Камяням запячатаны праз Юдэяў і воямі сьцярогшымі Чыстае Цела Тваё, уваскрос аднак у трэйці дзень, Спасе, даючы людзтву жыцьцё. Дзеля гэтага сілы нябесныя пяюць Табе Жыцьцядальніку: слава Ўваскрашэньню Твайму, Хрысьце, слава Гаспадарству Твайму, слава провіду Твайму, адзіна Людалюбча.
Калі зышоў быў к сьмерці жывы Несьмяротны, тады пекла забіў зьзяньнем баства. Калі-жа й памершых з прадоньня ўваскрасіў быў, усе сілы нябесныя гукалі: Жыцьцядальніку, Хрысьце Божа наш, слава Табе.
Хай весяляцца нябесныя, хай радуюцца зямныя: гэтак стварыў гаспадарства рукою Сваёю Госпад змогшы сьмерцяю сьмерць, першым сярод мёртвых быў, із пекла вызваліў нас, і даў людзтву важную міласьць.
Сьветлую ўваскрашэньня казань ад Ангела даведаліся Госпадавы вучаніцы і прадзедаў засуджаньне скінута, Апосталам хвалячыся гукалі: апракінуў сьмерць, уваскрос Хрыстос Бог даючы людзтву важную міласьць.
Суадвечнае Слова Айцу й Духу, із Дзевы радзіўся на спасеньне наша, пяём верныя і паклонімся: дображадаў бо целам узыйсьці на крыж і сьмерць працярпець і ўваскрасіць памершыя слаўным Уваскрашэньнем Сваім.
Ангельскія сілы на гробе Тваім, а сьцярогшыя тут амярцьвелі, і стаяла Марыя ля гробу, шукала Чысьцейшага Цела Твайго. Зьняволіў пекла, не спакусіўся празь яго, наведаў Дзеву даруючы жыцьцё, уваскрос із мерцвых, Госпаду, слава Табе.
Разваліў Крыжам Тваім сьмерць, адчыніў праступніку рай, міраносіцаў плач стрымаў і Апосталам навучаць загадаў, Хрысьце Божа, і даў людзтву важную міласьць.
З высаты зышоў Добры нутром, пахаваньне прыняў трыдзённае ды нас вызваліў ад цярпеньняў, Жыцьцё й Уваскрашэньне нашае, Госпаду слава Табе.