У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. (тры разы)
Госпаду Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, дзеля малітваў Прачыстае Маці Твае, прападобных і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, зьмілуйся над намі. Амін. Слава Табе, Божа, слава Табе.
Божа, будзь міласьцівы мне грэшнаму(-ай).
Уладару Нябесны...
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Прасьвятая Тройца... Госпаду памілуй. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш...
Памілуй нас, Госпаду, памілуй нас: ніякага адказу ня сьмеючы чакаць, мы грэшныя, Табе, як уладару, гэтую малітву прыносім: памілуй нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Госпаду памілуй нас, бо на Цябе мы надзею маем! Не загневайся на нас вельмі, і не ўспамінай беззаконстваў нашых, але глянь, і цяпер, як ласкі поўны, і збаў нас ад ворагаў нашых! Бо Ты Бог наш, а мы людзі Твае, усе стварэньні рук Тваіх, і імя Тваё клічам.
Цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Міласэрдзя дзьверы адчыні нам, дабраслаўленая Багародзіца, каб мы, што на Цябе надзею маем, не загінулі, але збавіліся Табою ад бедаў, бо Ты спасеньне роду хрысьцянскага.
Госпаду, памілуй. (12 раз)
Госпаду Божа наш, усё, што награшыў я сяньня, словам, учынкамі й думкаю, як Добры й Людалюбны, даруй мне. Пашлі Твайго Ангела Ахоўніка, які памагае мне й бароніць мяне ад усякага зла. Бо Ты Абароньнік душаў і целаў нашых і Табе мы славу ўвассылаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Божа вечны, і ўладару ўсякага стварэньня, што дазволіў мне дажыць да гэтае часіны, даруй мне грахі, якія сяньня ўчынкамі, словам, або думкаю я зрабіў, і ачысьці Госпаду, у начы, што надыходзіць, супакойны сон, каб устаўшы рана з пасьцелі мае, я славіў найсьвяцейшае імя Тваё праз увесь час жыцьця маяго, і перамог ворагаў цялесных і безцялесных, што нападаюць на мяне...
І збаў мяне, Госпаду, ад блудных думкаў, што занячышчаюць мяне, і пажаданьняў шкадлівых. Бо Тваё ёсьць уладарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Уседзяржыцелю, Слова Войчае, адзіна дасканалы Ісусе Хрысьце, дзеля вялікага міласэрдзя Твайго, ніколі не пакідай мяне, слугі Твайго, але заўсёды прабывай ува мне, Ісусе, добры пастыру Тваіх авечак, не аддай мяне злобе зьмяінай і жаданьням Сатаны, бо насеньне ўпадку ўва мне ёсьць. Таму Ты, Госпаду Божа, адзіна годны ўсякае хвалы, Уладару Сьвяты, Ісусе Хрысьце, ахіні мяне ўва сьне вечным Сьвятлом, Духам Тваім Сьвятым, Каторым Ты асьвеціў вучняў Тваіх. Дай, Госпаду, і мне, нягоднаму рабу Тваяму спасеньне Тваё на пасьцелі маёй: прасьвятлі розум мой сьвятлом мудрасьці Сьвятога Евангельля Твайго, душу любоўю сьвятога Крыжа Твайго, сэрца чысьцінёю Словаў Тваіх, цела маё Тваёю жарсьцяй бязжарстнаю, думку маю Тваёю пакораю напоўні, і падымі мяне ў належны час на слаўленьне Цябе. Бо Табе адзінаму ўсякая хвала й слава разам з Беспачатным Айцом Тваім, і з Прасьвятым Духам па век веку. Амін.
Добрага Ўладара Добрая Маці, Прачыстая й Дабраслаўленая Багародзіца Марыя, пашлі на несупакойную душу маю міласьць Сына Твайго й Бога нашага, і Тваімі малітвамі ўзьвядзі мяне на шлях дабра, каб я рэшту жыцьця свайго без заганы прайшоў, і Табою рай здабыў, Багародзіца Дзева, адзіна Чыстая й Дабраслаўленая.
Ангелу Хрыстоў, ахоўніча мой сьвяты, і абароньніча душы й цела майго, усё мне даруй, у чым я зграшыў сяньня, і ад усякага подступу супраціўнага мне ворага збаў мяне, каб ніякім грэхам я не ўгнявіў Бога маяго. Але маліся за мяне грэшнага й нягоднага слугу, каб праз Цябе стацца мне годным дабраты й міласьці ўсёсьвятой Тройцы і Маці Госпада майго Ісуса Хрыста, і ўсіх Сьвятых. Амін.
Найслаўнейшая Вечнадзева, Маці Хрыста Бога, прынясі нашую малітву Сыну Твайму й Богу нашаму, каб Ён спас Табою душы нашыя. Уся мая надзея на Цябе, Маці Божая, захавай мяне пад пакровам Тваім. Багародзіца Дзева, не адкінь мяне грэшнага, што прагне дапамогі Твае й Твайго заступніцтва: бо на Цябе надзея душы мае, памілуй мяне.
Спадзяваньне маё — Айцец, прыпынак мой — Сын, пакроў мой — Дух Сьвяты. Тройца Сьвятая, слава Табе.
Закончыць гэтак:
Дастойна ёсьць... Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. Госпаду памілуй. (тры разы)
Госпаду Ісусе Хрысьце, дзеля малітваў Прачыстае Маці Твае, і ўсіх Сьвятых, памілуй нас.
У ймя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. (тры разы)
Пасьля гэтага, калі ўжо йдзеш спаць, ахіні тры разы знакам крыжа сваю пасьцель, і маліся:
Атулі мяне, Госпаду, сілаю Пачэснага й Жыцьцятворнага Крыжа Твайго, і захавай мяне ад усякага ліха.
У рукі Твае, Госпаду Ісусе Хрысьце, Божа мой, аддаю дух мой. Ты-ж дабраслаў мяне, Ты мяне памілуй, і жыцьцё вечнае дай мне. Амін.