Госпаду Божа наш, усё, што награшыў я сяньня, словам, учынкамі й думкаю, як Добры й Людалюбны, даруй мне. Пашлі Твайго Ангела Ахоўніка, які памагае мне й бароніць мяне ад усякага зла. Бо Ты Абароньнік душаў і целаў нашых і Табе мы славу ўвассылаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Го́спадзі Бо́жа наш, у чым я саграшы́ў у гэ́ты дзень сло́вам, учы́нкам і ду́мкаю, Ты, як До́бры і Чалавекалю́бны, праба́ч мне. Спако́йны сон і ціхамі́рны пада́й мне. Ангела Твайго́ ахо́ўніка пашлі́, каб ён ахіна́ў і аберага́ў мяне ад уся́кага зла, бо Ты — ахо́ўнік душ і цел на́шых, і Табе́ сла́ву ўзно́сім — Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.