Малітва 1-я, святога Макарыя Вялікага, да Бога Айца
Бо́жа ве́чны і Цару́ ўсяго́ стварэ́ння, Ты спадо́біў мяне́ дажы́ць да гэ́тай гадзі́ны; праба́ч мне грахі́, што я зрабі́ў ў гэ́ты дзень учы́нкам, сло́вам і ду́мкаю, і ачы́сці, Го́спадзі, прыгне́чаную маю́ душу́ ад уся́кай нечыстаты́ пло́ці і ду́ху. І дай мне, Го́спадзі, у гэ́тую ноч спако́йны сон, каб, уста́ўшы з майго́ ўбо́гага ло́жа, я рабіў уго́днае прасвято́му і́мені Твайму́ ва ўсе дні жыцця́ майго́ і перамага́ў во́рагаў, якія напада́юць на мяне́, пло́цкіх і бяспло́тных. І пазба́ў мяне, Го́спадзі, ад ма́рных ду́мак, якія апага́ньваюць мяне́, і ад нячы́стых жада́нняў. Бо Тваё ёсць Ца́рства, і сі́ла, і сла́ва — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.