|
Малітва за хворага
|
Молитва за недужих
|
|
Улады́ка Уседзяржы́целю, Святы́ Цару́, Ты кара́еш, але́ не ўмярцвля́еш, падтры́мліваеш тых, хто па́дае, і тых, хто ўпаў, падыма́еш, цяле́сныя паку́ты чалаве́чыя ацаля́еш. Мо́лімся Табе́, Бо́жа наш, наве́дай Тваёю мі́ласцю раба́ Твайго́ (імя), які́ паку́туе не́маччу, дару́й яму́ ўсяля́кае саграшэ́нне, во́льнае і міжво́льнае. Го́спадзі! Пашлі́ з нябёс ацаля́ючую сі́лу Тваю́, дакрані́ся да яго́ це́ла, пагасі́ ў ім гара́чку, спыні́ паку́ты і ацалі́ ўсяля́кую ў ім не́мач; будзь урачо́м раба́ Твайго́ (імя) і падымі́ яго́ з ло́жа хваро́бы, з ло́жа паку́ты цэ́лым і зусі́м здаро́вым; зрабі́ яго́ здо́льным дагаджа́ць Царкве́ Тваёй і выко́нваць во́лю Тваю́. Бо ў Тваёй ула́дзе мі́лаваць і спаса́ць нас, Бо́жа наш, і мы ўзно́сім Табе́ сла́ву — Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |