Друк брошурою Виконується верстка сторінок…
Папір A4, альбомна орієнтація, поля «Немає», без колонтитулів. Друкуйте двосторонньо, з переворотом по короткому краю, у масштабі 100%; якщо принтер обрізає край — 98%. Не вмикайте режим «Буклет» у драйвері принтера.

1. Ёсьць адзін Бог, Каторы ўсё стварыў, і ўсім гаспадарыць.
2. Бог ёсьць Справядлівы Судзьдзя, Каторы за дабро ўзнагараджае, а за ліхае карае.
3. Бог ёсьць у трох асобах: Бог Айцец, Бог Сын, і Бог Дух Сьвяты, што завем адным імям: Сьвятая Тройца.
4. Сын Божы стаў чалавекам, памер на крыжы дзеля нашага спасеньня, уваскрос і ўзьнёсься на Неба.
5. Сьвяты Дух, Каторы паходзіць ад Айца, зышоў на Апосталаў і адухаўляе Сьвятую Царкву.
6. Душа чалавека ёсьць несьмяротная.
7. Да спасеньня абавязкава патрэбныя: Божая ласка, Вера, і добрыя ўчынкі.
8. Па сьмерці чалавека душа ягоная ёсьць у стане адчуваньня вечнага шчасьця, або вечнага пракляцьця.
9. Царква, якую заснаваў Ісус Хрыстос на зямлі, і Галавою якое Ён зьяўляецца, ёсьць адзіная Сьвятая сьветная й Апостальская. Ён кіруе Ёю Духам Сваім Сьвятым праз япіскапаў і сьвятароў.
10. Усе Народныя Праваслаўныя Цэрквы, што непарушна вызнаюць догмы й каноны, складаюць Адну Сьвятую Сьветную Апостальскую Саборную Хрыстовую Царкву.
Беларуская Аўтакехвальная Праваслаўная Царква ёсьць часткаю Сьветнае Хрыстовае Царквы.