Раство Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла людзтву сьвятло розуму: праз яго зоркам служачы зоркаю навучаны, Табе кланяціся сонцу праўды й Цябе зьведаць з далі ўсходу, Госпаду слава Табе.
Кандак (сьпеў 3)
Дзева сяньня Прадыснуючага родзіць і зямля вярцеп Няпрыступнаму падаець, ангелы з пастухамі славасловяць, валхвы за зоркаю падарожнічаюць: дзеля нас радзілася Хлапчанятка, прадвечны Бог.
У Ярдане калі Ты хрысьціўся, Госпаду, Тройцы выявілася сьветчаньне: бацькаўскі бо голас сьветчыў аб Табе называючы Цябе Найлюбшым сынам, а Дух у стані голуба абвесьціў сказанаму пацьверджаньне. Зьяўляйся Хрысьце Божа й людзтва асьвячай, слава Табе.
Радуйся Дабрадатная Багародзіца Дзева, із Цябе бо зазьзяла сонца праўды Хрыстос Бог наш, які асьвячае сутных у цемры: весяліся й старча праведны, прымаючы на рукі Вызвольніка душ нашых, што падае нам уваскрашэньне.
2 лютого (15 лютого)
Сяньня чало нашага спасеньня й з прадвечнага Тайнства выяўленьне, Сын Божы сынам Дзевы становіцца, і Гаўрыіл дабрату дабравесьціць. Таму і мы зь ім запяём Багародзіцы: радуйся Дабрадатная Госпад з Табою!
25 березня (7 квітня)
Агульнае ўваскрашэньне перад Тваймі мукамі прыракаючы, падняў зь мёртвых Лазара Хрысьце Божа. Таму і мы, як юнакі, нясучы азнакі перамогі, Табе, Пераможцу сьмерці, запяём: Гасанна ў вышшу! Дабраслаўлены, што йдзе ў імя Госпадава!
в неділю перед Пасхою
Ты ўзьнёсься ў славе, Хрысьце Божа наш, узрадаваў вучняў прарачэньням Сьвятога Духа абвешчаным ім папярэднім дабраслаўленьнем: Ты бо ёсьць Сын Божы Вызвольнік сьвету.
Дабраслаўлены Ты, Хрысьце Божа наш, што мудрымі рыбакоў выявіў, паслаўшы ім Сьвятога Духа, ды тымі злавіў сусьвет, Людалюбча слава Табе.
Адмяніўся Ты на гары, Хрысьце Божа, паказаў вучням Сваім славу Тваю бо можаш. Хай засьвеціць нам грэшным сьвет Твой прадвечны, малітвамі Багародзіцы Сьвятладальніку, слава Табе.
У растве дзеўства захавала Ты, ва ўсьпеньні сьвету ня пакінула Ты Багародзіца: перанеслася к жыцьцю Маці запраўднага Жыцьця і малітвамі Тваймі вызваляй ад сьмерці душы нашыя.
Раство Тваё, Багародзіца Дзева, радасьць абвесьціла ўсяму сьвету, бо з Цябе зазьзяла сонца праўды: Хрыстос Бог наш і разьняў праклён, даў дабраслаўленьне й зьніштожыў сьмерць, падаў нам жыцьцё вечнае.
Спасі Госпаду, людзей Сваіх, і дабраслаў багацьце Тваё, перамогу над супраціўнымі нам даруй і Сваім Крыжам барані Сваё жыхарства.
Сяньня дабражаданьня Божага першавыяўленьне, і людзей спасеньня прадказаньне, у сьвятыню Божу Вечна Дзева яўляецца, і Хрыста ўсім першавяшчае. Тое й мы голасна запяём: радуйся апекі Божае выкананьне.
Усякага твору Ўдзельніку, часы й годы ў Сваёй уладзе што ўлажыў, дабраслаў пачын году дабраты Свае, Госпаду ахавай у міры старонку нашу й места Сваё, малітвамі Багародзіцы, і спасі нас.
Сяньня добрыя людзі сьветла сьвяткуем аслоненыя Тваім Багамаці прыходам і на Твой гледзячы ясны воблік, пабожна клічам: пакрый нас чыстым Тваім пакровам і збаў нас ад усякага зла, молячы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, спасі душы нашы.
Хрыстос уваскрос ізь мёртвых, сьмерцю сьмерць парваў і сутным у грабох жыцьцё ўсім даў. І нам дараваў жыцьцё вечнае, пакланяемся Яго трыдзеннаму ўваскрашэньню.