|
Prayer VII, of St. John Chrysostom
|
Малітва святога Іаана Залатавуста
|
|
1. O Lord, deprive me not of Thy heavenly good things. 1. O Lord, accept me in penitence. Or briefly: |
(24 малітвы, па колькасці гадзін дня і ночы) 1. Го́спадзі, не пазба́ў мяне́ нябе́сных Тваі́х дабро́т. 2. Го́спадзі, збаў мяне ад ве́чных мук. 3. Го́спадзі, ро́зумам ці ду́мкаю, сло́вам ці ўчы́нкам саграшы́ў я, праба́ч мне. 4. Го́спадзі, збаў мяне́ ад ўся́кага няве́дання і забыцця́, і маладу́шнасці, і скамяне́лае нячу́ласці. 5. Го́спадзі, збаў мяне ад уся́кае спаку́сы. 6. Го́спадзі, прасвятлі́ маё сэ́рца, азмро́чанае ліхо́ю пажа́днасцю. 7. Го́спадзі, я, як чалаве́к, саграшы́ў, Ты ж, як Бог шчо́дры, памі́луй мяне, ба́чачы не́мач душы́ маёй. 8. Го́спадзі, пашлі́ благада́ць Тваю ў дапамо́гу мне, каб я прасла́віў імя́ Тваё свято́е. 9. Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, запішы мяне́, раба́ Твайго́, у кні́зе жыцця́ і пада́й мне до́бры скон. 10. Го́спадзі Бо́жа мой, хоць я і нічо́га до́брага не зрабіў пе́рад Табо́ю, але дай мне па благада́ці Тваёй пакла́сці до́бры пача́так. 11. Го́спадзі, акрапі́ сэ́рца маё расо́ю благада́ці Тваёй. 12. Го́спадзі не́ба і зямлі́, памяні́ мяне́, грэ́шнага раба́ Твайго́, мярзо́тнага і нячы́стага, у Ца́рстве Тваі́м. Амі́нь. - 1. Го́спадзі, у пакая́нні прымі́ мяне́. 2. Го́спадзі, не пакі́нь мяне. 3. Го́спадзі, не ўвядзі́ мяне ў напа́сць. 4. Го́спадзі, дай мне ду́мку до́брую. 5. Го́спадзі, дай мне слёзы, і па́мяць пра смерць, і замілава́нне. 6. Го́спадзі, дай мне жада́нне спавяда́цца ў граха́х маіх. 7. Го́спадзі, дай мне пако́рлівасць, цнатлі́васць і паслухмя́насць. 8. Го́спадзі, дай мне цярпе́нне, велікаду́шнасць і лаго́днасць. 9. Го́спадзі, усялі ў мяне ко́рань дабра́ — страх Твой — у сэ́рца маё. 10. Го́спадзі, спадо́бі мяне любі́ць Цябе усёю душо́ю маёю і ро́зумам і выко́нваць ва ўсім во́лю Тваю́. 11. Го́спадзі, ахава́й мяне́ ад ліхі́х* людзе́й, і ад дэ́манаў, і ад страсце́й, і ад уся́кае і́ншае ненале́жнае рэ́чы. 12. Го́спадзі, Ты ве́даеш, што ро́біш Ты, як жада́еш, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ і ўва мне, грэ́шным, бо Ты благаславёны на ве́кі. Амі́нь. |