|
Мlтва њ живhхъ:
|
Малітва за жывых
|
|
Сп7си2, гDи, и3 поми1луй nтцA моего2 дух0внаго [и4м>къ], роди1телей мои1хъ [и4м>къ], ср0дникwвъ [и4м>къ], начaльникwвъ, настaвникwвъ, бlгодётелей [и4м>къ], и3 всёхъ правослaвныхъ хrтіaнъ. |
Спасі, Госпаду, зьмілуйся над праваслаўнымі патрыярхамі, япіскапамі й усімі духаўнікамі, што Ты паставіў іх даглядаць агул Твой хрысьцянскі і малітвамі іх зьмілуйся й спасі мяне. Спасі, Госпаду, зьмілуйся над айцом маім духоўным (імя) і сьвятымі малітвамі яго даруй мне грахі мае. (паклон) Спасі, Госпаду, зьмілуйся над бацькамі маімі (імёны), братамі й сёстрамі (імёны) і над усімі маімі роднымі й блізкімі, і падай ім Тваю Ласку: супакой, радасьць і дабро. (паклон) Спасі, Госпаду, зьмілуйся над старымі й малымі, над беднымі, сіротамі, удовамі, у хваробе, горы, бядзе й смутку прабываючымі. І над тымі запраўднымі слугамі Тваімі, што за Цябе й за Веру Праваслаўную дзеля бязбожнікаў, адступнікаў і гарэтыкаў у цямніцах, вязьніцах прабываюць і пакутуюць. Памяні іх, Госпаду, і адведай, і ўзмацні, і пацеш іх, і сілаю Тваёю хуткае вызваленьне, свабоду ім падай. (паклон) Спасі, Госпаду, зьмілуйся над тымі, што ў далёкіх службах прабываюць, падарожуюць, айцоў, братоў і сёстраў нашых, і ўсіх праваслаўных хрысьцян. (паклон) Спасі, Госпаду, зьмілуйся над тымі, што ненавідзяць і крыўдзяць мяне, і спрычыняюць мне ўсякія прыкрасьці, і ня дай ім загінуць дзеля мяне грэшнага. (паклон) Тых, што адыйшлі ад Праваслаўнае Веры, і згубнымі гарэзіямі засьлепленых, сьвятлом Твайго пазнаньня асьвятлі, і да Тваёй Сьвятой Саборнай Апостальскай Царквы далучы. (паклон) |