Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
Порівняти:
⇄
Малітвы вячэрнія
Evening Prayers

У імя́ Айца́ і Сы́на і Свято́га Ду́ха. Амі́нь.

In the name of the Father, and of the Son, and of the Holy Spirit.

Amen.

O Heavenly King, Comforter, Spirit of Truth, Who art everywhere present and fillest all things, Treasury of good things and Giver of life: Come and dwell in us, and cleanse us of all impurity, and save our souls, O Good One.

Holy God, Holy Mighty, Holy Immortal, have mercy on us. Thrice, each with the sign of the cross and a bow.

Glory to the Father, and to the Son, and to the Holy Spirit, both now and ever, and unto the ages of ages. Amen.

O Most Holy Trinity, have mercy on us. O Lord, blot out our sins. O Master, pardon our iniquities. O Holy One, visit and heal our infirmities for thy name's sake.

Lord have mercy. Thrice.

Glory to the Father, and to the Son, and to the Holy Spirit, both now and ever, and unto the ages of ages. Amen.

Our Father, Who art in heaven, hallowed be Thy name. Thy kingdom come, Thy will be done, on earth as it is in heaven. Give us this day our daily bread, and forgive us our debts as we forgive our debtors; and lead us not into temptation, but deliver us from the evil one. And the celebrant says the exclamation. If there is no priest a layman sayeth:

Through the prayers of our Holy Fathers, O Lord Jesus Christ, have mercy on us and save us, amen.

Малітва пачынальная

Го́спадзі, Іісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, дзе́ля малі́тваў Прачы́стае Твае́ Ма́ці, прападо́бных і багано́сных айцо́ў на́шых і ўсіх святы́х, памі́луй нас. Амі́нь.

Сла́ва Табе́, Бо́жа наш, сла́ва Табе́.

Малітва Святому Духу

Цару́ Нябе́сны, Уцяшы́целю, Ду́ху і́сціны, Ты ўсю́ды прысу́тны і ўсё напаўня́еш, Ска́рбніца дабра́ і жыцця́ Пада́целю, прыйдзі́ і ўсялі́ся ў нас, і ачы́сці нас ад уся́кай нечыстаты́ і спасі́, До́бры, ду́шы на́шы.

Трысвятое

Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памі́луй нас. (Чытаем тройчы, робячы на сабе знак Крыжа і паясны паклон)

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Малітва да Прасвятой Троіцы

Прасвята́я Тро́іца, памі́луй нас; Го́спадзі, ачы́сці грахі́ на́шы; Уладару́, праба́ч беззако́нні на́шы; Святы́, наве́дай і ацалі́ не́мачы на́шы дзе́ля імя́ Твайго́.

Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы)

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Малітва Гасподняя

О́йча наш, Які ёсць на нябёсах! Няха́й свяці́цца імя́ Тваё, няхай пры́йдзе Ца́рства Тваё, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ як на не́бе, так і на зямлі́. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і дару́й нам даўгі́ на́шы, як і мы дару́ем даўжніка́м на́шым; і не ўвядзі́ нас у спаку́су, але збаў нас ад зло́га.

Трапары
Troparia of Repentance, 6th Tone

Памі́луй нас, Го́спадзі, памі́луй нас; бо, нія́кага апраўда́ння не знахо́дзячы, гэ́тую малі́тву Табе́ як Уладару́ мы, грэ́шныя, прыно́сім: памі́луй нас.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу.

Го́спадзі, памі́луй нас, бо мы на Цябе́ спадзяёмся *; не загне́вайся на нас ве́льмі і не ўспаміна́й беззако́нняў на́шых, а паглядзі́ і цяпе́р, як міласэ́рны, і збаў нас ад во́рагаў на́шых; бо Ты Бог наш і мы лю́дзі Твае́, усе — стварэ́нне рук Тваі́х і імя́ Тваё прызыва́ем.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Міласэ́рнасці дзве́ры адчыні́ нам, благаславе́нная Багаро́дзіца, каб мы, ма́ючы надзе́ю на Цябе́, не загі́нулі, а каб пазба́віліся праз Цябе́ ад бед, бо Ты — спасе́нне ро́ду хрысція́нскага.

Го́спадзі, памі́луй. (12 разоў)

Have mercy on us, O Lord, have mercy on us; for at a loss for any defense, this prayer do we sinners offer Thee as Master; have mercy on us.

Glory to the Father, and to the Son, and to the Holy Spirit.

Lord have mercy on us, for we have hoped in Thee, be not angry with us greatly, neither remember our iniquities; but look upon us now as Thou art compassionate, and deliver us from our enemies, for Thou art our God, and we, Thy people; all are the works of Thy hands, and we call upon Thy name.

Both now and ever, and unto the ages of ages. Amen.

The door of compassion open unto us O blessed Theotokos, for hoping in thee, let us not perish; through thee may we be delivered from adversities, for thou art the salvation of the Christian race.

Lord have mercy. Twelve times.

Малітва 1-я, святога Макарыя Вялікага, да Бога Айца
Prayer I, of St. Macarius the Great to God the Father

Бо́жа ве́чны і Цару́ ўсяго́ стварэ́ння, Ты спадо́біў мяне́ дажы́ць да гэ́тай гадзі́ны; праба́ч мне грахі́, што я зрабі́ў ў гэ́ты дзень учы́нкам, сло́вам і ду́мкаю, і ачы́сці, Го́спадзі, прыгне́чаную маю́ душу́ ад уся́кай нечыстаты́ пло́ці і ду́ху. І дай мне, Го́спадзі, у гэ́тую ноч спако́йны сон, каб, уста́ўшы з майго́ ўбо́гага ло́жа, я рабіў уго́днае прасвято́му і́мені Твайму́ ва ўсе дні жыцця́ майго́ і перамага́ў во́рагаў, якія напада́юць на мяне́, пло́цкіх і бяспло́тных. І пазба́ў мяне, Го́спадзі, ад ма́рных ду́мак, якія апага́ньваюць мяне́, і ад нячы́стых жада́нняў. Бо Тваё ёсць Ца́рства, і сі́ла, і сла́ва — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

O Eternal God and King of all creation, Who hast vouchsafed me to arrive at this hour, forgive me the sins that I have committed this day in deed, word, and thought; and cleanse, O Lord, my lowly soul of all impurity of flesh and spirit, and grant me, O Lord, to pass the sleep of this night in peace; that, rising from my lowly bed, I may praise Thy most holy name all the days of my life, and thwart the enemies, fleshly and bodiless, that war against me. And deliver me, O Lord, from vain thoughts and evil desires which defile me. For Thine is the kingdom, and the power, and the glory: of the + Father, and of the Son, and of the Holy Spirit, now and ever, and unto the ages of ages. Amen.

Малітва 2-я, святога Антыёха, да Госпада нашага Іісуса Хрыста
Prayer II, of St. Antiochus to our Lord Jesus Christ

Уседзяржы́целю, Сло́ва Айца́, Ты, бу́дучы Сам даскана́лым, Іісу́се Хрысце́, дзе́ля вялі́кай міласэ́рнасці Тваёй ніко́лі не пакіда́й мяне́, раба́ Твайго́, а заўжды́ ўва мне застава́йся. Іісу́се, до́бры Па́стыру Тваіх аве́чак, не адда́й мяне́ мяце́жнаму зме́ю і на во́лю сатаны́ не пакі́нь мяне́, бо насе́нне пагі́белі ёсць ува мне. Ты ж, Го́спадзі Бо́жа пакланя́емы, Цару́ Святы́ Іісу́се Хрысце́, ахава́й мяне́ ў час сну незгаса́льным святло́м — Ду́хам Тваі́м Святы́м, Які́м Ты асвяці́ў Сваіх ву́чняў. Дай, Го́спадзі, і мне, недасто́йнаму рабу́ Твайму́, спасе́нне Тваё на ло́жы маі́м: прасвятлі́ ро́зум мой святло́м разуме́ння свято́га Ева́нгелля Твайго́, душу́ — любо́ўю да Крыжа́ Твайго́, сэ́рца — чысцінёю сло́ва Твайго́, це́ла маё — Тваі́мі паку́тамі бясстра́снымі, ду́мку маю́ Тваёю пако́рлівасцю ахава́й і падымі́ мяне́ ў нале́жны час, каб я славасло́віў Цябе́. Бо Ты найбо́льш прасла́ўлены з Беспача́тным Тваі́м Айцо́м і з Прасвяты́м Ду́хам на ве́кі. Амі́нь.

O Ruler of all, Word of the Father, O Jesus Christ, Thou Who are perfect: for the sake of the plenitude of Thy mercy, never depart from me, but always remain in me, Thy servant. O Jesus, Good Shepherd of Thy sheep, deliver me not over to the sedition of the serpent, and leave me not to the will of Satan, for the seed of corruption is in me. But do Thou, O Lord, Worshipful God, holy King, Jesus Christ, as I sleep, guard me by the Unwaning Light, Thy Holy Spirit, by Whom Thou didst sanctify Thy disciples. O Lord, grant me, Thine unworthy servant, Thy salvation upon my bed. Enlighten my mind with the light of understanding of Thy Holy Gospel; my soul with the love of Thy Cross; my heart with the purity of Thy word; my body, with Thy passionless Passion. Keep my thought in Thy humility, and raise me up at the proper time for Thy glorification. For most glorified art Thou, together with Thine unoriginate Father, and the Most Holy Spirit, unto the ages. Amen.

Or briefly:
Guard me, O Lord, by the power of Thy holy and life-giving Cross, and keep me from all evil.

Малітва 3-я, да Прасвятога Духа
Prayer III, to the Holy Spirit

Го́спадзі, Цару́ Нябе́сны, Уцяшы́целю, Ду́ху і́сціны, змі́луйся і памі́луй мяне, грэ́шнага раба́ Твайго́, і адпусці́ мне, недасто́йнаму, і праба́ч ўсё, чым я саграшы́ў пе́рад Табо́ю сёння як чалаве́к, а на́ват і не як чалаве́к, а горш за скаці́ну, во́льныя мае́ грахі́ і міжво́льныя, свядо́мыя і несвядо́мыя, ты́я, што з-за маладо́сці і ад зло́га кава́рства, і ты́я, што ад запа́льчывасці і з-за нядба́ласці. Мо́жа, і́мем Тваім я кля́ўся або́ знява́жыў яго́ ў ду́мках сваі́х; або́ каго́ папракну́ў; або́ ўзвёў на каго́ паклёп у гне́ве сваі́м, або́ каго́ засмуціў, або́ з-за чаго́сьці загне́ваўся; або́ няпра́ўду сказа́ў, або́ заўча́сна спаў, або́ жабра́к прыйшо́ў да мяне́, і я пагрэ́баваў ім; або́ бра́та майго́ засмуці́ў, або́ пачына́ў сва́ркі, або́ каго́ асудзі́ў; або́ ўзвыша́ў сябе́, або́ ганары́ўся, або́ загне́ваўся; або́ калі́ я стая́ў на малі́тве, ро́зум мой злом све́ту гэ́тага захапля́ўся, або́ хі́трыя ду́мкі я меў; або́ аб`яда́ўся, або́ апіва́ўся, або́ бязду́мна смяя́ўся; або́ зло́е заду́маў, або́, даскана́ласць чужу́ю ўба́чыўшы, пазайздро́сціў у сэ́рцы, або́ непрысто́йнае гавары́ў, або́ з граху́ бра́та майго́ пасмяя́ўся, тады́ як мае́ саграшэ́нні незлічо́ныя; або́ пра малі́тву не дбаў, або́ і́ншае што нядо́брае зрабі́ў, не по́мню, бо ўсё гэ́та і больш яшчэ́ зрабі́ў я. Памі́луй мяне́, Тво́рца мой і Уладару́, пану́рага і недасто́йнага раба́ Твайго́, і дару́й мне, і адпусці́, і праба́ч мне, як До́бры і Чалавекалю́бны, каб спако́йна лёг, засну́ў і адпачы́ў я, блу́дны, грэ́шны і акая́нны, і каб паклані́ўся і апе́ў, і прасла́віў найпачэ́снейшае імя́ Тваё з Айцо́м і Адзінаро́дным Яго́ Сы́нам цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі. Амі́нь.

O Lord, Heavenly King, Comforter, Spirit of Truth, show compassion and have mercy on me Thy sinful servant, and loose me from mine unworthiness, and forgive all wherein I have sinned against Thee today as a man, and not only as a man, but even worse than a beast, my sins voluntary and involuntary, known and unknown, whether from youth, and from evil suggestion, or whether from brazenness and despondency. If I have sworn by Thy name, or blasphemed it in my thought; or grieved anyone, or have become angry about anything; or have lied, or slept needlessly, or if a beggar hath come to me and I disdained him; or if I have grieved my brother, or have quarreled, or have condemned anyone; or if I have been boastful, or prideful, or angry; if, as I stood at prayer, my mind hath been distracted by the wiles of this world, or by thoughts of depravity; or if I have over eaten, or have drunk excessively, or laughed frivolously; if I have thought evil, seen the beauty of another and been wounded thereby in my heart; if I have said improper things, or derided my brother's sin when mine own sins are countless; if I have been neglectful of prayer, or have done some other wrong that I do not remember, for all of this and more than this have I done: have mercy, O Master my Creator, me Thy downcast and unworthy servant, and loose me, and remit, and forgive me, for Thou art good and the Lover of mankind, so that, lustful, sinful, and wretched as I am, I may lie down and sleep and rest in peace. And I shall worship, and hymn, and glorify Thy most honorable name, together with the Father and His Only-begotten Son, now and ever, and unto the ages. Amen.

Or briefly:
Guard me, O Lord, by the power of Thy holy and life-giving Cross, and keep me from all evil.

Малітва 4-я, святога Макарыя Вялікага
Prayer IV, of St. Macarius the Great

Што́ Табе́ прынясу́ або́ чым Табе́ аддзя́чу, мнагашчо́дры Бессмяро́тны Цару́, шчо́дры і чалавекалю́бны Го́спадзі, за то́е, што мяне́, які ляну́ецца служы́ць Табе́ і нічо́га до́брага не зрабі́ў, Ты давёў да канца́ гэ́тага міну́лага дня, скіро́ўваючы да пако́рнасці і спасе́ння душу́ маю́? Будзь мі́ласцівы да мяне́, грэ́шнага, які не ма́е нія́кага до́брага ўчы́нку, аднаві́ прапа́шчую маю́ душу́, апага́неную незлічо́нымі саграшэ́ннямі і адхілі́ ад мяне́ ўсе ду́мкі ліхі́я гэ́тага ба́чнага жыцця́. Праба́ч, адзі́ны Бязгрэ́шны, мае́ саграшэ́нні, які́мі пе́рад Табо́ю я саграшы́ў у гэ́ты дзень свядо́ма і несвядо́ма, сло́вам, і ўчы́нкам, і ду́мкаю, і ўсі́мі маі́мі пачу́ццямі. Ты Сам, ахіна́ючы, захава́й мяне́ ад уся́кага варо́жага напа́ду Бажэ́ственнаю Тваёю ўла́даю, і невымо́ўным чалавекалю́бствам, і сі́лаю. Ачы́сці, Бо́жа, ачы́сці бе́зліч грахо́ў маі́х. Будзь ласка́вы, Го́спадзі, вы́зваліць мяне́ з па́сткі нячы́стага, і спасі́ паку́тную маю́ душу́, і ахіні́ мяне́ святло́м аблі́чча Твайго́, як пры́йдзеш у сла́ве, і цяпе́р дай мне сном без асуджэ́ння засну́ць, і ахава́й ду́мкі раба́ Твайго́ ад летуце́ння і збянтэ́жанасці, і ўсё сатані́нскае дзе́янне адгані́ ад мяне́, і прасвятлі́ духо́ўныя во́чы майго́ сэ́рца, каб не засну́ў я смяро́тным сном. І пашлі́ мне Ангела мі́ру, ахо́ўніка і наста́ўніка душы́ і це́лу майму́, каб ён ратава́ў мяне́ ад во́рагаў маіх; каб, уста́ўшы з пасце́лі маёй, я прынёс Табе́ ўдзя́чныя малі́твы. О, Го́спадзі, пачу́й мяне́, грэ́шнага і ўбо́гага во́ляю і сумле́ннем раба́ Твайго́; дай мне, як уста́ну, навуча́цца сло́ву Твайму́, і нядба́ласць дэ́манскую далёка адгані́ ад мяне́ праз Тваі́х А́нгелаў; каб я благаслаўля́ў імя́ Тваё свято́е, і праслаўля́ў, і сла́віў Прачы́стую Багаро́дзіцу Мары́ю, Яку́ю Ты даў нам, грэ́шным, для засту́пніцтва; прымі́ ж Тую, што мо́ліцца за нас; бо ве́даю, што Яна перайма́е Тваё чалавекалю́бства і малі́цца не перастае́. Яе засту́пніцтвам, і Пачэ́снага Крыжа́ знаме́ннем, і дзе́ля ўсіх святы́х Тваі́х убо́гую душу́ маю́ зберажы́, Іісу́се Хрысце́, Бо́жа наш, бо Ты Святы́ і найбо́льш прасла́ўлены на ве́кі. Амі́нь.

What shall I offer Thee, or what shall I give Thee, O greatly-gifted, immortal King, O compassionate Lord Who lovest mankind, for though I have been slothful in pleasing Thee, and have done nothing good, Thou has led me to the close of this day that is past, and established the conversion and salvation of my soul. Be merciful to me a sinner, bereft of every good deed, raise up my fallen soul which hath become defiled by countless sins, and take away from me every evil thought of this visible life. Forgive my sins, O Only Sinless One, in which I have sinned against Thee this day, known or unknown, in word, and deed, and thought, and in all my senses. Do Thou Thyself protect and guard me from every opposing circumstance, by Thy Divine Authority and power and inexpressible love for mankind. Blot out, O God, Blot out the multitude of my sins. Be pleased, O Lord, to deliver me from the net of the evil one, and save my passionate soul, and overshadow me with the light of Thy countenance when thou shalt come in glory; and cause me, uncondemned now, to sleep a dreamless sleep, and keep Thy servant untroubled by thoughts, and drive away from me all satanic deeds; and enlighten for me the eyes of my heart with understanding, lest I sleep unto death. And send me an angel of peace, a guardian and guide of my soul and body, that he may deliver me from mine enemies; that, rising from my bed, I may offer Thee prayers of thanksgiving. Yea, O Lord, hearken unto me, Thy sinful and wretched servant, in confession and conscience; grant me, when I arise, to be instructed by Thy sayings; and through Thine angels cause demonic despondency to be driven far from me: that I may bless Thy holy name, and glorify and extol the most pure Theotokos Mary, whom Thou hast given to us sinners as a protectress, and accept her who prayeth for us. For I know that she exemplifieth Thy love for mankind and prayeth for us without ceasing. Through her protection, and the sign of the precious cross, and for the sake of all Thy saints, preserve my wretched soul, O Jesus Christ our God: for holy art Thou, and most glorious forever. Amen.

Малітва 5-я
Prayer V

Го́спадзі Бо́жа наш, у чым я саграшы́ў у гэ́ты дзень сло́вам, учы́нкам і ду́мкаю, Ты, як До́бры і Чалавекалю́бны, праба́ч мне. Спако́йны сон і ціхамі́рны пада́й мне. Ангела Твайго́ ахо́ўніка пашлі́, каб ён ахіна́ў і аберага́ў мяне ад уся́кага зла, бо Ты — ахо́ўнік душ і цел на́шых, і Табе́ сла́ву ўзно́сім — Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

O Lord our God, as Thou art good and the Lover of mankind, forgive me wherein I have sinned today in word, deed, and thought. Grant me peaceful and undisturbed sleep; send thy guardian angel to protect me from all evil. For Thou art the Guardian of our souls and bodies, and unto Thee do we send up glory: to the + Father, and to the Son, and to the Holy Spirit, now and ever, and unto the ages of ages. Amen.

Малітва 6-я
Prayer VI

Го́спадзі, Бо́жа наш, у Яко́га мы ве́руем і Чыё імя́ больш за ўся́кае імя́ прызыва́ем, пада́й нам пры адыхо́дзе да сну палёгку для душы́ і це́ла і засцеражы́ нас ад уся́кага летуце́ння і ад бру́днай сладастра́снасці; спыні́ памкне́нне страсце́й, пагасі́ по́лымя пажа́днасці цяле́снай. Дай нам захо́ўваць цнатлі́васць ва ўчы́нках і ў сло́вах; каб, право́дзячы дабрадзе́йнае жыццё, мы не пазба́віліся абяца́ных Тваіх дабро́т, бо Ты благаславёны на ве́кі. Амі́нь.

O Lord our God, in Whom we believe, and Whose Name we invoke above every name, grant us, as we go to sleep, relaxation of soul and body, and keep us from all dreams, and dark pleasures; stop the onslaught of the passions and quench the burnings that arise in the flesh. Grant us to live chastely in deed and word, that we may obtain a virtuous life, and not fall away from thy promised blessings; for blessed art Thou forever. Amen.

Малітва святога Іаана Залатавуста
Prayer VII, of St. John Chrysostom

(24 малітвы, па колькасці гадзін дня і ночы)

1. Го́спадзі, не пазба́ў мяне́ нябе́сных Тваі́х дабро́т.

2. Го́спадзі, збаў мяне ад ве́чных мук.

3. Го́спадзі, ро́зумам ці ду́мкаю, сло́вам ці ўчы́нкам саграшы́ў я, праба́ч мне.

4. Го́спадзі, збаў мяне́ ад ўся́кага няве́дання і забыцця́, і маладу́шнасці, і скамяне́лае нячу́ласці.

5. Го́спадзі, збаў мяне ад уся́кае спаку́сы.

6. Го́спадзі, прасвятлі́ маё сэ́рца, азмро́чанае ліхо́ю пажа́днасцю.

7. Го́спадзі, я, як чалаве́к, саграшы́ў, Ты ж, як Бог шчо́дры, памі́луй мяне, ба́чачы не́мач душы́ маёй.

8. Го́спадзі, пашлі́ благада́ць Тваю ў дапамо́гу мне, каб я прасла́віў імя́ Тваё свято́е.

9. Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, запішы мяне́, раба́ Твайго́, у кні́зе жыцця́ і пада́й мне до́бры скон.

10. Го́спадзі Бо́жа мой, хоць я і нічо́га до́брага не зрабіў пе́рад Табо́ю, але дай мне па благада́ці Тваёй пакла́сці до́бры пача́так.

11. Го́спадзі, акрапі́ сэ́рца маё расо́ю благада́ці Тваёй.

12. Го́спадзі не́ба і зямлі́, памяні́ мяне́, грэ́шнага раба́ Твайго́, мярзо́тнага і нячы́стага, у Ца́рстве Тваі́м. Амі́нь.

-

1. Го́спадзі, у пакая́нні прымі́ мяне́.

2. Го́спадзі, не пакі́нь мяне.

3. Го́спадзі, не ўвядзі́ мяне ў напа́сць.

4. Го́спадзі, дай мне ду́мку до́брую.

5. Го́спадзі, дай мне слёзы, і па́мяць пра смерць, і замілава́нне.

6. Го́спадзі, дай мне жада́нне спавяда́цца ў граха́х маіх.

7. Го́спадзі, дай мне пако́рлівасць, цнатлі́васць і паслухмя́насць.

8. Го́спадзі, дай мне цярпе́нне, велікаду́шнасць і лаго́днасць.

9. Го́спадзі, усялі ў мяне ко́рань дабра́ — страх Твой — у сэ́рца маё.

10. Го́спадзі, спадо́бі мяне любі́ць Цябе усёю душо́ю маёю і ро́зумам і выко́нваць ва ўсім во́лю Тваю́.

11. Го́спадзі, ахава́й мяне́ ад ліхі́х* людзе́й, і ад дэ́манаў, і ад страсце́й, і ад уся́кае і́ншае ненале́жнае рэ́чы.

12. Го́спадзі, Ты ве́даеш, што ро́біш Ты, як жада́еш, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ і ўва мне, грэ́шным, бо Ты благаславёны на ве́кі. Амі́нь.

1. O Lord, deprive me not of Thy heavenly good things.
2. O Lord, deliver me from the eternal torments.
3. O Lord, if I have sinned in mind or deed, forgive me.
4. O Lord, deliver me from all ignorance, forgetfulness, faintheartedness, and stony insensibility.
5. O Lord, deliver me from every temptation.
6. O Lord, enlighten my heart which evil desire hath darkened.
7. O Lord, as a man I have sinned, but do Thou, as the compassionate God, have mercy on me, seeing the infirmity of my soul.
8. O Lord, send Thy grace to my help, that I may glorify Thy holy name.
9. O Lord Jesus Christ, write me Thy servant in the Book of Life, and grant me a good end.
10. O Lord my God, even though I have done nothing good in Thy sight, yet grant me by Thy grace a good beginning.
11. O Lord, sprinkle into my heart the dew of Thy grace.
12. O Lord of heaven and earth, remember me Thy sinful servant, shameful and unclean, in Thy Kingdom, Amen.

1. O Lord, accept me in penitence.
2. O Lord, forsake me not.
3. O Lord, lead me not into temptation.
4. O Lord, grant me good thoughts.
5. O Lord, grant me tears, and remembrance of death, and compunction.
6. O Lord, grant me the thought of confessing my sins.
7. O Lord, grant me humility, chastity, and obedience.
8. O Lord, grant me patience, courage, and meekness.
9. O Lord, implant in me the root of good, Thy fear in my heart.
10. O Lord, vouchsafe me to love Thee with all my soul and thoughts, and in all things to do Thy will.
11. O Lord, protect me from evil men, and demons, and passions, and from every other unseemly thing.
12. O Lord, Thou knowest that Thou doest as Thou wilt: Thy will be done also in me a sinner; for blessed art Thou unto the ages. Amen.

Or briefly:
Guard me, O Lord, by the power of Thy holy and life-giving Cross, and keep me from all evil.

Малітва 8-я, да Госпада нашага Іісуса Хрыста
Prayer VIII, to our Lord Jesus Christ

Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, дзе́ля найпачэ́снейшай Ма́ці Тваёй, і бяспло́тных Тваі́х А́нгелаў, а такса́ма Праро́ка, Прадце́чы і Хрысці́целя Твайго́, боганатхнёных апо́сталаў, све́тлых і сла́ўных перамо́гамі му́чанікаў, прападо́бных і багано́сных айцо́ў і па малі́твах ўсіх святы́х збаў мяне́ ад цяпе́рашняга напа́ду дэ́манскага. О, Го́спадзі мой і Тво́рца, Ты не хо́чаш сме́рці грэ́шніка, а хо́чаш, каб ён перамяні́ўся і жыў; зрабі́ пераме́ну і ўва мне, акая́нным і недасто́йным; вы́мі мяне́ з па́шчы згу́бнага зме́я, гато́вага паглыну́ць мяне́ і зве́сці жывы́м у пе́кла. О, Го́спадзі мой, уце́ха мая́, Ты дзе́ля мяне́, няшча́снага, у тле́нную плоць адзе́ўся, вы́звалі мяне́ з бяды́ і пада́й уце́ху няшча́снай душы́ маёй. Натхні́ сэ́рца маё выко́нваць нака́зы Твае́, і пакі́нуць нядо́брыя спра́вы, і атрыма́ць блажэ́нства Тваё; на Цябе́, Го́спадзі, я спадзяю́юся, таму́ спасі́ мяне́.

O Lord Jesus Christ, Son of God, for the sake of Thy most honorable Mother, and Thy bodiless angels, Thy Prophet and Forerunner and Baptist, the God-Inspired apostles, the radiant and victorious martyrs, the holy and God-bearing fathers, and through the intercessions of all the saints, deliver me from the besetting presence of the demons. Yea, my Lord and Creator, Who desirest not the death of a sinner, but rather that he be converted and live, grant conversion also to me, wretched and unworthy; rescue me from the mouth of the pernicious serpent who is yawning to devour me and take me down to hades alive. Yea, my Lord, my Comfort, Who for my miserable sake wast clothed in corruptible flesh, draw me out of misery, and grant comfort to my miserable soul. Implant in my heart to fulfill Thy commandments, and to forsake evil deeds, and to obtain Thy blessings; for in Thee, O Lord, have I hoped, save me.

Малітва 9-я, да Прасвятой Багародзіцы, Пятра Студзійскага
Prayer IX, of St. Peter the Studite, to the Most Holy Theotokos

Да Цябе́, Прачы́стай Бо́жай Ма́ці, прыпада́ючы, я, акая́нны, малю́ся: Ты ве́даеш, Цары́ца, што я безупы́нна грашу́ і гняўлю́ Сы́на Твайго́ і Бо́га майго́, і хаця́ шматразо́ва ка́юся, але лжы́вым перад Бо́гам ака́зваюся, і ка́юся са стра́хам: ці не паразі́ць мяне́ ўжо Гаспо́дзь, а по́тым зноў то́е са́мае раблю́; ве́даючы гэ́та, Улады́чыца мая́ Спада́рыня Багаро́дзіца, малю́, каб Ты памі́лавала, каб умацава́ла і до́брае рабі́ць каб дапамагла́ мне. Бо Ты ве́даеш, Улады́чыца мая́ Багаро́дзіца, што я ца́лкам ненаві́джу мае́ ліхі́я ўчы́нкі і ўсім разуме́ннем люблю́ зако́н Бо́га майго́; але не ве́даю, Спада́рыня Прачы́стая, чаму́ я люблю́ то́е, што ненаві́джу, і ад до́брага адступа́ю. Не дапуска́й, Прачы́стая, каб мая́ во́ля здзяйсня́лася, бо няго́дная яна́, а няха́й бу́дзе во́ля Сы́на Твайго́ і Бо́га майго́: няха́й Ён мяне́ спасе́ і наста́віць на ро́зум, і дасць благада́ць Свято́га Ду́ха, каб ад гэ́тага ча́су я пакі́нуў ліхі́я спра́вы і дале́й жыў па за́паведзях Сы́на Твайго́, Яко́му нале́жыць уся́кая сла́ва, паша́на і ўла́да з Беспача́тным Яго́ Айцо́м, і Прасвяты́м, і До́брым, і Жыватво́рчым Яго́ Ду́хам цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

To thee, O most pure Mother of God, I, a wretched one, falling down, pray: Thou knowest, O Queen, that I sin without ceasing and anger thy Son and my God. And though I repent many times, I am found a liar before God; and I repent with trembling, lest the Lord smite me, and yet again I do the same things. Knowing these things, O my Lady, Sovereign Lady Theotokos, I pray thee to have mercy, to strengthen me, and to grant me to do good works. For thou knowest, O my Lady Theotokos, that I utterly hate my evil works, and with all my thought I love the law of my God; but I know not, O Sovereign Lady, whence it is that I love the things I hate, and I turn away from what is good. Permit not my will to be done, O All-pure One, for it is not pleasing to God; but let the will of thy Son and my God be done, that He may save me and enlighten me and give me the grace of the Holy Spirit, that from henceforth I may cease to do evil, and that the rest of my life I may live in the command of thy Son, to Whom belongeth all glory, honor and dominion, with His unoriginate Father, and His Most-holy and good and life-creating Spirit, now and ever, and unto the ages of ages. Amen.

Малітва 10-я, да Прасвятой Багародзіцы
Prayer X, to the Most Holy Theotokos

До́брага Цара́ До́брая Ма́ці, Прачы́стая і Благаславе́нная Багаро́дзіца Мары́я, мі́ласць Сы́на Твайго́ і Бо́га на́шага пашлі́ на паку́тную маю́ душу́ і Тваі́мі малі́твамі скіру́й мяне́ на до́брыя спра́вы, каб аста́тні час жыцця́ майго́ я пражы́ў беззага́нна і з Тваёй дапамо́гай знайшо́ў рай, Багаро́дзіца Дзева, адзі́ная Чы́стая і Благаславе́нная.

O good Mother of the Good King, most pure and blessed Theotokos Mary, do thou pour out the mercy of thy Son and our God upon my passionate soul, and by Thine intercessions guide me unto good works, that I may pass the remaining time of my life without blemish, and attain paradise through thee, O Virgin Theotokos, who alone art pure and blessed.

Малітва 11-я, да святога Ангела ахоўніка
Prayer XI, to the Holy Guardian Angel

А́нгеле Хрысто́ў, ахо́ўнік мой святы́ і апяку́н душы́ і це́ла майго́, усё мне праба́ч, чым я саграшы́ў ў гэ́ты дзень, і ад уся́кай хі́трасці во́рага, які су́праць мяне́ ідзе́, збаў мяне́, каб нія́кім грахо́м не ўгняві́ў я Бо́га майго́; малі́ся ж за мяне́, грэ́шнага і недасто́йнага раба́, каб зрабі́ць мяне́ дасто́йным до́брасці і мі́ласці Усесвято́е Тро́іцы, і Ма́ці Го́спада майго́ Іісу́са Хрыста́, і ўсіх святы́х. Амі́нь.

O Angel of Christ, my holy guardian and protector of my soul and body, forgive me all wherein I have sinned this day, and deliver me from all opposing evil of mine enemy lest I anger my God by any sin. Pray for me, a sinful and unworthy servant, that thou mayest show me forth worthy of the kindness and mercy of the All-holy Trinity, and of the Mother of my Lord Jesus Christ, and of all the saints. Amen.

Кандак Багародзіцы
Kontakion to the Theotokos, 8th Tone

Табе́, найвышэ́йшай Ваяво́дзе, у го́нар перамо́гі мы, зба́ўленыя ад бед рабы́ Твае́, Багаро́дзіца, падзя́ку ўзно́сім; Ты ж, ма́ючы моц неперамо́жную, ад уся́кіх нас бед вызваля́й, каб мы ўскліка́лі да Цябе́: ра́дуйся, Няве́ста, Яка́я застала́ся Дзе́ваю.

Найслаўне́йшая Вечнадзе́ва, Ма́ці Хрыста́ Бо́га, прынясі́ на́шу малі́тву Сы́ну Твайму́ і Бо́гу на́шаму, каб Ён спас праз Цябе́ ду́шы на́шы.

Усё спадзява́нне маё на Цябе́ ўсклада́ю, Ма́ці Бо́жая, захава́й мяне́ пад по́крывам Тваі́м.

Багаро́дзіца Дзе́ва, не пагарджа́й мно́ю грэ́шным, які патрабу́е Тваёй дапамо́гі і Твайго́ засту́пніцтва, бо на Цябе́ спадзяе́цца душа́ мая́, і памі́луй мяне́.

To thee the Champion Leader, we thy servants dedicate a feast of victory and thanksgiving, as ones rescued out of sufferings, O Theotokos; but as thou art one with might which is invincible, from all dangers that can be, do thou deliver us, that we may cry to thee: Rejoice, thou Bride unwedded!

Most glorious Ever-Virgin, Mother of Christ God, present our prayer to thy Son and our God, that through thee our souls may be saved.

All my hope I place in thee, O Mother of God: keep me under thy protection.

O Virgin Theotokos, disdain not me a sinner, needing thy help and thy protection, and have mercy on me, for my soul hath hoped in thee.

Малітва святога Іаанікія
Prayer of St. Joannicius

Спадзява́нне маё — Айце́ц, прыста́нішча маё — Сын, по́крыва маё — Дух Святы́; Тро́іца Свята́я, сла́ва Табе́.

My hope is the Father, my refuge is the Son, my protection is the Holy Spirit: O Holy Trinity, glory to Thee.

Заканчэнне малітваў
Conclusion of Prayers

Дасто́йна ёсць сапраўды́ ўблажа́ць Цябе́, Багаро́дзіцу, заўжды́ Блажэ́нную і Найчысце́йшую, і Ма́ці Бо́га на́шага. Пачэ́снейшую за Херуві́маў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафі́маў, што непару́шанаю нарадзі́ла Бо́га Сло́ва, І́сную Багаро́дзіцу, Цябе́ веліча́ем.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы)

Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, дзе́ля малі́тваў Прачы́стае Твае́ Ма́ці, прападо́бных і багано́сных айцо́ў на́шых і ўсіх святы́х памі́луй нас. Амі́нь.

It is truly meet to bless thee, the Theotokos, ever-blessed and most blameless and Mother of our God. More honorable than the Cherubim, and beyond compare more glorious than the Seraphim, who without corruption gavest birth to God the Word, the very Theotokos, thee do we magnify.

Glory to the Father, and to the Son, and to the Holy Spirit, both now and ever, and unto the ages of ages. Amen.

Lord have mercy. Thrice.

O Lord, bless.

Through the prayers of our Holy Fathers, O Lord Jesus Christ, have mercy on us and save us. Amen.

Малітва святога Іаана Дамаскіна
Prayer of St. John Damascene

Уладару́ Чалавекалю́бны, ці не цяпе́р ужо́ ло́жа гэ́тае мне бу́дзе труно́ю? Ці няшча́сную маю́ душу́ Ты асвятлі́ш яшчэ́ святло́м дня? Вось, труна́ перада мно́ю стаі́ць; вось, смерць чака́е мяне́. Суда Твайго́, Го́спадзі, я баю́ся, і му́кі бяско́нцай, але зла рабі́ць не перастаю́: Цябе́, Го́спада Бо́га майго́, я заўжды́ гняўлю́, і Прачы́стую Тваю́ Ма́ці, і ўсе Нябе́сныя сі́лы, і свято́га А́нгела ахо́ўніка майго́. Ве́даю, Го́спадзі, што нява́рты я чалавекалю́бства Твайго́, а ва́рты ўсяля́кага асуджэ́ння і му́кі. Але, Го́спадзі, хачу́ я ці не хачу́ — спасі́ мяне́. Бо калі пра́ведніка Ты спасе́ш, няма́ тут нічо́га вялі́кага, і калі чы́стага памі́луеш, няма́ нічо́га дзі́ўнага, бо яны́ ва́ртыя мі́ласці Тваёй. А вось на мне грэ́шным праяві́ дзі́ўную мі́ласць Тваю́, у гэ́тым пакажы́ чалавекалю́бства Тваё, і няха́й мая́ зага́ннасць не перавы́сіць Тваёй невымо́ўнай до́брасці і міласэ́рнасці, і як Ты хо́чаш, так упара́дкуй жыццё маё.

Pointing to thy bed, say:
O Master, Lover of mankind, is this bed to be my coffin, or wilt Thou enlighten my wretched soul with another day? Behold, the coffin lieth before me; behold, death confronteth me. I fear, O Lord, Thy judgment and the endless torments, yet I cease not to do evil. My Lord God, I continually anger Thee, and Thy most pure Mother, and all the heavenly powers, and my holy Guardian Angel. I know, O Lord, that I am unworthy of Thy love for mankind, but am worthy of every condemnation and torment. But, O Lord, whether I will it or not, save me. For to save a good man is no great thing, and to have mercy on the pure is nothing wonderful, for they are worthy of Thy mercy; but on me, a sinner, show the wonder of Thy mercy; in this reveal Thy love for mankind, lest my wickedness prevail over Thine inexpressible goodness and mercy; and order my life as Thou wilt.

Малітвы з паклонамі

Потым, кланяючыся да зямлі, кажы:

Кла́няюся Табе́, Прасвята́я Тро́іца, Адзінасу́тная, Жыватво́рчая і Нераздзе́льная, О́йча, і Сы́не, і Святы́ Ду́ху: ве́рую ў Цябе́ і, вызнаючы́, сла́ўлю, дзя́кую, шану́ю, высо́ка ўзно́шу Цябе́ і малю́: памі́луй мяне́, няго́днага раба́ Твайго́. (Тройчы. Тры паклоны)

Кла́няюся Табе́, Прасвята́я Багаро́дзіца; Наро́джаным Табо́ю Ты паказа́ла нам святло́ і́сціннае, Цары́ца не́ба і зямлі́, Надзе́я безнадзе́йных, Памо́чніца няду́жым і Хада́йніца за ўсіх грэ́шных. Ты мяне́ ахава́й і абарані́ ад усіх бед і няста́ч душэ́ўных і цяле́сных, і будзь мне, малю́ся, засту́пніцай усясі́льнымі Тваі́мі малі́твамі. (Паклон)

Прасвята́я Улады́чыца Багаро́дзіца, прымі́ гэ́тае мало́е мале́нне і прынясі́ яго́ Сы́ну Твайму́ і Бо́гу на́шаму, каб Ён спас і прасвятлі́ў дзе́ля Цябе́ ду́шы на́шы. (Паклон)

Усе нябе́сныя чыны́ — Серафі́мы, Херуві́мы, Прасто́лы, Гаспо́дствы, Сі́лы, Ула́ды, Нача́льствы, Арха́нгелы і А́нгелы — малі́цеся Бо́гу за мяне́, грэ́шнага; я малю́ся і ўмаля́ю вас. (Паклон)

Святы́ вялі́кі Іаа́не, Праро́к, Прадце́ча і Хрысці́целю Гаспо́дні, які́ паку́таваў дзе́ля Хрыста́ і набы́ў адва́гу да Уладара́, памалі́ся за мяне́, грэ́шнага, каб я спа́сся Тваі́мі малі́твамі. (Паклон)

Святы́я Бо́жыя апо́сталы, праро́кі, му́чанікі, свяці́целі, по́снікі, прападо́бныя, пра́ведныя, пустэ́льнікі, чарнары́зцы, патрыя́рхі і ўсе святы́я, які́я паку́тавалі дзе́ля Хрыста́ і набылі́ адва́гу да Уладара́, малі́цеся за мяне́, грэ́шнага, каб я спа́сся ва́шымі малі́твамі. (Паклон)

Святы́ Іаа́не Залатаву́сты з Васі́ліем Вялі́кім, Грыго́рыем Багасло́вам і Цудатво́рцам Мікала́ем, і з ўсімі святы́мі іера́рхамі, памажы́це і памі́луйце мяне́ малі́твамі і засту́пніцтвам ва́шым перад Бо́гам. (Паклон)

Святы́я свяці́целі ру́скія Міхаі́ле, Пётра, Аляксі́е, Іо́на, Філі́пе і Ермаге́не са святы́мі цудатво́рцамі і паку́тнікамі, ру́скімі князя́мі Рама́нам і Даві́дам, і са святы́м роўнаапо́стальным кня́зем Уладзі́мірам, малі́це Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)

Прападо́бныя і багано́сныя айцы́ на́шы Анто́ніе і Феадо́сіе, Яўфі́міе, Феакці́сце, Са́ва, Ану́фрые, Варсано́фіе, Паі́сіе, Па́ўле Про́сты, Марк і ўсе прападо́бныя, малі́це Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)

Усе святы́я жанчы́ны — мірано́сіцы, му́чаніцы, прападо́бныя і дзе́вы, які́я Хрысту́ дасто́йна паслужы́лі, са свято́ю вялікаму́чаніцаю Варва́раю, малі́це Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)

Неперамо́жная і Бажэ́ственная сі́ла Пачэ́снага і Жыватво́рнага Крыжа́ Гаспо́дняга, не пакі́нь мяне́, грэ́шнага, а сі́лаю тваёю ахава́й мяне́ ад уся́кае спаку́сы, душэ́ўнае і цяле́снае. (Паклон)

Прачы́стая Улады́чыца Багаро́дзіца, спадзява́нне ўсіх хрысція́н, пако́лькі і́ншага спадзява́ння і надзе́і няма́ ў мяне́, акрамя́ Цябе́, Найчысце́йшая Улады́чыца мая́ Спада́рыня Багаро́дзіца, Ма́ці Хрыста́, Бо́га майго́: таму́ памі́луй і збаў мяне́ ад усіх бед маі́х і ўмалі́ мі́ласцівага Сы́на Свайго́ і Бо́га майго́, каб Ён памі́лаваў акая́нную душу́ маю́ і зба́віў мяне́ ад ве́чных мук, і спадо́біў мяне́ Ца́рства Свайго́. (Паклон)

Святы́ А́нгеле, ахо́ўнік мой, ахіні́ мяне́ кры́ламі тваёй до́брасці і адгані́ ад мяне́ ўся́кае ліхо́е дэ́манскае ўздзе́янне, і малі́ Бо́га за мяне́, грэ́шнага. (Паклон)

Малітвы перад сном
And before thou liest down in bed, say:

Прасвятлі́ во́чы мае́, Хрысце́ Бо́жа, каб я ніко́лі не засну́ў смяро́тным сном, каб ніко́лі не сказа́ў во́раг мой: я перасі́ліў яго́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Засту́пнікам душы́ маёй будзь, Бо́жа, бо я хаджу́ пасяро́д па́стак мно́гіх; вы́звалі мяне́ з іх і спасі́ мяне́, До́бры, бо Ты Чалавекалю́бны.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Найслаўне́йшую Бо́жую Маці і Свяце́йшую за святы́х А́нгелаў бу́дзем нязмо́ўкла апява́ць сэ́рцам і ву́снамі, вызнаючы́ Яе́ Багаро́дзіцай, бо Яна́ сапраўды́ нарадзі́ла нам Бо́га ўцяле́сненага і мо́ліцца безупы́нна за ду́шы на́шы.

Enlighten mine eyes, O Christ God, lest I sleep in death, and lest mine enemy say: I have prevailed over him.
Glory to the Father, and to the Son, and to the Holy Spirit.
Be my soul's Defender, O God, for I step over the snares of many. Deliver me from them and save me, O Good One, for Thou art the Lover of mankind.
Both now and ever, and unto the ages of ages. Amen.
Most glorious Mother of God, more holy than the holy Angels, we praise thee with heart and voice, confessing thee to be the Theotokos, for thou didst truly bring forth God incarnate, and thou prayest without ceasing for our souls.

Малітва Пачэснаму Крыжу
Prayer to the Honorable Cross

Перахрысціся і гавары малітву Пачэснаму Крыжу:

Няха́й уваскрэ́сне Бог і рассе́юцца во́рагі Яго́, і няха́й бягу́ць ад аблі́чча Яго́ ты́я, хто ненаві́дзіць Яго́. Як зніка́е дым, так няха́й зні́кнуць; як растае́ воск ад агню́, так няха́й згі́нуць дэ́маны пе́рад аблі́ччам тых, хто лю́біць Бо́га і асяня́е сябе́ знаме́ннем Крыжа́ і ра́дасна прамаўля́е: ра́дуйся, Найпачэ́снейшы і Жыватво́рны Крыж Гаспо́дні, ты праганя́еш дэ́манаў сі́лаю на табе́ распя́тага Го́спада на́шага Іісу́са Хрыста́, Які сышо́ў у пе́кла і зні́шчыў сі́лу дыя́вала, і даў нам цябе́, Крыж Свой Пачэ́сны, для прагна́ння ўся́кага супаста́та. О, Найпачэ́снейшы і Жыватво́рны Крыж Гаспо́дні! Дапамага́й мне са Свято́ю Спада́рыняю Дзе́ваю Багаро́дзіцаю і з усі́мі святы́мі на ве́кі. Амі́нь.

Або коратка:

Засцеражы́ мяне́, Го́спадзі, сі́лаю Пачэ́снага і Жыватво́рнага Твайго́ Крыжа́ і захава́й мяне́ ад уся́кага зла.

Let God arise, and let His enemies be scattered; and let those who hate Him flee from His face. As smoke vanisheth, let them vanish; as wax melteth before the fire, so let the demons perish from the presence of those who love God and who sign themselves with the sign of the cross and say in gladness: Rejoice, most honorable and life-giving Cross of the Lord, for thou drivest away the demons by the power of our Lord Jesus Christ Who was crucified on thee, Who went down to Hades and trampled on the power of the devil, and gave us thee, His honorable Cross, for the driving away of every adversary. O most honorable and life-giving Cross of the Lord, help me, together with the holy Sovereign Lady, the Virgin Theotokos, and with all the Saints, unto the ages. Amen.

Малітва

Асла́б, адпусці́, праба́ч, Бо́жа, праві́ны на́шы, во́льныя і міжво́льныя, зро́бленыя ў сло́вах і ўчы́нках, свядо́ма і несвядо́ма, удзе́нь і ўначы́, ро́зумам і ду́мкаю, — усё нам праба́ч, як До́бры і Чалавекалю́бны.

Малітва
Prayer

Ненаві́снікам і крыўдзі́целям на́шым праба́ч, Го́спадзі Чалавекалю́бны. Дабрачы́нцам дабро́ ўчыні́. Брата́м і сваяка́м на́шым задаво́ль іх прашэ́нні, які́я вяду́ць да спасе́ння, і дай ім жыццё ве́чнае. Няду́жых наве́дай і ацале́нне ім дай. Ты́мі, што на мо́ры, кіру́й. Падаро́жным спадаро́жнічай. Правасла́ўным хрысція́нам дапамажы́ ў барацьбе́. Тым, хто слу́жыць нам і мі́луе нас, грахо́ў адпушчэ́нне дай. Тых, што запаве́далі нам, недасто́йным, малі́цца за іх, памі́луй па вялі́кай Тваёй мі́ласці. Памяні́, Го́спадзі, ране́й спачы́лых айцо́ў і брато́ў на́шых і ўпако́й іх там, дзе ззя́е святло́ аблі́чча Твайго́. Памяні́, Го́спадзі, брато́ў на́шых паланёных і вы́звалі іх ад уся́кае бяды́. Памяні́, Го́спадзі, ахвярада́ўцаў і дабрачы́нцаў у святы́х Тваі́х цэ́рквах, задаво́ль іх прашэ́нні, які́я вяду́ць да спасе́ння, і дай ім жыццё ве́чнае. Памяні, Го́спадзі, і нас, прыгне́чаных, і грэ́шных, і недасто́йных рабо́ў Тваіх, і прасвятлі́ наш ро́зум святло́м пазна́ння Цябе́, і скіру́й нас на шлях за́паведзяў Тваі́х па малі́твах Прачы́стай Улады́чыцы на́шай Багаро́дзіцы і Вечнадзе́вы Мары́і і ўсіх Тваі́х святы́х, бо Ты благаславёны на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Forgive, O Lord, Lover of mankind, them that hate and wrong us. Do good to them that do good. Grant our brethren and kindred their saving petitions and eternal life; visit the sick and grant them healing. Guide those at sea. Travel with travelers. Fight alongside the Orthodox Christians. To those who serve and pity us, grant remission of sins. Upon those who have charged us, the unworthy, to pray for them, have mercy according to Thy great mercy. Remember, O Lord, our fathers and brethren who have fallen asleep before us, and grant them rest where the light of Thy countenance shineth. Remember, O Lord, our brethren in captivity, and deliver them from every misfortune. Remember, O Lord, those who bear fruit and do good works in Thy holy churches, and grant them their saving petitions and eternal life. Remember also, O Lord, us Thy lowly and sinful and unworthy servants, and enlighten our minds with the light of Thy knowledge, and guide us in the way of Thy commandments; through the intercessions of our most pure Lady, the Theotokos and Ever-Virgin Mary, and of all Thy Saints; for blessed art Thou unto the ages of ages. Amen.

Спавяданне грахоў штодзённае
Daily Confession of Sins

Спавяда́ю Табе́, Го́спаду Бо́гу майму́ і Тварцу́, у Свято́й Тро́іцы Адзі́наму, сла́вімаму і пакланя́емаму Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, усе́ мае́ грахі́, якія зрабі́ў я ва ўсе дні жыцця́ майго́, і ў ко́жную гадзі́ну, і ў цяпе́рашні час, і ў міну́лыя дні і но́чы, учы́нкам, сло́вам, ду́мкаю, аб'ядзе́ннем, п`я́нствам, тайнаядзе́ннем, пустасло́ўем, марко́таю, ляно́таю, пярэ́чаннем, непаслухмя́насцю, паклёпамі, асуджэ́ннем, нядба́йнасцю, самалю́бствам, сква́пнасцю, крадзяжа́мі, падма́нам, атрыма́ннем нячы́стых прыбы́ткаў, ха́барніцтвам, хці́васцю, за́йздрасцю, гне́вам, злапа́мятнасцю, няна́вісцю, карысталю́бствам і ўсі́мі маі́мі пачу́ццямі: зро́кам, слы́хам, ню́хам, сма́кам, до́тыкам і і́ншымі маі́мі граха́мі, як душэ́ўнымі, так і цяле́снымі, які́мі я Цябе́, Бо́га майго́ і Тварца́, угняві́ў і блі́жняга майго́ пакры́ўдзіў; шкаду́ючы аб гэ́тым, я прызнаю́ сябе́ вінава́тым пе́рад Табо́ю, Бо́гам маі́м, і ма́ю жада́нне пака́яцца; то́лькі, Го́спадзі Бо́жа мой, памажы́ мне, са слязьмі́ пако́рліва малю́ Цябе́; міну́лыя саграшэ́нні мае́ міласэ́рнасцю Тваёю праба́ч мне і вы́звалі ад усіх іх, што я вы́казаў пе́рад Табо́ю, бо Ты До́бры і Чалавекалю́бны.

I confess to Thee, my Lord, God and Creator, to the One glorified and worshipped in Holy Trinity, to the Father, Son and Holy Spirit, all my sins which I have committed all the days of my life, at every hour, in the present and in the past, day and night, in thought, word and deed; by gluttony, drunkenness, secret eating, idle talking, despondency, indolence, contradiction, neglect, aggressiveness, self love, hoarding, stealing, lying, dishonesty, curiosity, jealousy, envy, anger, resentment, and remembering wrongs, hatred, mercenariness; and by all my senses: sight, hearing, smell, taste, touch; and all other sins, spiritual and bodily, through which I have angered Thee, my God and Creator, and caused injustice to my neighbors. Sorrowing for this, but repenting, I stand guilty before Thee, my God. Only help me, my Lord and God, I humbly pray Thee with tears. Forgive my past sins by Thy mercy, and absolve me from all I have confessed in Thy presence, for Thou art good and the Lover of mankind.

Калі адыходзіш да сну
When lying down to sleep, say:

Калі адыходзіш да сну, гавары:

У ру́кі Твае́, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа мой, аддаю́ дух мой. Ты ж мяне благаславі́, Ты мяне́ памі́луй і жыццё ве́чнае дай мне. Амі́нь.

Into Thy hands, O Lord Jesus Christ, my God, I commend my spirit. Bless me, have mercy on me, and grant me eternal life. Amen.