|
Стихири, глас 2
|
Сціхіры, глас 2
|
|
Вышэ́йшую за нябёсы і чысце́йшую за святло́ со́нечнае, Ту́ю, што зба́віла нас ад праклёну, Улады́чыцу све́ту спе́вамі ўшану́ем. Ад мно́гіх маі́х грахо́ў хварэ́е це́ла, хварэ́е і душа́ мая́; да Цябе́ я звярта́юся, Благада́тнай: Надзе́я безнадзе́йных, Ты мне дапамажы́. Улады́чыца і Ма́ці Збаві́целя, прымі́ малі́тву недасто́йных рабо́ў Тваі́х, каб хада́йнічаць пе́рад Наро́джаным ад Цябе́. О, Улады́чыца све́ту, будзь хада́йніцаю! Стара́нна і ра́дасна мы спява́ем цяпе́р пе́сню Табе́, усі́мі апе́тай Багаро́дзіцы: з Прадце́чаю і ўсі́мі святы́мі малі́, Багаро́дзіца, Бо́га быць мі́ласцівым да нас. Усе́ во́інствы А́нгелаў, Прадце́ча Гаспо́дні, двана́ццаць Апо́сталаў, усе́ святы́я з Багаро́дзіцаю, учыні́це малі́тву, каб спаслі́ся мы. |