Він оселив мене серед лугів зелених, до тихих вод водить мене. Він підживляє душу мою, веде мене по дорозі правди задля слави імени Свого. Хоч би я ходив по долині тіні смертної, то не побоюся зла, бо Ти, Господи, зо мною. Твій жезл і палиця Твоя, вони заспокоюють мене. Ти наготував для мене трапезу перед очима ворогів моїх; намастив оливою голову мою, і чаша Твоя для мене переповнена. Так нехай милість Твоя, Господи, проводжає мене в усі дні життя мого. І я перебуватиму в домі Господнім на довгі дні.
Го́спаду нале́жыць зямля́ і ўсё, што напаўня́е яе́, сусве́т і ўсе жыхары́ яго́, бо Ён заснава́ў яго́ на мо́рах і на рэ́ках усталява́ў яго́. Хто ўзы́дзе на гару́ Гаспо́днюю, або́ хто ста́не на святы́м ме́сцы Яго́? Той, у каго́ ру́кі бязві́нныя і сэ́рца чы́стае, хто не кля́ўся душо́ю сваёю ма́рна і не бажы́ўся лжы́ва [бліжняму свайму], — той атрыма́е благаславе́нне ад Го́спада і мі́ласць ад Бо́га, Спасі́целя свайго́. Такі́ род тых, якія шука́юць Яго, шука́юць аблі́чча Твайго́, Бо́жа Іа́каваў! Падымі́це, бра́мы, вярхі́ свае́, і падымі́цеся, дзве́ры ве́чныя, і ўво́йдзе Цар сла́вы! Хто́ гэ́ты Цар сла́вы? — Гаспо́дзь, мо́цны і ду́жы, Гаспо́дзь, ду́жы ў бі́тве. Падымі́це, бра́мы, вярхі́ свае́, і падымі́цеся, дзве́ры ве́чныя, і ўво́йдзе Цар сла́вы! Хто гэ́ты Цар сла́вы? — Гаспо́дзь сіл, Ён — Цар сла́вы.
Господня земля і все, що наповняє її, вселенна і все, що живе в ній. Він на морях заснував її і на ріках утвердив її. Хто вийде на гору Господню і хто стане на святому місці Його? Неповинний руками і чистий серцем. Хто не клявся душею своєю на неправду і зрадливо не присягався ближньому своєму. Цей одержить благословення від Господа і милість від Бога Спасителя свого. Це рід тих, що шукають Господа, що бажають бачити лице Бога Якова. Піднесіть, ворота, верхи ваші, розкрийтеся, ворота вічні, — і ввійде Цар слави. Хто є цей Цар слави? Господь кріпкий і сильний, Господь переможець у боротьбі. Піднесіть, ворота, верхи ваші, розкрийтеся, ворота вічні, ввійде Цар Слави. Хто є цей Цар слави? Господь сил, Він є Цар слави.
Я ве́раваў і таму́ каза́ў: я мо́цна прыгне́чаны. Я сказа́ў неабду́мана: уся́кі чалаве́к ілжы́вы. Чым я аддзя́кую Го́спаду за ўсе Яго дабрадзе́йствы мне? Чашу спасе́ння прыму́ і імя́ Гасподняе прызаву. Абяца́нні свае́ Го́спаду я вы́канаю пе́рад усі́м наро́дам Яго. Дарага́я ў вача́х Гаспо́дніх смерць святы́х Яго! О, Го́спадзі! я раб Твой, я раб Твой і сын рабы́ Тваёй; Ты разарва́ў кайданы́ мае́. Табе́ прынясу́ ахвя́ру хвалы́, і імя́ Гаспо́дняе прызаву́. Абяца́нні свае́ Го́спаду я вы́канаю пе́рад усі́м наро́дам Яго́, у двара́х до́ма Гаспо́дняга, пасяро́д цябе́, Іерусалі́ме.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе, Бо́жа. (Тройчы, з паклонамі)
Я вірував, тому й заговорив, і я смирився вельми. Я сказав у нестямі моїй: «Кожна людина — марнота». Чим віддячу я Господеві за все, що Він дав мені? Чашу спасіння прийму й ім’я Господнє призву. Обітниці мої Господеві виконаю перед усім народом Його. Чесна перед Господом смерть преподобних Його. О, Господи! Я раб Твій, я раб Твій і син рабині Твоєї. Ти розбив кайдани мої. Тобі принесу я жертву хвали й ім’я Господнє призву. Обітниці мої Господеві виконаю перед усім народом Його. У дворах дому Господнього, посеред тебе, Єрусалиме.
На беззако́нні мае́ не зважа́й, Го́спадзі, Ты, што ад Дзе́вы нарадзі́ўся, і сэ́рца маё ачы́сці, тво́рачы яго хра́мам Прачы́стага Твайго́ Це́ла і Крыві́, і не адкі́нь мяне́ ад Твайго́ аблі́чча, ма́ючы бязме́жна вялі́кую мі́ласць.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Прычасці́цца Святы́нь Тваі́х як адва́жуся я, недасто́йны? Калі́ асме́люся да Цябе́ прыступі́ць з дасто́йнымі, то адзе́нне вы́дасць мяне́, бо яно́ не для Вячэ́ры, і я заслужу́ асуджэ́нне мнагагрэ́шнай душы́ маёй. Ачы́сці, Го́спадзі, ад бру́ду душу́ маю́ і спасі́ мяне́, як Чалавекалю́бец.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Вялі́кае мно́ства сваі́х саграшэ́нняў ма́ючы, я звярта́юся да Цябе́, Багаро́дзіца Чы́стая, шука́ючы спасе́ння: наве́дай хво́рую маю́ душу́ і малі́ Сы́на Твайго́ і Бо́га на́шага даць мне прабачэ́нне жахлі́вых маі́х учы́нкаў, Адзі́ная Благаславе́нная.
А ў Святую і Вялікую Чатырохдзесятніцу прамаўляй:
Калі́ сла́ўныя ву́чні пры ўмаве́нні на Вячэ́ры прасвятля́ліся, тады́ Іу́да пага́ны, срэбралю́бствам апанта́ны, азмро́чваўся, і беззако́нным су́ддзям ён Цябе́, пра́веднага Суддзю́, выдае́. Паглядзі́, збіра́льнік бага́ццяў, на таго́, хто з‑за іх паве́сіўся; пазбяга́й хці́васці, яка́я Наста́ўніку тако́е зрабі́ць асме́лілася. Да ўсіх до́бры Го́спадзі, сла́ва Табе́.
Беззаконства мої зневаж, Господи, що від Діви народився, і серце моє очисти, чинячи його за храм Пречистому Твоєму Тілу й Крові; і не відкинь мене від лиця Твого, Ти, що маєш незмірну велику милість.
Слава…
У причасті святинь Твоїх як наважуся, недостойний? Як і зважуся до Тебе приступити з достойними, одяг мене викриває, бо не є весільним, і осуд викличу вельми грішній душі моїй. Очисти, Господи, скверну душі моєї і спаси мене, бо Ти є Чоловіколюбець.
І нині…
Маючи велике множество гріхів, вчинених мною, до Тебе припадаю, Богородице Чиста, спасіння благаючи: відвідай немічну душу мою і моли Сина Твого й Бога нашого дати відпущення моїх гріхів, єдина Благословенна.
(У Великий піст: Коли славні ученики умиванням ніг на вечері просвіщалися, тоді Юда злочестивий недугою грошолюбства засліплювався і беззаконним суддям Тебе, Праведного Суддю, продав. Глянь, скарбів ревнителю, на того, що через них повісився. Тікай від тієї ненаситної душі, що на Вчителя так наважилася. Милосердний до всіх, Господи, слава Тобі.)
Памі́луй мяне́, Бо́жа, па вялі́кай мі́ласці Тваёй і па мно́ству шчо́драсцей Тваі́х ачы́сці беззако́нні мае́. Зусі́м абмы́й мяне́ ад беззако́ння майго́ і ад граху́ майго́ ачы́сці мяне́. Бо беззако́нне маё я зна́ю і грэх мой пе́рада мно́ю заўжды́. Пе́рад Табо́й адзі́ным я саграшы́ў і зло́е пе́рад Табо́ю ўчыні́ў, так што Ты справядлі́вы ў сло́вах Тваі́х і беззага́нны ў судзе́ Тваі́м. Бо вось у беззако́ннях зача́ты я і ў граха́х нарадзі́ла мяне́ ма́ці мая́. Бо вось ісціну ўзлюбі́ў Ты, невядо́мае і та́йнае з праму́драсці Тваёй адкры́ў Ты мне. Акрапі́ш мяне́ ісо́пам — і бу́ду чы́сты, абмы́еш мяне́ — і бу́ду за снег бяле́йшы. Дасі́ мне пачу́ць ра́дасць і вясяло́сць — і ўзра́дуюцца ко́сці пако́раныя. Адвярні́ аблі́чча Тваё ад грахо́ў маі́х і ўсе беззако́нні мае́ ачы́сці. Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́. Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́. Вярні́ мне ра́дасць спасе́ння Твайго́ і Ду́хам улада́рным умацу́й мяне́. Я навучу́ беззако́нных шляха́м Тваі́м, і грэ́шныя да Цябе́ зве́рнуцца. Урату́й мяне́ ад крыві́, Бо́жа, Бо́жа спасе́ння майго́, і ўзра́дуецца язы́к мой пра́ўдзе Тваёй. Го́спадзі, ву́сны мае́ адкры́еш, і ву́сны мае́ абвясця́ць хвалу́ Тваю́. Бо калі́ б Ты захаце́ў ахвя́ры, то я даў бы, але ўсеспале́нне не мі́лае Табе́. Ахвя́ра Бо́гу — дух скру́шаны; сэ́рцам скру́шаным і пако́рлівым Бог не пагарджа́е. Ашчаслі́ў, Го́спадзі, з ла́скі Твае́ Сіён, і няха́й збуду́юцца сце́ны Іерусалі́ма. Тады́ мі́лай Табе́ бу́дзе ахвя́ра пра́ўды, прынашэ́нне і ўсеспале́нне; тады́ пакладу́ць на ахвя́рнік Твой цяльцо́ў.
Помилуй мене, Боже, з великої милости Твоєї і з великого милосердя Твого прости провини мої. Особливо омий мене від беззаконня мого і від гріха мого очисти мене. Бо беззаконня моє я знаю, і гріх мій повсякчас переді мною. Проти Тебе Єдиного я згрішив і лукаве перед Тобою вчинив, отже праведний Ти в слові Твоїм і справедливий у присуді Твоїм. Ось бо в беззаконні зачатий я, і в гріхах породила мене мати моя. Бо Ти істину полюбив єси, невідоме й таємне мудрости Твоєї явив Ти мені. Окропи мене ісопом — і очищуся, омий мене — і стану біліший від снігу. Дай мені почути радість і веселість — і зрадіють кістки мої упокорені. Відверни лице Твоє від гріхів моїх і прости всі беззаконня мої. Серце чисте створи в мені, Боже, і духа праведного віднови в нутрі моєму. Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відніми від мене. Поверни мені радість спасіння Твого і духом могутнім укріпи мене. Навчатиму беззаконників шляхів Твоїх, і нечестиві навернуться до Тебе. Визволи мене від вини кривавої, Боже, Боже спасіння мого, і язик мій радісно славитиме правду Твою. Господи, відкрий уста мої, і язик мій сповістить хвалу Твою. Бо коли б Ти жертви забажав, приніс би я: всепалення Ти не бажаєш. Жертва Богові — це дух упокорений, серцем скорботним і смиренним Ти не погордуєш. Ущаслив, Господи, благоволінням Твоїм Сион, і хай збудуються стіни Єрусалимські. Тоді буде угодна Тобі жертва правди, приношення і всепалення: тоді покладуть на Жертовник Твій тельців.
Увечері перед прийняттям Святих Таїн читай мале повечір’я й відразу після Символу віри читай канони, вказані Уставом, далі — канон перед Причастям.
Прыхо́дзьце, лю́дзі, заспява́ем пе́сню Хрысту́ Бо́гу, Які раздзялі́ў мо́ра і правёў наро́д, вы́звалены Ім з ра́бства егі́пецкага, бо Ён прасла́віўся.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Хле́бам для жыцця́ ве́чнага і ацале́ннем ад усяля́кіх хваро́б няха́й бу́дуць мне Це́ла Тваё Свято́е, міласэ́рны Го́спадзі, і Пачэ́сная Кроў Твая́.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Апага́нены спра́вамі непрысто́йнымі, я, няшча́сны, недасто́йны прычашчэ́ння Твайго́ Прачы́стага Це́ла і Бажэ́ственнай Крыві́, Хрысце́, але спадо́бі мяне́ яго́.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Благаславе́нная Боганяве́ста, зямля́ ўрадлі́вая, што ўзрасці́ла для све́ту няўро́блены і спасі́цельны Ко́лас. Спадо́бі мяне́, спажыва́ючы Яго, спасці́ся.
Ірмос: Приходьте, люди, заспіваємо пісню Христу Богові, Котрий, розділивши море, напутив людей і вивів їх з неволі єгипетської, чим і прославився.
Приспів: Серце чисте створи в мені, Боже, і духа правди віднови в нутрі моєму.
Нехай Тіло Твоє Святе буде для мене Хлібом життя вічного, Милосердний Господи, і Чесна Кров Твоя — зціленням від всіляких недуг.
Приспів: Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відійми від мене.
Непристойними вчинками осквернений, я, окаянний, Христе, є негідний причаститися Твого Пречистого Тіла і Божественної Крови, до Яких сподобляєш мене.
Слава… і нині… Земле щедра, благословенна Богоневісто, Ти зростила на неораній ниві Колос, що рятує світ, сподоби і мене, споживши Його, спастися.
На ка́мені ве́ры ўмацава́ўшы мяне́, Ты адкры́ў ву́сны мае́ на во́рагаў маі́х, бо ўзра́даваўся дух мой, спява́ючы: няма́ тако́га свято́га, як Бог наш, і няма́ пра́веднага, акрамя́ Цябе́, Го́спадзі.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Дай мне, Хрысце́, кро́плі слёз для ачышчэ́ння ад бру́ду майго́ сэ́рца, каб, добрасумле́нна ачы́шчаны, я з ве́раю прыступі́ў і са стра́хам да прычашчэ́ння Бажэ́ственных, Уладару́, Даро́ў Тваі́х.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Няха́й бу́дуць мне, Чалавекалю́бец, Прачы́стае Це́ла Тваё і Бажэ́ственная Кроў для адпушчэ́ння саграшэ́нняў, для супо́льнасці са Святы́м Ду́хам, для жыцця́ ве́чнага, для вызвале́ння ад паку́т і бед.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Прасвята́я Трапе́за Хле́ба жыцця́, Які з не́ба па мі́ласці сышо́ў і све́ту но́вае жыццё дае́, спадо́бі цяпе́р і мяне́ недасто́йнага са стра́хам спажы́ць Яго́ і быць жывы́м.
Ірмос: На камені віри Ти мене утвердив, розкривши уста мої на ворогів моїх. Звеселяється дух мій, коли співаю: нема святішого, як Бог наш, і немає праведнішого, ніж Ти, Господи.
Приспів: Серце чисте створи в мені, Боже, і духа правди віднови в нутрі моєму.
Даруй мені сльози, Христе, щоб скверну серця мого очищували, і, очищений, з добрим сумлінням, вірою і страхом приходив я, Владико, до причастя Божественних Дарів Твоїх.
Приспів: Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відійми від мене.
Нехай буде Пречисте Тіло Твоє і Божественна Кров на відпущення провин моїх, на відчуження пристрастей і скорбот, на спільність із Духом Святим і на життя вічне, Чоловіколюбче.
Слава… і нині… Пресвята Трапезо Хліба життєдайного, Який заради милосердя з висоти зійшов і світові нове життя подав, сподоби, щоб і я, недостойний, зі страхом спожив Його нині і живим залишився.
Прыйшо́ў не пасла́ннік, не Ангел, а Сам Гаспо́дзь, Які ўцяле́сніўся ад Дзе́вы і спас усяго́ мяне́, чалаве́ка. Таму ўскліка́ю да Цябе́: сла́ва сі́ле Тваёй, Го́спадзі.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Дзе́ля нас уцяле́сніўшыся, Мнагамі́ласцівы, Ты пажада́ў быць зако́латым, як аве́чка, за грахі́ людскі́я, таму́ малю́ Цябе́: і мае́ ачы́сці саграшэ́нні.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Ацалі́ ра́ны душы́ маёй, Го́спадзі, і ўсяго́ асвяці́, і спадо́бі, Уладару́, мяне́, няшча́снага, прычасці́цца Та́йнай Тваёй Бажэ́ственнай Вячэ́ры.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Умі́ласціў і да мяне́, Улады́чыца, Наро́джанага Табо́ю, і захава́й мяне́, раба́ Твайго́, чы́стым і беззага́нным, каб, прыма́ючы духо́ўны жэ́мчуг, я асвяці́ўся.
Ірмос: Прийшов Ти від Діви не як заступник чи ангел, але Сам, Господи, втілившись, спас і мене, людину. Тому й кличу до Тебе: слава силі Твоїй, Господи.
Приспів: Серце чисте створи в мені, Боже, і духа правди віднови в нутрі моєму.
Втілившись заради нас, Многомилостивий, Ти захотів бути жертвою за гріхи людські, наче ягня; тим-то молю Тебе: і мої очисти провини.
Приспів: Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відійми від мене.
Зціли рани душі моєї, Господи, і всього освяти, і сподоби, Владико, мене, окаянного, причаститися Тайної Твоєї Божественної вечері.
Слава… і нині… Умилостив і до мене Народженого із лона Твого, Владичице, і збережи мене, раба Твого, чистим і непорочним, щоб, прийнявши духовні перли, я освятився.
Святла́ Пада́целю і вяко́ў Тво́рца, Го́спадзі, у святле́ Тваі́х за́паведзяў наста́ў нас, бо апрача́ Цябе́ і́ншага бо́га мы не зна́ем.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Як сказа́ў Ты, Хрысце́, так няха́й і бу́дзе нікчэ́мнаму рабу́ Твайму́: будзь ува мне, як абяца́ў Ты, бо я ем Тваё Це́ла Бажэ́ственнае і п'ю Кроў Тваю́.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Сло́ва Бо́жае і Бо́жа, жар Це́ла Твайго́ няха́й бу́дзе мне, азмро́чанаму, для прасвятле́ння і Кроў Твая́ — для ачышчэ́ння апага́ненай душы́ маёй.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Мары́я, Ма́ці Бо́жая, духмя́насці свяшчэ́нная сялі́ба, Тваі́мі малі́твамі зрабі́ мяне́ вы́браным сасу́дам, каб мне прычасці́цца Святы́нь Сы́на Твайго́.
Ірмос: Світла Подавче і віків Творче, Господи, направляй нас у світлі Твоїх повелінь; бо ж іншого від Тебе бога не знаємо.
Приспів: Серце чисте створи в мені, Боже, і духа правди віднови в нутрі моєму.
Як провістив єси, Христе, нехай буде убогому рабові Твоєму, щоб Ти і в мені оселився, як і обіцяв; це ж бо Тіло Твоє споживаю Божественне і п’ю Кров Твою.
Приспів: Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відійми від мене.
Слове Божий і Боже, вугіль Тіла Твого нехай буде мені, затьмареному, на просвіту; Кров же Твоя — на очищення оскверненої душі моєї.
Слава… і нині… Маріє, Мати Божа, почесна оселе пахощів, Твоїми молитвами добірним посудом мене учини, щоб причастився я освячень Сина Твого.
У бе́здані грахо́ў патана́ючы, я клі́чу неспасці́жную бе́здань Тваёй міласэ́рнасці: ад пагі́белі, Бо́жа, урату́й мяне́.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Ро́зум, душу́ і сэ́рца, а такса́ма і це́ла маё асвяці́, Спасі́цель, і спадо́бі, Уладару́, прыступі́ць да стра́шных Тайн неасу́джана *.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Няха́й аддалю́ся я ад страсце́й і атрыма́ю памнажэ́нне Тваёй благада́ці і ўмацава́нне жыцця́ праз прычашчэ́нне Святы́х Тваі́х Тайн, Хрысце́.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Бо́жа, Свято́е Сло́ва Бо́жае, асвяці́ ўсяго́ мяне́, які прыступа́е цяпе́р да Бажэ́ственных Тваі́х Тайн па малі́твах Свято́й Ма́ці Тваёй.
Ірмос: В прірві гріховній томлячись, благаю неосяжну безодню милосердя Твого: від тління, Боже, мене рятуй.
Приспів: Серце чисте створи в мені, Боже, і духа правди віднови в нутрі моєму.
Розум, душу, серце і тіло моє освяти, Спасе, і сподоби неосудно, Владико, до Страшних Таїн приступити.
Приспів: Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відійми від мене.
Щоб звільнитись мені від пристрастей і Твоєю благодаттю мати підкріплення та життя зміцнення, сподоби мене причаститися Святих, Христе, Таїн Твоїх.
Слава… і нині… Богове, Боже, Слово Святеє, всього мене освяти, бо приступаю нині до Божественних Твоїх Таїн, святої Матері Твоєї молитвами.
Не пазба́ў мяне́, Хрысце́, магчы́масці прыня́ць цяпе́р Хлеб — Це́ла Тваё і Бажэ́ственную Тваю́ Кроў, няха́й не бу́дзе мне, няшча́снаму, на асуджэ́нне прычашчэ́нне Прачы́стых і Стра́шных Тваі́х Тайн, Уладару́, а няха́й бу́дзе мне на жыццё ве́чнае і бессмяро́тнае.
Залато́й ста́туі праму́дрыя дзе́ці не паклані́ліся, а са́мі пайшлі́ ў аго́нь і баго́ў іхніх абсмяя́лі; пасяро́д по́лымя яны спява́лі, і арасі́ў іх Ангел. Пачу́та ўжо малі́тва ву́снаў ва́шых.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Прычашчэ́нне Тваі́х бессмяро́тных Тайн, Хрысце́, няха́й бу́дзе мне цяпе́р крыні́цаю дабро́т: святла́, жыцця́, душэ́ўнага спако́ю, спо́сабам дасягне́ння вышэ́йшай Бажэ́ственнай дабрадзе́йнасці і прымнажэ́ння яе, каб я праслаўля́ў Цябе́, адзі́ны До́бры.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Няха́й вы́звалюся я ад страсце́й і ад во́рагаў, ад няго́д і ўся́кай бяды́, прыступа́ючы цяпе́р з трымце́ннем, любо́ўю і благагаве́ннем да Тваі́х, Чалавекалю́бец, бессмяро́тных і Бажэ́ственных Тайн; і спадо́бі спява́ць Табе́: благаславёны Ты, Го́спадзі, Бо́жа айцо́ў на́шых.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Спасі́целя Хрыста́ Ты неспасці́жна ро́зуму нарадзі́ла, ад Бо́га благада́ццю адо́раная, малю́ Цябе́ цяпе́р я, раб Твой, Чы́стую нячы́сты: мяне́, які ма́е цяпе́р прыступі́ць да Прачы́стых Тайн, ачы́сці ўсяго́ ад нечыстаты́ пло́ці і ду́ху.
Бога, Які сышо́ў у печ во́гненную да яўрэ́йскіх дзяце́й і по́лымя ператвары́ў у расу́, апява́йце, стварэ́нні, як Го́спада, і ўзно́сьце на ўсе вякі́.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Нябе́сных і стра́шных і святы́х Тваі́х Тайн, Хрысце́, і Бажэ́ственнай Тваёй і Та́йнай Вячэ́ры цяпе́р удзе́льнікам быць і мяне́ спадо́бі, адча́йнага, Бо́жа, Спасі́целю мой.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Звярну́ўшыся да Тваёй міласэ́рнасці, До́бры, я са стра́хам ускліка́ю да Цябе́: ува мне будзь, Спасі́целю, а я ў Табе́, як сказа́ў Ты, бо, вось, спадзеючы́ся на мі́ласць Тваю́, я ем Це́ла Тваё і п'ю Кроў Тваю́.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Я трымчу́, прыма́ючы аго́нь: як бы мне не згарэ́ць, як воск і як трава́. О, стра́шная та́йна! О, міласэ́рнасць Бо́жая! Як я, прах, прычашча́юся Бажэ́ственнага Це́ла і Крыві́ і станаўлю́ся нятле́нным?
Сын беспача́тнага Ба́цькі, Бог і Гаспо́дзь, уцяле́сніўшыся ад Дзе́вы, яві́ўся нам, каб прасвятлі́ць азмро́чаных і сабра́ць рассе́яных. Таму́ ўсі́мі апява́емую Багаро́дзіцу мы веліча́ем.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Вось Хрысто́с, спажыва́йце і глядзі́це: Гаспо́дзь, ста́ўшы не́калі такі́м, як мы, і дзе́ля нас адно́йчы Сябе́ прынёсшы ў ахвя́ру Айцу́ Свайму́, пастая́нна зако́лваецца, асвяча́ючы прыча́снікаў.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Прычашчэ́ннем Свяшчэ́нных Тайн няха́й асвячу́ся я, Уладару́, душо́ю і це́лам, няха́й прасвятлю́ся, няха́й спасу́ся, няха́й ста́ну до́мам Тваі́м, ма́ючы Цябе́, Дабрадзе́ю Мнагамі́ласцівы, пасе́леным ува мне з Айцо́м і Ду́хам.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу.
(Або: Вярні́ мне ра́дасць спасе́ння Твайго́ і Ду́хам улада́рным умацу́й мяне́).
Няха́й бу́дуць мне, Спасі́целю мой, Це́ла Тваё і Найпачэ́снейшая Кроў як аго́нь, што вынішча́е лес грахо́ў і спа́львае це́рні страсце́й, і як святло́, што ўсяго́ мяне́ прасвятля́е, каб я пакланя́ўся Бажаству́ Твайму́.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́екі вяко́ў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Бог уцяле́сніўся ад чы́стай крыві́ Тваёй. Таму́ ко́жнае пакале́нне апява́е Цябе́, Улады́чыца, і мно́ства ду́хаў сла́вяць, бо праз Цябе́ яны́ я́сна ўба́чылі Таго́, Хто улада́рыць над усі́мі, ў чалаве́чай прыро́дзе.
Дасто́йна ёсць сапраўды́ ўблажа́ць Цябе, Багаро́дзіцу, заўжды́ блажэ́нную і найчысце́йшую і Ма́ці Бо́га на́шага. Пачэ́снейшую за Херуві́маў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафі́маў, што непару́шанаю нарадзі́ла Бо́га Сло́ва, І́сную Багаро́дзіцу, Цябе веліча́ем.
Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памі́луй нас. (Тройчы)
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Прасвята́я Тро́іца, памі́луй нас; Го́спадзі, ачы́сці грахі́ на́шы; Уладару́, праба́ч беззако́нні на́шы; Святы́, наве́дай і ацалі́ не́мачы на́шы дзе́ля імя́ Твайго́.
Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы)
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
О́йча наш, Які ёсць на нябёсах! Няха́й свяці́цца імя́ Тваё, няхай пры́йдзе Ца́рства Тваё, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ як на не́бе, так і на зямлі́. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і дару́й нам даўгі́ на́шы, як і мы дару́ем даўжніка́м на́шым; і не ўвядзі́ нас у спаку́су, але збаў нас ад зло́га.
Свяшчэннік: Бо Тваё ёсць Ца́рства, і сі́ла, і сла́ва — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха — цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Христе, не заборони мені взяти нині поживу Тіла Твого і Божественної Твоєї Крови, Пречистих, Владико, і Страшних Твоїх Тайн, і причаститися, окаянному, нехай вони будуть мені не на суд, а на життя вічне і безсмертне.
Калі нядзеля, то трапар нядзельны адпаведнага гласа. Калі не, то наступныя трапары, глас 6-ты:
Памі́луй нас, Го́спадзі, памі́луй нас; бо, нія́кага апраўда́ння не знахо́дзячы, гэ́тую малі́тву Табе́ як Уладару́ мы, грэ́шныя, прыно́сім: памі́луй нас.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу.
Го́спадзі, памі́луй нас, бо мы на Цябе́ спадзяёмся *; не загне́вайся на нас ве́льмі і не ўспаміна́й беззако́нняў на́шых, а паглядзі́ і цяпе́р, як міласэ́рны, і збаў нас ад во́рагаў на́шых; бо Ты Бог наш і мы лю́дзі Твае́, усе — стварэ́нне рук Тваі́х і імя́ Тваё прызыва́ем.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Міласэ́рнасці дзве́ры адчыні́ нам, благаславе́нная Багаро́дзіца, каб мы, ма́ючы надзе́ю на Цябе́, не загі́нулі, а каб пазба́віліся праз Цябе́ ад бед, бо Ты — спасе́нне ро́ду хрысція́нскага.
Го́спадзі, памі́луй. (40 разоў)
І паклоны, колькі хочаш.
Калі хочаш, чалавек, есці Цела Уладара,
Са страхам прыступі, каб не апячыся,
бо гэта агонь.
Калі ж п'еш Бажэственную Кроў, прычашчаючыся,
Перш прымірыся з тымі, хто засмуціў цябе.
Пасля гэтага адважся Таемную Ежу есці.
Перад прычашчэннем страшнай ахвяры —
Жыватворнага Цела Уладара —
Такім памаліся чынам з трымценнем:
Уладару́, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, крыні́ца жыцця́ і бессмяро́тнасці, усяго́ стварэ́ння ба́чнага і няба́чнага Тво́рца, беспача́тнага Айца́ роўнаве́чны і такса́ма беспача́тны Сы́не, Ты па бязме́рнай до́брасці ў апо́шнія дні плоць успрыня́ў і быў распя́ты і пахава́ны за нас, няўдзя́чных і неразу́мных, і Сваёю Крывёю абнаві́ў зняве́чаную грахо́м прыро́ду нашу; Сам, Бессмяро́тны Цару́, прымі́ і ад мяне́, грэ́шнага, пакая́нне, і нахілі́ ву́ха Тваё да мяне́, і пачу́й сло́вы мае́. Бо саграшы́ў я, Го́спадзі, саграшы́ў су́праць Не́ба і пе́рад Табо́ю, і недасто́йны я ўзве́сці во́чы мае́ на вышыню́ сла́вы Тваёй; бо я ўгняві́ў Тваю́ до́брасць, пару́шыўшы Твае́ за́паведзі і не паслу́хаўшы Тваі́х нака́заў. Але Ты, Го́спадзі, незласлі́вы, доўгацярплі́вы і мнагамі́ласцівы, не даў мне загі́нуць з беззако́ннямі маі́мі, заўсёды чака́ючы майго́ навярта́ння. Бо Ты сказа́ў, Чалавекалю́бец, праз праро́ка Твайго́: Я не жада́ю сме́рці грэ́шніка, а жада́ю, каб ён навярну́ўся і быў жывы́. Не хо́чаш Ты, Уладару́, каб загі́нула стварэ́нне рук Тваі́х, і непрыхі́льна ста́вішся да пагі́белі людзе́й, а жада́еш, каб усе спаслі́ся і да пазна́ння і́сціны прыйшлі́. Таму́ і я, хаця́ і недасто́йны ні не́ба, ні зямлі́, ні само́га гэ́тага міну́чага жыцця́, бо ўсяго́ сябе́ я пакары́ў граху́ і адда́ў у няво́лю пачуццёвым асало́дам і апага́ніў у сабе́ Твой во́браз, але, бу́дучы Тваі́м стварэ́ннем і вы́рабам, я, няшча́сны, не адча́йваюся ў сваі́м спасе́нні і асме́льваюся прыступі́ць да Тваёй бязме́рнай міласэ́рнасці. Прымі́ ж і мяне́, Чалавекалю́бны Го́спадзі, як распу́сніцу, як разбо́йніка, як мы́тара і як блу́днага сы́на, і здымі́ з мяне́ цяжа́р грахо́ў, бо Ты бярэ́ш на Сябе́ грэх све́ту і не́мачы людскі́я ацаля́еш, знясі́леных і прыгне́чаных да Сябе́ клі́чаш і заспако́йваеш, бо Ты прыйшо́ў заклі́каць да пакая́ння не пра́веднікаў, а грэ́шнікаў. І ачы́сці мяне́ ад уся́кай нечыстаты́ пло́ці і ду́ху і навучы́ мяне́ право́дзіць свято́е жыццё ў стра́ху Тваі́м, каб я, прыма́ючы з чы́стым све́дчаннем сумле́ння свайго́ часці́нку Святы́нь Тваі́х, злучы́ўся са Святы́м Це́лам Тваі́м і Крывёю і каб Ты жыў і прабыва́ў ува Мне з Айцо́м і Святым Тваім Ду́хам. Так, Го́спадзі Іісусе Хрысце, Бо́жа мой, не на асуджэ́нне няха́й бу́дзе мне прычашчэ́нне Прачы́стых і Жыватво́рных Тайн Тваіх, і няха́й не зраблю́ся я не́мачным душо́ю і це́лам ад недасто́йнага іх прычашчэ́ння, а дай мне да апо́шняга майго́ дыха́ння неасу́джана прыма́ць часці́нку Святы́нь Тваі́х для супо́льнасці з Ду́хам Святы́м, для падтры́мкі ў жыцці́ ве́чным і для нале́жнага адка́зу на Стра́шным Судзе́ Тваі́м, каб і я з усі́мі абра́ннікамі Тваі́мі стаў удзе́льнікам паўнаты́ Тваі́х дабро́т, прыгатава́ных Табо́ю тым, хто лю́біць Цябе́, Го́спадзі, у якіх Ты прасла́ўлены наве́кі. Амі́нь.
Го́спадзі Бо́жа мой, ве́даю, што недасто́йны я і нява́рты, каб Ты ўвайшо́ў пад дах до́ма душы́ маёй, бо ўвесь ён спусто́шаны і разва́лены, і не ма́еш Ты ўва мне прысто́йнага ме́сца, каб галаву́ прытулі́ць. Але як дзе́ля нас Ты прыні́зіў Сябе́, сышо́ўшы з вышыні́, так і цяпер зраўня́йся з маёй мізэ́рнасцю. І як Ты пажада́ў узле́гчы ў пячо́ры і ў я́слях для неразу́мных жывёл, так зрабі́ ла́ску ўвайсці́ ў я́слі неразу́мнае мае́ душы́ і ў апага́ненае маё це́ла. І як Ты не пагрэ́баваў увайсці́ і павячэ́раць з грэ́шнікамі ў до́ме Сі́мана пракажо́нага, так зрабі́ ла́ску ўвайсці́ і ў дом прыгне́чанай душы́ маёй, чалаве́ка пракажо́нага і грэ́шнага. І як Ты не адкі́нуў падо́бную на мяне распу́сніцу і грэ́шніцу, якая прыйшла́ і дакрану́лася да Цябе́, так змі́луйся і нада мно́ю, грэ́шным, які прыхо́дзіць і дакрана́ецца да Цябе́. І як не пагрэ́баваў Ты пага́нымі яе і нячы́стымі ву́снамі, што цалава́лі Цябе́, так не пагрэ́буй і маі́мі ву́снамі, яшчэ́ больш пага́нымі і нячы́стымі, чым у яе, і бры́дкім і нячы́стым ро́там маі́м, і мярзо́тным і яшчэ́ больш нячы́стым языко́м маі́м. Але няха́й бу́дзе мне жар Прасвято́га Твайго́ Цела і Пачэ́снай Тваёй Крыві́ на асвячэ́нне і прасвятле́нне і здаро́ўе прыгне́чанай маёй душы́ і це́ла, на аблягчэ́нне цяжа́ру мно́гіх маіх саграшэ́нняў, на ахава́нне ад уся́кага дыя́вальскага ўздзе́яння, на выдале́нне і спыне́нне маіх дрэ́нных і гане́бных звы́чак, на ўмярцве́нне страсце́й, на выкана́нне за́паведзяў Тваі́х, на прымнажэ́нне Бажэ́ственнай Тваёй благада́ці і на здабыццё Ца́рства Твайго́. Бо я прыхо́джу да Цябе́, Хрысце́ Бо́жа, не нядба́йна, а са спадзява́ннем на невымо́ўную Тваю́ до́брасць, і няха́й я, далёка адда́лены ад супо́льнасці з Табо́ю, духо́ўным во́ўкам зло́ўлены не бу́ду. Таму́ малю́ся Табе́: як Адзі́ны Святы́, асвяці́, Уладару́, маю́ душу́ і це́ла, ро́зум і сэ́рца, ду́мкі і пачу́цці *, і ўсяго́ мяне́ абнаві́, і ўкарані́ страх Твой ва ўсіх ча́стках це́ла майго́, і асвячэ́нне Тваё непазбы́ўным зрабі́ ўва мне, і будзь мне памо́чнікам і засту́пнікам, накіро́ўваючы ў мі́рнае рэ́чышча жыццё маё, каб спадо́біўся я стаць па пра́вую руку́ ад Цябе́ са святы́мі Тваі́мі, па малі́твах і хада́йніцтвах Усепрачы́стай Тваёй Ма́ці, бяспло́тных Тваі́х служы́целяў і прачы́стых сіл і ўсіх святы́х, якія адве́ку Табе́ дагадзі́лі. Амі́нь.
Адзіны чысты і цэ́льны Го́спадзі, Ты з невымо́ўнага жалю і чалавекалюбства ўспрыня́ў усю нашу змешаную прыро́ду ад чыстай дзяво́цкай крыві Той, Якая надпрыро́дна нарадзіла Цябе праз сашэ́сце Бажэ́ственнага Духа і па во́лі Вечнага Айца. Хрысце Іісусе, Прамудрасць Бо́жая, мір і сіла! Ты ўспрыня́таю Табо́ю пло́ццю прыня́ў жыватво́рныя і спасіцельныя пакуты: крыж, цвікі, кап'ё, смерць; умярцві мае́ душазгубныя страсці цялесныя. Пахаваннем Сваім Ты спусто́шыў царства пякельнае; пахавай до́брымі разва́гамі мае́ злыя задумы і злых духаў паразганяй. Жывано́сным Сваім уваскрасеннем на трэ́ці дзень Ты ўзняў паўшага праайца́; узнімі і мяне, што ўпаў у грэх, прапану́ючы мне шляхі пакаяння. Слаўным Сваім узнясеннем Ты абагавіў успрыня́тую пло́ць і ўшанаваў яе, пасадзіўшы па правую руку́ ад Айца; спадо́бі і мяне праз прычашчэ́нне Святых Тваіх Тайн стаць па правы бок са спасёнымі. Сашэ́сцем Уцяшы́целя Духа Ты зрабіў святых Сваіх вучняў пачэ́снымі сасудамі, учыні і мяне ёмішчам Яго́ прышэ́сця. Ты маеш зноў прыйсці, каб судзіць свет праведна, спадо́бі і мяне сустрэ́ць Цябе на абло́ках, Суддзю і Стварыцеля майго́, з усімі святымі Тваімі, каб я бяско́нца славасло́віў і апяваў Цябе з беспачатным Тваім Айцо́м і з Усесвятым і До́брым і Жыватво́рчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Нібы сто́ячы перад Табо́ю на страшным і справядлівым судзе Тваім, Хрысце́ Бо́жа, слухаючы абвінавачанні і расказваючы пра зро́бленыя мно́ю злыя ўчынкі, я сёння, пакуль яшчэ́ не прыйшо́ў дзень суда нада мно́ю, каля свято́га Твайго́ ахвярніка сто́ячы перад Табо́ю і перад страшнымі і святымі Тваімі Ангеламі, з абцяжа́раным сумленнем, прыно́шу злыя і беззако́нныя мае́ ўчынкі, аб'яўляю іх і выкрываю. Паглядзі, Го́спадзі, на пако́ру маю́ і прабач усе грахі мае́; паглядзі: беззако́нняў маіх стала больш, чым валасо́ў на галаве маёй. Яко́га зла не ўчыніў я! Яко́га граху не зрабіў! Яко́га зла не задумаў у душы маёй! Я і ва ўчынках праявіў распусту, пралюбадзейства, го́рдасць, пыхлівасць, дакаранне, ганьбаванне, пустасло́ўе, непрысто́йны смех, п'янства, абжо́рства, аб'ядзенне, нянавісць, зайздрасць, срэ́бралюбства, сквапнасць, кары́слівасць, самалю́бства, славалю́бства, крадзе́ж, няпраўду, атрыманне нячыстых прыбыткаў, абурэ́нне, паклёп, беззако́нне. Ко́жнае маё пачу́цце, ко́жны о́рган я апаганіў, разбэ́сціў, зрабіў няго́дным, будучы заўжды прыладаю дыявала. І ведаю я, Го́спадзі, што беззако́нні мае́ перавысілі галаву маю. Але бязмерна вялікая міласэ́рнасць Твая і невымо́ўная міласць лаго́днай до́брасці Тваёй, і няма граху, які перамо́г бы чалавекалюбства Тваё. Таму, дзіво́сны Цару, лаго́дны Го́спадзі, праяві і на мне, грэ́шным, дзіўныя міласці Твае, пакажы сілу до́брасці Тваёй і яві моц спагадлівай міласэ́рнасці Тваёй і прымі мяне, грэ́шнага, які звяртаецца да Цябе. Прымі мяне, як прыня́ў Ты блуднага, разбо́йніка, распусніцу. Прымі мяне, які бязмерна саграшыў перад Табо́ю сло́вам і ўчынкамі, і непрысто́йнай пажа́длівасцю, і безразважнай думкаю. І як прыня́ў Ты тых, што прыйшлі каля адзінаццатай гадзіны і не зрабілі нічо́га дасто́йнага, так прымі і мяне, грэ́шнага, бо мно́га я саграшыў і апаганіў сябе, і засмуціў Духа Твайго́ Свято́га, і зажурыў чалавекалюбнае сэ́рца Тваё і ўчынкам, і сло́вам, і думкаю, удзень і ўначы, яўна і тайна, сваяво́льна і няво́льна. І ведаю я, што Ты вы́ставіш грахі мае́ перада мно́ю такімі, якімі яны зро́блены мно́ю, і запатрабуеш адказу ў тым, у чым ро́зум мой не дасць апраўдання. Але не судзі мяне, Го́спадзі, Го́спадзі, праведным судо́м Тваім у лютасці Тваёй і не карай мяне ў гневе Тваім; памілуй мяне, Го́спадзі, не то́лькі таму, што я не́мачны, але і таму, што я — стварэ́нне Тваё. Ты, Го́спадзі, умацаваў ува мне страх перад Табо́ю, а я зло перад Табо́ю ўчыніў. Перад Табо́ю адзіным саграшыў я, але малю Цябе: не пачынай цяжбы з рабо́м Тваім. Бо калі Ты, Го́спадзі, будзеш заўважаць беззако́нні, то хто, Го́спадзі, устаіць? Я — бяздо́нне граху, я недасто́йны і няварты ўзвесці во́чы і паглядзець на вышыню нябесную з-за мно́ства грахо́ў маіх, якім ліку няма: бо ўсякае злачынства, і каварства, і сатанінская хітрасць, і распуста, выцяканне, рукаблудства, нячыстыя зно́сіны з дзецьмі, злапамятлівасць, парады на грэх, казытанне і іншыя шматлікія страсці не пакінулі мяне. Якімі грахамі я не разбэ́сціў сябе! Якімі ўчынкамі злымі не быў захо́плены! Усякі грэх я зрабіў, ўсякую нечыстату́ ўвабраў у душу́ маю́; няго́дным я стаў і перад Табо́ю, Бо́гам маім, і перад людзьмі. Хто падыме мяне, які ўпаў у такія злыя і такія шматлікія саграшэ́нні? Го́спадзі, Бо́жа мой! На Цябе спадзяюся я: калі ёсць мне надзея на спасенне, калі чалавекалюбства Тваё перавышае мно́ства беззако́нняў маіх, то будзь маім Спасіцелем і па міласэ́рнасці Тваёй і міласцях Тваіх аслаб, адпусці, прабач мне ўсё, чым я саграшыў перад Табо́ю; бо ўсякім злом напо́ўнена душа мая і няма ўва мне надзеі на спасе́нне. Памілуй мяне, Бо́жа, па вялікай міласці Тваёй і не карай мяне за справы мае́, і не асудзі мяне за ўчынкі мае, а засцеражы́, абарані, збаў душу́ маю́ ад зла, яко́е ўзрастае ў ёй, і ад згубных ура́жанняў. Спасі мяне дзеля міласці Тваёй; няхай там, дзе памно́жыўся грэх, яшчэ́ бо́льшай будзе благадаць Твая, і я буду хваліць і праслаўляць Цябе заўжды, ва ўсе дні жыцця майго́. Бо Ты Бог тых, што каюцца, і Спасіцель тых, што грашаць, і Табе мы славу ўзно́сім з беспачатным Тваім Айцо́м і Прасвятым і До́брым, і Жыватво́рчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Уладару́ Го́спадзі, Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, Ты адзіны маеш уладу дарава́ць людзям грахі. Як до́бры і Чалавекалюбны, прабач усе мае́ свядо́мыя і несвядо́мыя правіны і спадо́бі мяне неасуджана * прычасціцца Бажэ́ственных, слаўных, прачыстых і жыватво́рных Тваіх Тайн не на абцяжарванне *, не на му́ку, не на памнажэ́нне грахо́ў, а на ачышчэ́нне, асвячэ́нне, у зало́г будучага жыцця і Царства, на ахо́ву, дапамо́гу і на адагнанне во́рагаў, на знішчэ́нне мно́гіх маіх саграшэ́нняў. Бо Ты — Бог міласцівы, спагадлівы і чалавекалюбны, і Табе мы славу ўзно́сім з Айцо́м і Святым Духам цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Ведаю, Го́спадзі, што я недасто́йна прычашча́юся прачыстага Твайго́ Цела і пачэ́снай Тваёй Крыві, вінаваты я, і ў асуджэ́нне сабе ем і п'ю, не разважаючы пра Цела і Кроў Твае, Хрыста і Бо́га майго́, але, спадзеючы́ся на міласэ́рнасць Тваю, прыхо́джу да Цябе, бо Ты сказаў: хто есць Маю́ Плоць і п'е Маю́ Кроў, той ува Мне прабывае, і Я ў ім. Зміласціўся ж, Го́спадзі, і не выкрывай мяне, грэ́шнага, а абыдзіся са мно́ю па міласці Тваёй, і няхай будуць мне Святыні гэ́тыя на ацаленне і ачышчэ́нне, і прасвятленне, і ахава́нне, і спасе́нне, і на асвячэ́нне душы́ і цела; на адагнанне ўсякай мро́і, і ганебнага ўчынку, і ўздзеяння дыявальскага, яко́е праз ро́зум у членах цела майго́ здзяйсняецца; на шчырасць перад Табо́ю і любо́ў да Цябе; на выпраўленне жыцця і бяспеку, на ўзрастанне ў дабрадзейнасці і дасканаласці, на выкананне запаведзяў, на супо́льнасць з Духам Святым, на падтрымку ў жыцці вечным, на адказ належны на Страшным Судзе Тваім, а не на асуджэ́нне і пакаранне.
Ад паганых вуснаў, ад мярзо́тнага сэ́рца, ад нячыстага языка, ад душы апаганенай прымі малітву, Хрысце́ мой, і не адхілі ні слоў маіх, ні бессаро́мных учынкаў. Дай мне шчыра выказаць то́е, што я хачу, Хрысце мой, а лепш навучы мяне, што мне трэ́ба рабіць і казаць. Саграшыў я больш, чым распусніца, якая, даведаўшыся, дзе Ты знахо́дзішся, і купіўшы міра, адважылася падысці памазаць но́гі Твае, Бо́га майго́, Уладара́ і Хрыста майго́ *. Як не адкінуў Ты яе, што прыйшла ад шчырага сэ́рца, так не пагрэ́буй і мно́ю, Сло́ва, а дазво́ль мне Твае но́гі і трымаць, і цалаваць, і пато́камі слёз, нібы шматкашто́ўным мірам, адва́жыцца пама́заць іх. Абмый мяне слязьмі маімі, ачысці мяне імі, Сло́ва. Дару́й і правіны мае́, і прабачэ́нне мне дай, Ты ведаеш мно́ства злых маіх учынкаў, ведаеш і раны мае́, бачыш і язвы мае́, але і веру ведаеш, і стараннасць бачыш, і сто́гны чуеш. Не ўтаіцца ад Цябе, Бо́жа мой, Тво́рца мой, Адкупіцелю мой, ані кро́пля слёз, ні нават часцінка кро́плі той. Недако́нчанае мно́ю бачаць во́чы Твае, а ў кнізе Тваёй запісана Табо́ю і то́е, што яшчэ́ не рабілася. Паглядзі на пако́ру маю, паглядзі, які цяжа́р на мне, і грахі ўсе дару́й мне, Бо́жа ўсяго́ свету, каб я з чыстым сэ́рцам, трапятліваю думкаю і скру́шанаю душо́ю прычасціўся чыстых Тваіх і Прасвятых Тайн, якімі ажыўля́ецца і абагаўля́ецца ко́жны, хто есць і п'е іх з чыстым сэ́рцам. Бо Ты сказаў, Уладару́ мой: ко́жны, хто есць Маю́ Плоць і п'е Маю́ Кроў, той ува Мне прабывае, і Я ў ім. Праўдзівае ко́жнае сло́ва Уладара́ і Бо́га майго́, бо той, хто прычашчаецца Бажэ́ственных і Жыватво́рчых Даро́ў, ужо́ не само́тны *, а з Табо́ю, Хрысце мой, Святло́м трохсо́нечным, яко́е асвятляе свет. Таму, каб не застацца мне само́тным, без Цябе, жыцця Падацеля, дыхання майго́, жыцця майго́, радасці маёй, спасення свету, я і прыступіў да Цябе, як Ты бачыш, са слязьмі і душо́ю скрушанаю; прашу даць мне прабачэ́нне маіх правінаў і спадо́біць неасуджана прычасціцца Тваіх жыццядайных і беззаганных Тайн, каб Ты быў, як і казаў Ты, са мно́ю, самым няшчасным, і каб спакуснік, убачыўшы мяне пазбаўленым Тваёй благадаці, не авало́даў мно́ю каварна і, збіўшы з даро́гі, не адвёў мяне ад багатво́рных Тваіх слоў. Таму я прыпада́ю да Цябе і го́рача ўскліка́ю Табе: як Ты прыня́ў блуднага і распусніцу, што прыйшла да Цябе, так прымі, Міласцівы, і мяне, распуснага і блуднага, які з душо́ю скрушанаю цяпер прыхо́дзіць да Цябе *. Ведаю, Спасіцелю, што ніхто́ так не саграшыў перад Табо́ю, як я, і не зрабіў таго́, што я ўчыніў. Але ведаю таксама і то́е, што ні цяжкасць правін, ні мно́ства грахо́ў не перавышае вялікага доўгацярпе́ння і надзвыча́йнага чалавекалю́бства Бо́га майго́, а тых, што го́рача каюцца, Ты алеем спагады і ачышчаеш, і прасвятляеш, і далучаеш да святла, шчо́дра даючы́ ім супо́льнасць з Бажаство́м Тваім, і, на дзіва ангелам і чалавечаму разуменню, часта з імі размаўляеш, як з сапраўднымі сябрамі Тваімі. Гэ́та дае мне адвагу, гэ́та акрыля́е мяне, Хрысце́ мой. І, спадзеючы́ся на Твае шчо́дрыя нам дабрадзе́йствы, я з радасцю і ў той жа час з трымце́ннем аго́нь прымаю, будучы траво́ю, і — дзіўны цуд — неспадзявана пакрываюся расо́ю, як некалі цярно́вы куст гарэ́ў і не згараў. Таму ўдзячнаю думкаю, удзячным сэ́рцам, удзячнымі часцінкамі душы́ і цела майго́ я пакланяюся, велічаю і славасло́ўлю Цябе, Бо́жа мой, як благаславёнага цяпер і наве́кі.
Бо́жа, аслаб, адпусці, прабач мне саграшэ́нні мае́, якімі я перад Табо́ю саграшыў або́ сло́вам, або́ ўчынкам, або́ думкаю, во́льна ці міжво́льна, свядо́ма ці несвядо́ма, усё мне прабач, як До́бры і Чалавекалюбны, і па малітвах Прачыстай Тваёй Маці, духо́ўных Тваіх служыцеляў і святых Сіл, і ўсіх святых, якія адвеку Табе дагадзілі, паспрыяй, каб я неасу́джана прыняў Свято́е і Прачыстае Тваё Цела і Пачэ́сную Кроў для ацалення душы і цела і для ачышчэ́ння ад злых маіх думак, бо Тваё ёсць царства, і сіла, і слава — Айца, і Сына, і Свято́га Духа — цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Няварты я, Уладару́ Го́спадзі, каб Ты ўвайшо́ў пад дах душы маёй, але пако́лькі Ты, Чалавекалюбец, хо́чаш жыць ува мне, то я адва́жваюся прыступіць. Ты зага́дваеш, і я адчыню́ дзверы, якія Ты адзін зрабіў, і ўво́йдзеш Ты чалавекалюбна, як уласціва Табе, уво́йдзеш і прасвятліш мой азмро́чаны ро́зум. Верую, што зро́біш Ты гэ́та, бо Ты не адышо́ў ад распусніцы, якая са слязьмі прыйшла да Цябе; і мытара, які пакаяўся, не адкінуў; і разбо́йніка, які прызнаў у Табе Цара, не прагнаў, і ганіцеля, які пакаяўся, не пакінуў такім, як ён быў, а ўсіх, што прыйшлі да Цябе з пакаяннем, Ты ўключыў у лік сябро́ў Сваіх, Адзіны Благаславенны заўжды, цяпер і на бяско́нцыя вякі. Амінь.
Го́спадзі Іісусе Хрысце́, Бо́жа мой! Аслаб, адпусці, змілуйся і прабач мне, грэ́шнаму, няго́днаму і недасто́йнаму рабу Твайму, усе правіны, саграшэ́нні і грэхападзе́нні мае́, якімі я саграшыў перад Табо́ю з юнацтва майго́ і да цяперашняга дня і гадзіны: свядо́ма ці несвядо́ма, сло́вамі або́ ўчынкамі, намерамі, думкамі і памкне́ннямі, і ўсімі маімі пачу́ццямі. І па малітвах Той, Якая без семені нарадзіла Цябе — Прачыстай Вечнадзевы Марыі, Маці Тваёй, адзінай непахіснай маёй надзеі, ахо́вы і спасення майго́, — спадо́бі мяне неасуджана прычасціцца прачыстых, бессмяро́тных, жыватво́рчых і страшных Тваіх Тайн для адпушчэ́ння грахо́ў і для жыцця вечнага, для асвячэ́ння і прасвятлення, для мо́цы, ацалення і здаро́ўя душы і цела, для згу́бы і по́ўнага вынішчэ́ння злых маіх намераў, думак і ўяўле́нняў, а таксама начных прывідаў цёмных і злых духаў. Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава, і пашана, і пакланенне з Айцо́м і Святым Духам цяпер і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Перад дзвярыма храма Твайго́ стаю я, а паганых думак не пакіда́ю, але Ты, Хрысце́ Бо́жа, мытара апраўдаў і хананея́нку памілаваў, і разбо́йніку адчыніў дзверы раю, адчыні і мне чалавекалюбнае сэ́рца Тваё і прымі мяне, які прыхо́дзіць і дакранаецца да Цябе, як прыня́ў Ты распусніцу і кро́ватачывую, бо адна, дакрануўшыся да кра́ю адзення Твайго́, адразу атрымала ацаленне; другая, абняўшы Твае прачыстыя но́гі, панесла з сабо́ю прабачэ́нне грахо́ў. Я ж, няшчасны, адважыўшыся ўсё Тваё Цела прыня́ць, няхай не апякуся; а прымі мяне, як прыня́ў Ты іх, і прасвятлі пачу́цці душы маёй, спальваючы мае грахо́ўныя правіны, па малітвах Той, Якая без семені нарадзіла Цябе, і нябесных Сіл; бо благаславёны Ты на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Верую, Го́спадзі, і вызнаю́, што Ты сапраўды Хрысто́с, Сын Бо́га Жыво́га, што Ты прыйшо́ў у свет грэ́шных спасці, з якіх першы — я. Яшчэ́ верую, што гэ́та — Само́ Прачыстае Цела Тваё і гэ́та — Сама Пачэ́сная Кроў Твая. Таму малюся Табе: памілуй мяне і прабач правіннасці мае, во́льныя і міжво́льныя, у сло́вах, у справах, свядо́мыя і несвядо́мыя; і спадо́бі мяне неасу́джана прычасціцца Прачыстых Тваіх Тайн для адпушчэ́ння грахо́ў і для жыцця вечнага. Амінь.
Падыходзячы да Прычасця, прамаўляй у думках наступныя вершы Метафраста:
Вось, я прыступа́ю да Бажэ́ственнага Прычасця.
Стварыцель! Не апячы́ мяне прычашчэ́ннем,
Бо Ты — агонь, які спа́львае недасто́йных.
Але ачы́сці мяне ад усякай нечыстаты́.
І затым:
Вячэ́ры Тваёй Тайнай сёння, Сы́не Бо́жы, як удзельніка мяне прымі, бо во́рагам Тваім я не выдам тайны і не дам Табе пацалунка, як Іуда, а, як разбо́йнік, вызнаю́ Цябе: памяні мяне, Го́спадзі, у Царстве Тваім.
І вершы:
Бажэ́ственную Кроў бачачы, страшы́ся, чалавек!
Бо яна — агонь, які спа́львае недасто́йных.
Бо́жае Цела і абагаўля́е мяне, і жы́віць:
Абагаўля́е дух, а розум жы́віць дзіўна.
Потым трапары:
Ты прывабіў мяне любо́ўю, Хрысце, і перамяніў мяне святым да Цябе імкне́ннем. Папалі ж агнём духо́ўным грахі мае і спадо́бі мяне спаўна атрымаць ад Цябе асало́ду, каб я радасна праслаўляў, До́бры, два прышэ́сці Твае.
У светлы збор святых Тваіх як увайду я, недасто́йны? Бо калі асмелюся я ўвайсці з імі ў хо́рам, то адзенне вы́дасць мяне, бо яно не вясельнае, і я буду звя́заны і вы́кінуты Ангеламі. Ачысці, Го́спадзі, нечыстату́ душы́ маёй і спасі мяне, як Чалавекалюбец.
І малітву:
Уладару́ Чалавекалюбны, Го́спадзі Іісусе Хрысце́, Бо́жа мой, няхай не будуць мне Святыні гэ́тыя ў асуджэ́нне за то́е, што я недасто́йны, а будуць няхай на ачышчэ́нне і асвячэ́нне душы́ і цела і ў зало́г будучага жыцця і Царства. а для мяне дабро́ — злучацца з Бо́гам і ўкладаць на Го́спада надзею на спасенне маё.
І зноў:
Вячэ́ры Тваёй Тайнай сёння, Сы́не Бо́жы, як удзельніка мяне прымі, бо во́рагам Тваім я не выдам тайны і не дам Табе пацалунка, як Іуда, а, як разбо́йнік, вызнаю́ Цябе: памяні мяне, Го́спадзі, у Царстве Тваім.