Канон Ангелу ахоўніку
глас 8
Песня 1
Ірмос: Спява́йма Го́спаду, Які́ правёў наро́д праз Чырво́нае мо́ра, бо Ён адзі́н сла́ўна прасла́віўся.
Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа мой, памі́луй мяне́.
Спадо́бі, Спасі́целю, Твайго́ раба́ дасто́йна пе́сню заспява́ць і ўсхвалі́ць бяспло́тнага А́нгела, наста́ўніка і ахо́ўніка майго́.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Адзі́н я ў неразу́мнасці і ў ляно́це цяпе́р ляжу́, наста́ўніку мой і ахо́ўніку, не пакі́нь мяне́ на пагі́бель.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ро́зум мой тваёю малі́тваю скіру́й, каб выко́нваць мне Бо́жыя нака́зы, каб атрыма́ў я ад Бо́га адпушчэ́нне грахо́ў, і ненаві́дзець зло наста́ў мяне́, малю́ся табе́.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Малі́ся, Дзе́ва, за мяне́, раба́ Твайго́, да Пада́целя дабра́ з ахо́ўнікам маі́м А́нгелам і наста́ў мяне́ выко́нваць за́паведзі Сы́на Твайго́ і Тварца́ майго́.
Песня 3
Ірмос: Ты — умацава́нне тых, хто прыхо́дзіць да Цябе́, Го́спадзі, Ты — святло́ азмро́чаных, і апява́е Цябе́ дух мой.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Усе ду́мкі мае́ і душу́ маю́ да цябе́ я скірава́ў, ахо́ўніку мой; ты ад уся́кае варо́жае спаку́сы збаў мяне́.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Во́раг то́пча мяне́ і зло мне чы́ніць, і навуча́е заўжды́ выко́нваць свае́ жада́нні; але́ ты, наста́ўніку мой, не пакі́нь мяне́ на пагі́бель.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Дай мне спява́ць пе́сню з удзя́чнасцю і шчы́расцю Тварцу́ і Бо́гу, і табе́, до́браму А́нгелу, ахо́ўніку майму́: збаві́целю мой, забяры́ мяне́ ад во́рагаў, які́я чы́няць мне зло.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Ацалі́, Прачы́стая, мае́ збале́лыя гно́йныя ра́ны душы́, прагані́ во́рагаў, які́я заўсёды змага́юцца са мно́ю.
Сядальны, глас 2
Ад любо́ві душэ́ўнай ускліка́ю да цябе́, ахо́ўніка маёй душы́, усесвяты́ мой А́нгеле: атулі́ мяне́ і захава́й ад хі́трых падко́паў.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Багародзічны
Багародзічны:Багаро́дзіца бясшлю́бная Прачы́стая, Яка́я без се́мені нарадзі́ла Уладара́ ўсіх, Яго́ з А́нгелам, ахо́ўнікам маі́м, малі́, каб я пазба́віўся ад уся́кае збянтэ́жанасці і каб Ён даў замілава́нне і святло́ душы́ маёй, і саграшэ́нняў ачышчэ́нне, бо Ты — адзі́ная ско́рая Засту́пніца.
Песня 4
Ірмос: Пачу́ў я, Го́спадзі, пра та́інства заду́мы Тваёй, уразуме́ў спра́вы Твае́ і прасла́віў Тваё Бажаство́.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Малі́ Чалавекалю́бца Бо́га ты, ахо́ўніку мой, і не пакі́нь мяне́, але́ заўсёды ў мі́ры захо́ўвай жыццё маё і пада́й мне спасе́нне неадо́льнае.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Як засту́пніка і ахо́ўніка жыцця́ майго́ атрыма́ўшы цябе́ ад Бо́га, А́нгеле, малю́ цябе́, святы́: ад уся́кіх бед мяне́ вы́звалі.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Маю́ нечыстату́ тваёю свя́тасцю ачы́сці, ахо́ўніку мой, і ад лёсу тых, хто зле́ва*1, няха́й адасо́блены я бу́ду праз малі́твы твае́, і ўдзе́льнікам сла́вы ста́ну.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Збянтэ́жанасць прыйшла́ да мяне́ ад лі́ха, яко́е абступі́ла мяне́, Прачы́стая, але́ збаў мяне́ ху́тка ад яго́: бо да Цябе́ адзі́най я звярну́ўся.
Песня 5
Ірмос:Зра́нку ўскліка́ем Табе́: Го́спадзі, спасі́ нас, бо Ты — Бог наш, апрача́ Цябе́ і́ншага не зна́ем.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Ма́ючы адва́гу пе́рад Бо́гам, умалі́ яго́, ахо́ўніку мой святы́, пазба́віць мяне́ ад уся́кага лі́ха, яко́е прыгнята́е мяне́.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Святло́ све́тлае, све́тла асвятлі́ душу́ маю́, наста́ўніку мой і ахо́ўніку, Бо́гам да́дзены мне А́нгеле.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Мяне́, ахо́пленага сном цяжа́ру грахо́ўнага, захава́й у нядрэ́мнасці, А́нгеле Бо́жы, і ўздымі́ мяне́ на славасло́ўе малі́тваю тваёю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Мары́я, Спада́рыня Багаро́дзіца бясшлю́бная, надзе́я ве́рных, варо́жую пы́ху перамажы́, а тых, што апява́юць Цябе́, узвесялі́.
Песня 6
Ірмос: Ры́зу мне пада́й све́тлую Ты, што апрана́ешся ў святло́, ні́бы ў ры́зу, мнагамі́ласцівы Хрысце́ Бо́жа наш.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Ад уся́кіх няго́д мяне́ вы́баў, і ад няшча́сцяў урату́й, малю́ся табе́, святы́ А́нгеле, да́дзены мне Бо́гам, ахо́ўніку мой до́бры.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Асвятлі́ ро́зум мой і прасвятлі́ мяне́, до́бры, малю́ся табе́, святы́ А́нгеле, і ду́маць пра кары́снае заўжды́ настаўля́й мяне́.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ухілі́ сэ́рца маё ад цяпе́рашняга абурэ́ння і ўмацу́й мяне́ ў пі́льным імкне́нні да дабра́, ахо́ўніку мой, і скіру́й мяне́ цудо́ўна да спако́ю жыццяда́йнага.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Сло́ва Бо́жае ў Цябе́ ўсялі́лася, Багаро́дзіца, Яно́ лю́дзям паказа́ла Цябе́ як нябе́сную ле́свіцу; бо праз Цябе́ Вы́шні сышо́ў да нас.
Кандак, глас 4
Будзь міласэ́рным да мяне́, святы́ А́нгеле Гаспо́дні, ахо́ўніку мой, і не адступа́й ад мяне́, пага́нага, а прасвятлі́ мяне́ святло́м недакрана́льным і зрабі́ мяне́ дасто́йным Ца́рства Нябе́снага.
Ікас
Душу́ маю́, прыгне́чаную мно́гімі спаку́самі, ты, святы́ засту́пніку, невымо́ўнае сла́вы нябе́снае спадо́бі і з пе́ўчымі хара́мі бяспло́тных Сіл Бо́жых памі́луй мяне́ і захава́й, і ду́мкамі до́брымі душу́ маю́ прасвятлі́, каб тваёю сла́ваю, А́нгеле мой, я ўзбагаці́ўся, і перамажы́ маі́х во́рагаў-зламы́снікаў, і зрабі́ мяне́ дасто́йным Ца́рства Нябе́снага.
Песня 7
Ірмос: Юнакі́, які́я з Іудзе́і прыйшлі́, не́калі ў Вавіло́не ве́раю ў Тро́іцу по́лымя ў пе́чы перамаглі́, спява́ючы: Бо́жа айцо́ў, благаславёны Ты.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Мі́ласцівы будзь да мяне́ і ўмалі́ Бо́га, Гаспо́дні А́нгеле, бо ты мой засту́пнік ва ўсім жыцці́ маі́м, наста́ўнік і ахо́ўнік, Бо́гам да́дзены мне наве́кі.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Не дазво́ль разбо́йнікам забі́ць душу́ маю́ акая́нную ў час падаро́жжа, святы́ А́нгеле, бо яна́ Бо́гам была́ перада́дзена табе́ беззага́ннаю; наста́ў жа яе́ на шлях пакая́ння.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Усю́ асаро́мленую душу́ маю́ прыво́джу ад ліхі́х маі́х ду́мак і спраў: паспяша́йся ж, наста́ўніку мой, і ацале́нне пада́й мне праз до́брыя ду́мкі, каб я заўжды́ схіля́ўся на пра́вільныя шляхі́.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Праму́драсцю напо́ўні і мо́цаю Бажэ́ственнай, Іпаста́сная Праму́драсць Вы́шняга, дзе́ля Багаро́дзіцы, усіх, хто з ве́раю ўскліка́е: айцо́ў на́шых Бо́жа, благаславёны Ты.
Песня 8
Ірмос:Цара́ Нябе́снага, Яко́га апява́юць во́інствы А́нгелаў, апява́йце і высо́ка ўзно́сьце ва ўсе вякі́.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Бо́гам пасла́ны Найдабрэ́йшы А́нгеле, умацу́й жыццё маё, раба́ твайго́, і не пакі́нь мяне́ даве́ку.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Цябе́, до́брага А́нгела, душы́ маёй наста́ўніка і ахо́ўніка, найблажэ́ннейшы, апява́ю наве́кі.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Будзь мне по́крывам і агаро́джаю ў дзень выпрабава́ння ўсіх людзе́й, калі агнём правяра́цца бу́дуць спра́вы до́брыя і ліхі́я.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Будзь памо́чніцай і супако́ем, Багаро́дзіца Вечнадзе́ва, мне, рабу́ Твайму́, і не пакі́нь мяне́ пазба́ўленым быць Твайго́ ўлада́рання.
Песня 9
Ірмос: Справядлі́ва Багаро́дзіцай мы вызнае́м Цябе́, праз Цябе́ спасёныя, Дзе́ва Чы́стая, з хара́мі бяспло́тных сіл Цябе́ веліча́ючы.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Памі́луй мяне́, адзі́ны Спасі́целю мой, бо Ты мі́ласцівы і міласэ́рны, і харо́ў пра́веднікаў зрабі́ мяне́ ўдзе́льнікам.
Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Дай мне заўжды́ ду́маць і рабі́ць до́брае і кары́снае, Гаспо́дні А́нгеле, і ў не́мачы пакажы́ мяне́ мо́цным і беззага́нным.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ма́ючы спадзява́нне на Цара́ Нябе́снага, малі́ Яго́ з і́ншымі бяспло́тнымі памі́лаваць мяне́, акая́ннага.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
Вялі́кае спадзява́нне ма́ючы, Дзе́ва, на Таго́, Хто ўцяле́сніўся ад Цябе́, збаў мяне́ ад кайдано́ў і вызвале́нне мне пада́й і спасе́нне праз малі́твы Твае́.
Малітва Ангелу ахоўніку
А́нгеле Хрысто́ў святы́, пе́рад табо́ю схіля́ючыся, малю́ся, ахо́ўніку мой святы́, да́дзены мне пры Святы́м Хрышчэ́нні на захава́нне душы́ і це́ла майго́ грэ́шнага; я ж сваёю ляно́таю і сваі́м злым но́равам прагне́ваў тваю́ найчысце́йшую све́тласць і адагна́ў цябе́ ад сябе́ ўсі́мі гане́бнымі ўчы́нкамі: хлуснёю, паклёпам, за́йздрасцю, асуджэ́ннем, пага́рдаю, непако́рнасцю, братаненаві́снасцю і злапа́мятнасцю, срэбралю́бствам, пралюбадзе́йствам, раздражне́ннем, ску́пасцю, ненасы́тным аб'ядзе́ннем і апі́ўствам, мнагасло́ўем, ду́мкамі злы́мі і хі́трымі, го́рдым но́равам і блу́дным утрапе́ннем, ма́ючы самаво́льнае імкне́нне да ўся́кай пло́цкай асало́ды. О, злы́я мае́ жада́нні, які́х не ма́е на́ват неразу́мная скаці́на! Як жа ты змо́жаш гля́нуць на мяне́ або́ наблі́зіцца да мяне́ — як да саба́кі смярдзю́чага? Які́мі вачы́ма, А́нгеле Хрысто́ў, ты бу́дзеш глядзе́ць на мяне́, мо́цна загра́злага ў бру́дных спра́вах? І як ужо я змагу́ прасі́ць прабачэ́ння го́ркіх і злых маі́х, і хі́трых учы́нкаў, які́я раблю́ я ва ўсе дні і но́чы, і ко́жную гадзі́ну? Але́ малю́ся, схіля́ючыся пе́рад табо́ю, ахо́ўніку мой святы́, будзь міласэ́рным да мяне́, грэ́шнага і недасто́йнага раба́ твайго́ (імя), будзь мне памо́чнікам і засту́пнікам ад зло́га майго́ праці́ўніка святы́мі тваі́мі малі́твамі, і Ца́рства Бо́жага ўдзе́льнікам мяне́ зрабі́ з усі́мі святы́мі за́ўжды, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.