|
Пісня 9
|
Песня 9
|
|
Ірмос: Безпочаткового Батька Син, Бог і Господь, воплотившись від Діви, нам явився затьмарених просвітити, зібрати розсіяних. Тому ми всіма оспівувану Богородицю величаємо. Приспів: Серце чисте створи в мені, Боже, і духа правди віднови в нутрі моєму. Це Христос, споживіть і побачите: Господь, Котрий заради нас приніс Себе Єдиного в жертву Отцю Своєму колись, завжди заколюється, щоб освячувати причасників. Приспів: Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відійми від мене. |
Сын беспача́тнага Ба́цькі, Бог і Гаспо́дзь, уцяле́сніўшыся ад Дзе́вы, яві́ўся нам, каб прасвятлі́ць азмро́чаных і сабра́ць рассе́яных. Таму́ ўсі́мі апява́емую Багаро́дзіцу мы веліча́ем. Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́. Вось Хрысто́с, спажыва́йце і глядзі́це: Гаспо́дзь, ста́ўшы не́калі такі́м, як мы, і дзе́ля нас адно́йчы Сябе́ прынёсшы ў ахвя́ру Айцу́ Свайму́, пастая́нна зако́лваецца, асвяча́ючы прыча́снікаў. Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́. Прычашчэ́ннем Свяшчэ́нных Тайн няха́й асвячу́ся я, Уладару́, душо́ю і це́лам, няха́й прасвятлю́ся, няха́й спасу́ся, няха́й ста́ну до́мам Тваі́м, ма́ючы Цябе́, Дабрадзе́ю Мнагамі́ласцівы, пасе́леным ува мне з Айцо́м і Ду́хам. Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу. (Або: Вярні́ мне ра́дасць спасе́ння Твайго́ і Ду́хам улада́рным умацу́й мяне́). Няха́й бу́дуць мне, Спасі́целю мой, Це́ла Тваё і Найпачэ́снейшая Кроў як аго́нь, што вынішча́е лес грахо́ў і спа́львае це́рні страсце́й, і як святло́, што ўсяго́ мяне́ прасвятля́е, каб я пакланя́ўся Бажаству́ Твайму́. І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́екі вяко́ў. Амі́нь. (Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас). Багародзічны: Бог уцяле́сніўся ад чы́стай крыві́ Тваёй. Таму́ ко́жнае пакале́нне апява́е Цябе́, Улады́чыца, і мно́ства ду́хаў сла́вяць, бо праз Цябе́ яны́ я́сна ўба́чылі Таго́, Хто улада́рыць над усі́мі, ў чалаве́чай прыро́дзе. |