1. Любі Госпада Бога свайго ўсім сэрцам сваім, усёю душою сваёю, і ўсім разуменьнем сваім.
Гэта першы і галоўны Запавед, а другі падобны:
2. Любі бліжняга свайго, як самога сябе.
№. Возлю1биши гDа бGа твоего2 всёмъ сeрдцемъ твои1мъ, и3 всeю душeю твоeю, и3 всeю мhслію твоeю: сіS є4сть пeрваz и3 б0лшаz зaповэдь.
в7. Вторaz же под0бна є4й: возлю1биши и4скреннzго твоего2 ћкw сaмъ себE: въ сію6 nбою2 зaпwвэдію вeсь зак0нъ и3 прbр0цы ви1сzтъ.
1. Я ёсьць Госпад Бог твой, хай ня будзе ў цябе іншых багоў, апрача Мяне.
2. Не рабі сабе куміра, ані чагось падобнага да таго, што на небе-гары, што на зямлі-нізу, што ў вадзе й пад зямлёю; не пакланяйся ім і ня служы ім.
3. Не кажы ймя Госпада Бога Твайго дарма.
4. Памятай дзень сыботні, яго сьвяткуй, шэсьць дзён працуй, зрабі ў іх усю работу сваю, а сёмы дзень, сыботу, пасьвяці Госпаду Богу твайму.
5. Сьці бацьку свайго й маці сваю, каб добра табе было, і каб доўга жыў на зямлі.
6. Не забівай.
7. Ня чыні пералюбства.
8. Не крадзі.
9. Ня сьветчы зьменна на бліжняга свайго.
10. Не пажадай сабе нічога чужога, ані таго, што бліжняга твайго.
Бlжeни ни1щіи дyхомъ: ћкw тёхъ є4сть цrтвіе нбcное.
Бlжeни плaчущіи: ћкw тjи ўтёшатсz.
Бlжeни кр0тцыи: ћкw тjи наслёдzтъ зeмлю.
Бlжeни ѓлчущіи и3 жaждущіи прaвды: ћкw тjи насhтzтсz.
Бlжeни млcтивіи: ћкw тjи поми1ловани бyдутъ.
Бlжeни чтcіи с®цемъ: ћкw тjи бGа ќзрzтъ.
Бlжeни миротв0рцы: ћкw тjи сн7ове б9іи нарекyтсz.
Бlжeни и3згнaни прaвды рaди: ћкw тёхъ є4сть цrтвіе нбcное.
Бlжeни є3стE, є3гдA пон0сzтъ вaмъ, и3 и3жденyтъ, и3 рекyтъ всsкъ ѕ0лъ глаг0лъ на вы2 лжyще, менє2 рaди: рaдуйтесz и3 весели1тесz, ћкw мздA вaша мн0га на нб7сёхъ: тaкw бо и3згнaша прbр0ки, и5же (бёша) прeжде вaсъ.
1. Ёсьць адзін Бог, Каторы ўсё стварыў, і ўсім гаспадарыць.
2. Бог ёсьць Справядлівы Судзьдзя, Каторы за дабро ўзнагараджае, а за ліхае карае.
3. Бог ёсьць у трох асобах: Бог Айцец, Бог Сын, і Бог Дух Сьвяты, што завем адным імям: Сьвятая Тройца.
4. Сын Божы стаў чалавекам, памер на крыжы дзеля нашага спасеньня, уваскрос і ўзьнёсься на Неба.
5. Сьвяты Дух, Каторы паходзіць ад Айца, зышоў на Апосталаў і адухаўляе Сьвятую Царкву.
6. Душа чалавека ёсьць несьмяротная.
7. Да спасеньня абавязкава патрэбныя: Божая ласка, Вера, і добрыя ўчынкі.
8. Па сьмерці чалавека душа ягоная ёсьць у стане адчуваньня вечнага шчасьця, або вечнага пракляцьця.
9. Царква, якую заснаваў Ісус Хрыстос на зямлі, і Галавою якое Ён зьяўляецца, ёсьць адзіная Сьвятая сьветная й Апостальская. Ён кіруе Ёю Духам Сваім Сьвятым праз япіскапаў і сьвятароў.
10. Усе Народныя Праваслаўныя Цэрквы, што непарушна вызнаюць догмы й каноны, складаюць Адну Сьвятую Сьветную Апостальскую Саборную Хрыстовую Царкву.
Беларуская Аўтакехвальная Праваслаўная Царква ёсьць часткаю Сьветнае Хрыстовае Царквы.
1. Сьвяткаваць устаноўленыя сьвяты.
2. У нядзелі й сьвяты пабожна прыняць удзел у службе Божай.
3. Датрымоўваць устаноўленыя пасты.
4. Штогоду няменш раз, у Вялікі Пост, спавядацца й прычашчацца.
5. Вясельляў ды йгрышчаў у забароненым часе не спраўляць.
1. Вера.
2. Надзея.
3. Любоў.
1. Мудрасьць.
2. Справядлівасьць.
3. Мужнасьць.
4. Зьдзержлівасьць.
1. Грэшніка паправіць.
2. Хто ня ўмее, навучыць.
3. Хто сумляецца, даць яму добрую раду.
4. Сумнага пацешыць.
5. Прыкрасьць цярпліва пераносіць.
6. Крыўды шчыра дараваць.
7. Маліцца за жывых і памерлых.
1. Галоднага накарміць.
2. Смагнучага напаіць.
3. Голага адзець.
4. Падарожнага гасьціць.
5. Хворага адведаць.
6. Вязьню спагадаць.
7. Памерлага пахаваць.
1. Пакора – Пыха.
2. Шчодрасьць – Прагавітасьць.
3. Саромлівасьць – Бессаромнасьць.
4. Спагадлівасьць – Завіднасьць.
5. Мернасьць – Прагавітасьць (абжорства й п'янства).
6. Лагоднасьць – Гнеў.
7. Працавітасьць, руплівасьць у добрым – Гультайства, лянота.
1. Церазьмерная надзея на Божае міласэрдзе.
2. Безнадзейнасьць на спасеньне, або адчай.
3. Непакорлівасьць Хрыстовай Навуцы, данай нам Духам Божым.
4. Завіднасьць бліжняму Божае ласкі.
5. Закамянеласьць у грахох.
6. Адкладаньне каяньня аж да сьмерці.
1. Забойства.
2. Статкалоства.
3. Крыўджаньне ўдоваў і сіротаў.
4. Стрыманьне заплаты работніку.
1. Улік сумленьня.
2. Жаль за грахі.
3. Пастаноў паправіцца.
4. Споведзь.
5. Адбыцьцё пакуты.
1. Надзіць да грэху.
2. Намаўляць да грэху.
3. Загадваць, раіць грашыць.
4. Дазваляць грашыць.
5. Таіць грэх.
6. Памагаць да грэху.
7. Хваліць грэх.
8. Не караць грэху.
9. Бараніць грэх.
1. Хрост.
2. Мірапамазаньне.
3. Споведзь.
4. Прычасьце (Найсьвяцейшая Еўхарыстыя).
5. Сьвятарства.
6. Шлюб.
7. Алеепамазаньне.