Звичайний друк Виконується верстка сторінок…
Папір A4, книжкова орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів, масштаб 100%. Сторінки йдуть підряд. Для двостороннього друку виберіть переворот по довгому краю.

Уседзяржыцелю, Слова Войчае, адзіна дасканалы Ісусе Хрысьце, дзеля вялікага міласэрдзя Твайго, ніколі не пакідай мяне, слугі Твайго, але заўсёды прабывай ува мне, Ісусе, добры пастыру Тваіх авечак, не аддай мяне злобе зьмяінай і жаданьням Сатаны, бо насеньне ўпадку ўва мне ёсьць. Таму Ты, Госпаду Божа, адзіна годны ўсякае хвалы, Уладару Сьвяты, Ісусе Хрысьце, ахіні мяне ўва сьне вечным Сьвятлом, Духам Тваім Сьвятым, Каторым Ты асьвеціў вучняў Тваіх. Дай, Госпаду, і мне, нягоднаму рабу Тваяму спасеньне Тваё на пасьцелі маёй: прасьвятлі розум мой сьвятлом мудрасьці Сьвятога Евангельля Твайго, душу любоўю сьвятога Крыжа Твайго, сэрца чысьцінёю Словаў Тваіх, цела маё Тваёю жарсьцяй бязжарстнаю, думку маю Тваёю пакораю напоўні, і падымі мяне ў належны час на слаўленьне Цябе. Бо Табе адзінаму ўсякая хвала й слава разам з Беспачатным Айцом Тваім, і з Прасьвятым Духам па век веку. Амін.

Уседзяржы́целю, Сло́ва Айца́, Ты, бу́дучы Сам даскана́лым, Іісу́се Хрысце́, дзе́ля вялі́кай міласэ́рнасці Тваёй ніко́лі не пакіда́й мяне́, раба́ Твайго́, а заўжды́ ўва мне застава́йся. Іісу́се, до́бры Па́стыру Тваіх аве́чак, не адда́й мяне́ мяце́жнаму зме́ю і на во́лю сатаны́ не пакі́нь мяне́, бо насе́нне пагі́белі ёсць ува мне. Ты ж, Го́спадзі Бо́жа пакланя́емы, Цару́ Святы́ Іісу́се Хрысце́, ахава́й мяне́ ў час сну незгаса́льным святло́м — Ду́хам Тваі́м Святы́м, Які́м Ты асвяці́ў Сваіх ву́чняў. Дай, Го́спадзі, і мне, недасто́йнаму рабу́ Твайму́, спасе́нне Тваё на ло́жы маі́м: прасвятлі́ ро́зум мой святло́м разуме́ння свято́га Ева́нгелля Твайго́, душу́ — любо́ўю да Крыжа́ Твайго́, сэ́рца — чысцінёю сло́ва Твайго́, це́ла маё — Тваі́мі паку́тамі бясстра́снымі, ду́мку маю́ Тваёю пако́рлівасцю ахава́й і падымі́ мяне́ ў нале́жны час, каб я славасло́віў Цябе́. Бо Ты найбо́льш прасла́ўлены з Беспача́тным Тваі́м Айцо́м і з Прасвяты́м Ду́хам на ве́кі. Амі́нь.