Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
Наступна
Наступна

Малітва 3

О, Прасвята́я Спада́рыня Улады́чыца Багаро́дзіца! Ты вышэ́йшая за ўсіх А́нгелаў і Арха́нгелаў і пачэ́снейшая за ўсё стварэ́нне, Ты — памо́чніца пакры́ўджаных, безнадзе́йных надзе́я, убо́гіх засту́пніца, засму́чаных суцяшэ́нне, гало́дных кармі́целька, го́лых адзе́нне, хво́рых ацале́нне, грэ́шных спасе́нне, хрысція́н усі́х дапамо́га і засту́пніцтва. О, усямі́ласцівая Спада́рыня, Дзе́ва Багаро́дзіца Улады́чыца, мі́ласцю Тваёю спасі́ і памі́луй Вялі́кага Спадара́ і Айца́ на́шага Кіры́ла, Свяце́йшага патрыя́рха Маско́ўскага і ўсяе́ Русі́ і ўсіх Свяце́йшых патрыя́рхаў правасла́ўных і Спадара́ на́шага Высокапраасвяшчэ́ннейшага Філарэ́та, мітрапалі́та Мі́нскага і Слу́цкага, Патрыя́ршага Экза́рха ўсяе́ Беларусі, праасвяшчэ́нных мітрапалі́таў, архіепі́скапаў і епі́скапаў і ўвесь свяшчэ́нніцкі і мана́скі чын, і ўсіх правасла́ўных хрысція́н ры́заю Тваёю пачэ́снаю ахава́й; і ўмалі́, Спада́рыня, Таго́, Хто без се́мені ўцяле́сніўся ад Цябе́ — Хрыста, Бо́га на́шага, каб Ён падпераза́ў нас сі́лаю Сваёю вышэ́йшаю на няба́чных і ба́чных во́рагаў на́шых. О, усямі́ласцівая Спада́рыня Улады́чыца Багаро́дзіца, уздымі́ нас з глыбіні́ граху́ і збаў нас ад го́ладу, згу́бы, ад землетрасе́ння і пато́пу, ад агню́ і мяча́, ад нашэ́сця іншапляме́ннікаў і міжусо́бнае вайны́, і ад рапто́ўнае сме́рці, і ад напа́ду во́рагаў, і ад згу́бных вятро́ў, і ад смертано́снае зара́зы, і ад уся́кага зла. Пада́й, Спада́рыня, мір і здаро́ўе раба́м Тваі́м, усі́м правасла́ўным хрысція́нам, і асвятлі́ ім ро́зум і во́чы сэ́рца для спасе́ння; і спадо́бі нас, грэ́шных рабо́ў Тваі́х, Ца́рства Сы́на Твайго́, Хрыста́, Бо́га на́шага, бо ўлада́рства Яго́ благаславёнае і найпрасла́ўленае з Беспача́тным Яго́ Айцо́м, і з Прасвяты́м, і До́брым, і Жыватво́рчым Яго́ Ду́хам, цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Наступна
Наступна