|
Prayer IV, of St. Macarius the Great
|
Малітва 4-я, святога Макарыя Вялікага
|
|
What shall I offer Thee, or what shall I give Thee, O greatly-gifted, immortal King, O compassionate Lord Who lovest mankind, for though I have been slothful in pleasing Thee, and have done nothing good, Thou has led me to the close of this day that is past, and established the conversion and salvation of my soul. Be merciful to me a sinner, bereft of every good deed, raise up my fallen soul which hath become defiled by countless sins, and take away from me every evil thought of this visible life. Forgive my sins, O Only Sinless One, in which I have sinned against Thee this day, known or unknown, in word, and deed, and thought, and in all my senses. Do Thou Thyself protect and guard me from every opposing circumstance, by Thy Divine Authority and power and inexpressible love for mankind. Blot out, O God, Blot out the multitude of my sins. Be pleased, O Lord, to deliver me from the net of the evil one, and save my passionate soul, and overshadow me with the light of Thy countenance when thou shalt come in glory; and cause me, uncondemned now, to sleep a dreamless sleep, and keep Thy servant untroubled by thoughts, and drive away from me all satanic deeds; and enlighten for me the eyes of my heart with understanding, lest I sleep unto death. And send me an angel of peace, a guardian and guide of my soul and body, that he may deliver me from mine enemies; that, rising from my bed, I may offer Thee prayers of thanksgiving. Yea, O Lord, hearken unto me, Thy sinful and wretched servant, in confession and conscience; grant me, when I arise, to be instructed by Thy sayings; and through Thine angels cause demonic despondency to be driven far from me: that I may bless Thy holy name, and glorify and extol the most pure Theotokos Mary, whom Thou hast given to us sinners as a protectress, and accept her who prayeth for us. For I know that she exemplifieth Thy love for mankind and prayeth for us without ceasing. Through her protection, and the sign of the precious cross, and for the sake of all Thy saints, preserve my wretched soul, O Jesus Christ our God: for holy art Thou, and most glorious forever. Amen. |
Што́ Табе́ прынясу́ або́ чым Табе́ аддзя́чу, мнагашчо́дры Бессмяро́тны Цару́, шчо́дры і чалавекалю́бны Го́спадзі, за то́е, што мяне́, які ляну́ецца служы́ць Табе́ і нічо́га до́брага не зрабі́ў, Ты давёў да канца́ гэ́тага міну́лага дня, скіро́ўваючы да пако́рнасці і спасе́ння душу́ маю́? Будзь мі́ласцівы да мяне́, грэ́шнага, які не ма́е нія́кага до́брага ўчы́нку, аднаві́ прапа́шчую маю́ душу́, апага́неную незлічо́нымі саграшэ́ннямі і адхілі́ ад мяне́ ўсе ду́мкі ліхі́я гэ́тага ба́чнага жыцця́. Праба́ч, адзі́ны Бязгрэ́шны, мае́ саграшэ́нні, які́мі пе́рад Табо́ю я саграшы́ў у гэ́ты дзень свядо́ма і несвядо́ма, сло́вам, і ўчы́нкам, і ду́мкаю, і ўсі́мі маі́мі пачу́ццямі. Ты Сам, ахіна́ючы, захава́й мяне́ ад уся́кага варо́жага напа́ду Бажэ́ственнаю Тваёю ўла́даю, і невымо́ўным чалавекалю́бствам, і сі́лаю. Ачы́сці, Бо́жа, ачы́сці бе́зліч грахо́ў маі́х. Будзь ласка́вы, Го́спадзі, вы́зваліць мяне́ з па́сткі нячы́стага, і спасі́ паку́тную маю́ душу́, і ахіні́ мяне́ святло́м аблі́чча Твайго́, як пры́йдзеш у сла́ве, і цяпе́р дай мне сном без асуджэ́ння засну́ць, і ахава́й ду́мкі раба́ Твайго́ ад летуце́ння і збянтэ́жанасці, і ўсё сатані́нскае дзе́янне адгані́ ад мяне́, і прасвятлі́ духо́ўныя во́чы майго́ сэ́рца, каб не засну́ў я смяро́тным сном. І пашлі́ мне Ангела мі́ру, ахо́ўніка і наста́ўніка душы́ і це́лу майму́, каб ён ратава́ў мяне́ ад во́рагаў маіх; каб, уста́ўшы з пасце́лі маёй, я прынёс Табе́ ўдзя́чныя малі́твы. О, Го́спадзі, пачу́й мяне́, грэ́шнага і ўбо́гага во́ляю і сумле́ннем раба́ Твайго́; дай мне, як уста́ну, навуча́цца сло́ву Твайму́, і нядба́ласць дэ́манскую далёка адгані́ ад мяне́ праз Тваі́х А́нгелаў; каб я благаслаўля́ў імя́ Тваё свято́е, і праслаўля́ў, і сла́віў Прачы́стую Багаро́дзіцу Мары́ю, Яку́ю Ты даў нам, грэ́шным, для засту́пніцтва; прымі́ ж Тую, што мо́ліцца за нас; бо ве́даю, што Яна перайма́е Тваё чалавекалю́бства і малі́цца не перастае́. Яе засту́пніцтвам, і Пачэ́снага Крыжа́ знаме́ннем, і дзе́ля ўсіх святы́х Тваі́х убо́гую душу́ маю́ зберажы́, Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, бо Ты Святы́ і найбо́льш прасла́ўлены на ве́кі. Амі́нь. |