АЛІЛУЯ — габрайскае: хвалеце Госпада Бога.
АМІН — габр.: станься, хай будзе так, канец малітвы.
АПОСТАЛ — грэцкае: пасланец.
1. Хрыстоў вучань — пасьлядоўнік.
2. Кніга запісу апостальскіх лістоў.
3. Чытаньне апостальскіх лістоў.
АРХІПАСТЫР — грэц. і славянскае: старэйшы пастух, назоў япіскапа.
АРХІЯПІСКАП — грэц.: старэйшы япіскап, назоў ступені япіскапа.
АРЫСТРАЦІГ — грэц.: старшы ваявода, назоў анг. Міхаіла, ваяводы нябеснага.
АЛТАР — габр.: частка царквы, выдзеленая для сьвятога служэньня.
БАГАВЕДА — вывучаньне нярэчыўных, Боскіх зьяваў.
БДЗЕНЬНЕ — слав.: бязсоннае трываньне, бязупыннае маленьне, праз усю ноч маленьне, ці багаслужба.
БЛІЖНІ — слав.: прыяцель, сусед, чалавек-брат.
ВЯЧЭРНЯ — слав.: багаслужба, чыненая вечарам. Ёсьць: малая, вялікая, усядзённая, вялікапосная.
ГОСПАД — слав.: спадар, у адношаньні да Бога, найчасьцей Бога Сына.
ЖЭРАБ — слав.: костка-кубік, азначаны для граньня ў косьці.
2. Выбіраньне без разгляданьня, на сьлепа.
ЗАПАВЕД — слав.: загад, Божы загад, закон.
ДОГМА — грэц.: пэўная, непадлягаючая сумненьню думка, праўда.
ДЫЯКАН — грэц.: прыслужнік.
2. Першая ступень сьвятарства.
ДЗЯК — маскоўскае:
1. Урадавец.
2. Сьпявар, кіраўнік хору ў абзывальным кліканьні.
ЕКЦЕНІЯ — грэц.: прадоўжаньне. У царкве значыць доўгае, просячае маленьне. Па кожнай просьбе вернікі сьпяваюць "Госпаду памілуй" або "Падай Госпаду", або "Табе Госпаду".
ІКОНА — грэц.:
1. Малюнак асобы.
2. Абраз сьвятое асобы.
Малюнкі асобаў ніколі ня жыўшых у целе, як Бога Айца, Сьв. Духа, ангелаў, ня ёсьць іконы, а выабражэньні мастака.
ІКАНАСТАС — грэц.:
1. Састаўленьне іконаў.
2. Сьцяна з іконаў, што аддзяляе алтар ад царквы. Мае заўсёды трое дзьвярэй, ікону Багамацеры на левым, ды Ісуса Хрыста на правым баку галоўных дзьвярэй. На левых дзьвярах малюнак арханг. Міхаіла, а на правых арханг. Гаўрыіла.
КАНОН — грэц.:
1. Закон, распараджаньне.
2. Царкоўны закон, парадак дзейнасьці.
КАНАНІЧНЫ — грэц.:
1. Царкоўна правільны.
2. Царкоўна важны.
КАНДАК — грэц.:
1. Хатка-будка.
2. Назоў кароткай песьні ў дзень сьвята, ці ўспамінанае ў той дзень асобы.
КЕХВАЛЬНЫ — грэц.: кіравецтва, галава. АЎТАКЕХВАЛЬНЫ — самакіруючы, незалежны.
КАТАХІЗІС — грэц.: збор запаведаў, догмаў, канонаў веры й Царквы.
КРЫВАДУШНЫ — слав.: ашуканчы, ілжывы.
ЛІЦІЯ — грэц.: агульнае маленьне з удзелам усіх вернікаў у царкве.
ЛІТУРГІЯ — грэц.: агульная багаслужба. Галоўная багаслужба.
ЛІТУРГІЧНЫ — грэц.: прыналежны да багаслужбы. Рэчы патрэбныя й карыстаныя ў час усіх багаслужбаў, такжа мова, сьпеў, музыкальныя струманты, званы, — а калісь у жыдоў цымбалы, трубы, гонгі. — Багаслужэбны.
ЛІТАНІЯ — грэц.: агульнае прашэньне, тое, што Екценія ў сучасным разуменьні.
МІРА — габр.:
1. Пахучы алей.
2. Адумысна пасьвечаны алей для Сьв. Тайнства памазаньня.
МІРАНОСІЦА — слав.: жанчына, што несла алей для пахавальнага рыхтаваньня цела.
МАЛЕБЕН — слав.: багаслужба дзеля адумыснай прашэльнай, ці хвальнай патрэбы.
МУЧАНІК — слав.: пацярпеўшы сьмерць за веру. Прападобнамучанік — манах мучанік.
МІТРАПАЛІТ — грэц.: ступень сьвятарства. Япіскап, пастаўлены над япіскапамі.
МЫТАР — слав.:
1. Зьбіральнік мыта, аблогі.
2. Зьдзірац, шкурадзёр, дзелятаго, што ў старыну мыта ня было азначанае й мытары забіралі колькі маглі.
3. У царкве разумеецца, як чалавек, які ведае, што ён вельмі грэшны й каецца ў грахох.
НЯДЗЕЛЯ — слав.: дзень нічога не рабіць, непадзельны дзень тыдня. У гэтым дню тыдня Хрыстос уваскрос і таму лічыцца днём сьвята, намест сыботы, запаведанай Богам сьвяткаваць, як "сёмы дзень, Госпаду Богу свайму".
ПАНІХІДА — грэц.: усё маленьне аб памёршых. Памінальная багаслужба.
ПАТРЫЯРХ — грэц.: бацька япіскапаў. Ступень сьвятарства, найвышэйшая сярод япіскапаў.
ПАМІНАНЬНЕ — слав.: успамін памёршых у маленьні. Хаўтурнае чыненьне.
ПЛАШЧАНІЦА — слав.: пакрыўка на труну. Літургічная-багаслужэбная пакрыўка, карыстаная на Гроб у Вялікую Пятніцу.
ПРАПАДОБНЫ — слав.: вельмі падобны да Хрыста. Азначэньне манаха, ці сьвятара.
ПРАСЬВЯЧЭННЫ — слав.: даўно, вельмі асьвечаны. Назоў япіскапа.
ПРАСЬВІЦЕР — грэц.: стары сьвятар. Ступень сьвятарства, цяпер мала карыстаная.
ПРАТАЯРЭЙ — грэц.: вышэйшы сьвятар. Найвышэйшая сьвятарская ступень.
ПРАСКАМІДЗЯ — грэц.: прыношаньне. Пачаткова частка літургіі, калі сьвятар рыхтуе хлеб і віно для багаслужбы.
ПРАКІМЕН — грэц.: пастаўлены наперад. Сказ з псальмаў, прагалошваны перад чытаньнем апостала.
ПСАЛЬМ — габр.: песьня. Пабожныя песьні Старога Закону, у бальшыні цара Давыда.
ПСАЛТЫР — габр.: кніга песьняў, псальмаў.
САБОР — слав.: сход людзей.
Сабор Япіскапаў — паседжаньне ўсіх япіскапаў Царквы.
Япархіяльны Сабор — зьезд царкоўнікаў япархіі.
Сьветны Сабор — нарада ўсіх япіскапаў сьвету.
Сабор — царква, у якой гаспадарыць япіскап.
САН — татарскае: сьцёны. Ступень пашаны, улады, грамадзкага становішча.
СЬВЯЦІЦЕЛЬ — слав.: япіскап, прызнаны сьвятым. Сьв. Мікалай.
СПОВЯДЗЬ — слав.: пабожнае выказаньне грахоў. Сьв. Тайнства сповядзі.
СІЁН — габр.: гара ў Ізраілю, на якой была маемасьць цара Давыда. Спадчына цара Давыда. Пабожны народ Давыда.
СІМВАЛ — грэц.: знак, сьпіс знакаў.
Сьв. Веры, або Веру, або Крэда — песьня-малітва із саборных выясьненьняў Хрыстовай Веры й Царквы.
ТРАПАР — грэц.: кароткая песьня. Песьня сьвята, якая падае зьмест сьвята.
УВАСКРАШЭНЬНЕ — слав.: ажыўленьне мёртвага. Паўстаньне зь мёртвых Хрыста.
УГОДНІК — слав.: вернік, заслужаны ў Бога, сьцёны манах, ступень сьвятасьці.
УЛАДАР — слав.:
1. Гаспадар, цар, пан, уласьнік.
2. Бог.
УЛАДЫКА — слав.: гаспадар. Назоў япіскапа.
УЛАДАРСТВА — слав.:
1. Гаспадарства, дзяржава.
2. Неба, дзе жывуць Бог, сьвятыя й заслужаныя па іх сьмерці.
ХЕРУВІМСКАЯ ПЕСЬНЯ — сьпяваная ў пачатку галоўнай часткі літургіі.
ЦАРКВА — слав.: сьвятыня. Будынак, пасьвечаны на багаслужбы. Аб'еднаньне вернікаў пад япіскапскім павадырства. Агульнае разуменьне рэлігійнага.
ЦЕЛАПАЛЕНЬНЕ — слав.: прыношаньне крывавага аброку-ахвяры праз спальваньне жывёлы.
ЧАС — слав.: чытань з трох псальмаў і штодзённых малітваў, уложаных паводля гадзін дня: Першы час а 6-ай раніцы. Трэйці час — а 12 дня. Шосты час — а 6-ай вечарам. Чацьверты час — а 12 ноччу. Таму ў час праскамідзі звычна чытаць Час Трэйці (перад літургіяй).
ЯПІСКАП — грэц. (епіскопс), над сьвятарамі. Апостальская ступень сьвятарства.