Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

Знаю, Госпаду, што калі нягодна прыйму Найсьвятшае Цела Тваё і Пачэсную Кроў Тваю, то буду вінаватым, спажыву сябе на засуджэньне без належнае развагі аб Целе й Крыві, Цябе, Хрыста й Бога майго. Але, спадзяюся на Тваё міласэрдзе, прыходжу да Цябе, Каторы сказаў: „Хто спажывае Цела Маё, і п'е Кроў Маю, той ува мне прабывае, і Я ў ім“. Таму зьмілуйся, Госпаду, і не засудзі мяне грэшнага, але ўчыні зы мною подле міласьці Твае: і хай будуць мне гэтыя Сьвятасьці на аздараўленьне, і ачышчэньне, і асьвятленьне, і захаваньне, і спасеньне, і на асьвячаньне душы й цела, на разьвеяньне ўсякіх благіх мрыяў і ўплыву нячыстага, што думкаю прыхавана ў маім целе дзее. Хай будзе на спаправу й умацаваньне жыцьця, на рост цнотаў і дасканаласьці, на споўненьне Тваіх запаведаў, на лучнасьць з Духам Сьвятым, успамогай да жыцьця вечнага, на добры адказ на страшным судзе Тваім: а ніколі ня будзе мне ў суд ці засуджэньне. Амін.

Ведаю, Го́спадзі, што я недасто́йна прычашча́юся прачыстага Твайго́ Цела і пачэ́снай Тваёй Крыві, вінаваты я, і ў асуджэ́нне сабе ем і п'ю, не разважаючы пра Цела і Кроў Твае, Хрыста і Бо́га майго́, але, спадзеючы́ся на міласэ́рнасць Тваю, прыхо́джу да Цябе, бо Ты сказаў: хто есць Маю́ Плоць і п'е Маю́ Кроў, той ува Мне прабывае, і Я ў ім. Зміласціўся ж, Го́спадзі, і не выкрывай мяне, грэ́шнага, а абыдзіся са мно́ю па міласці Тваёй, і няхай будуць мне Святыні гэ́тыя на ацаленне і ачышчэ́нне, і прасвятленне, і ахава́нне, і спасе́нне, і на асвячэ́нне душы́ і цела; на адагнанне ўсякай мро́і, і ганебнага ўчынку, і ўздзеяння дыявальскага, яко́е праз ро́зум у членах цела майго́ здзяйсняецца; на шчырасць перад Табо́ю і любо́ў да Цябе; на выпраўленне жыцця і бяспеку, на ўзрастанне ў дабрадзейнасці і дасканаласці, на выкананне запаведзяў, на супо́льнасць з Духам Святым, на падтрымку ў жыцці вечным, на адказ належны на Страшным Судзе Тваім, а не на асуджэ́нне і пакаранне.